Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Тадзікаў свет

З жонкай яны пражылі так доўга, што сталі літаральна адным цэлым. Тадзік ва ўсім слухаўся яе, даволі суровай і аўтарытарнай жанчыны, але затое не мусіў клапаціцца аб хатніх справах. Жонка, трэба аддаць ёй належнае, кіравала і мужам, і гаспадаркай на „выдатна”, паспявала даглядаць за вялікім па вясковых памерах агародам і садам, рабіла смачнае варэнне з вішні, яблыкаў і парэчак, кампоты з дзікага вінаграду, марынаваныя агуркі і памідоры. Пры ўсім гэтым працягвала нават на пенсіі працаваць у вясковай школе, куды Тадзік яе штодня падвозіў. Мужу пад яе надзейным кіраўніцтвам у сваю чаргу было спакойна і выгадна, не трэба было забіваць галавы прыняццем рашэнняў, а проста рабіць так, як жонка кажа. Мо таму яны і жылі даволі заможна ў параўнанні з іншымі вясковымі сем’ямі. Тадзік зрабіў у доме грунтоўны рамонт, адным з першых у вёсцы ўсталяваў кацёл для падагрэву вады, душавую кабіну, купляў сучасную бытавую тэхніку. Потым падраслі двое сыноў, выраслі і з’ехалі ад бацькоў. Стары не ўяўляў сабе, што можа перашкодзіць іх сумеснаму жыццю і быў упэўнены, што яны будуць разам да самага канца, хаця жонка, натуральна, перажыве яго на шмат гадоў.

Лёс, аднак, парушыў усе яго планы на спакойную старасць. Жонка адчула сабе дрэнна нечакана, пасярод ночы,  яна скардзілася апошнім часам на высокі ціск. Машына хуткай медыцынскай дапамогі прыехала з райцэнтра недзе праз хвілін дваццаць, але ўжо нічога немагчыма было зрабіць.

З адыходам жонкі Тадзікаў свет, такі спакойны, звыклы і зразумелы, парушыўся ў адно імгненне. Нават развітацца з ёй нармальна не паспелі, бо сканала вельмі хутка. 

Першыя месяцы здавалася, што жонка на нейкі час паехала па сваіх справах і вось павінна вярнуцца, бо пакінула ў хаце ўсю вопратку і рэчы. Больш за год у падвале стаялі загатоўленыя ёй той восенню кансервы.

У тэлефонных размовах з сястрой Тадзік скардзіўся, што далейшае існаванне страціла для яго ўсялякі сэнс. На нейкі час ён увогуле перастаў даглядаць за сабой і за домам, пачаў па вечарах прыкладвацца да бутэлькі. Але жыццё ўрэшце рэшт узяло сваё. Калі-некалі прыязджаў малодшы сын з жонкай і ўнукамі, дапамагаў з садам і градкамі. Тадзік зноў пачаў глядзець навіны па тэлевізару ды рэгулярна з’яўляцца ў касцёле на нядзельных імшах, трохі размаўляў з мясцовымі мужыкамі. Рана ў сэрцы паволі загойвалася, але раптам дадаў праблемаў старэйшы сын.

Трохі гэта дзіўна, але нягледзячы, што жонка-нябожчыца ўсё жыццё прарабіла настаўніцай, іх з Тадзікам сыны не атрымалі добрай адукацыі. Больш за тое, у адрозненні ад сваіх аднагодкаў, не паехалі працаваць у гарады, хаця бацькі напэўна б дапамаглі ім з набыццём жылля. Малодшы разам з жонкай пасяліўся ў суседняй вёсцы, скончыў ПТУ (прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча), ездзіў на заробкі заграніцу, дзе рабіў будаўніком, а пасля пачаў працаваць сторажам на радзіме. Ён акурат і наведваў бацьку пасля смерці маці.

Старэйшы таксама асеў побач, у суседнім пасёлку. Свайго дому не збудаваў – пайшоў у „прымы” да жонкі і яе бацькоў. На жыццё вырашыў зарабляць адчыніўшы сваю фірму. Бізнес аднак быў дробны і вялікага прыбытку не прыносіў. Сэнс быў у тым, каб купляць недарагія ўжываныя аўтамабілі, вартасцю не больш за паўтары тысячы долараў, потым рамантаваць іх і перапрадаваць ці збываць на запчасткі.

Той старэйшы да дому тэлефанаваў вельмі рэдка, а завітваў да бацькоў яшчэ радзей, хаця жыў усяго ў нейкіх дзесяці кіламетрах. Але з нядаўняга часу пачаў літаральна абрываць старому тэлефон: прасіў грошаў. Спачатку пару тысяч, потым яшчэ пару. Бацька ніколі не адмаўляў сыну, але хутка аддаў усе свае ашчаднасці. Просьбы аднак не скончыліся, сын працягваў званіць і ўсё больш настойліва прасіў, можна нават сказаць, патрабаваў грошаў. Калі бацька пытаў, на што яму столькі, то сын адказваў, што мае невялікія праблемы. А якія, гэта толькі яго ўласная справа, бо ён дарослы і сам усё хутка вырашыць. Тадзік пачаў аддаваць яму большую частку сваёй пенсіі. Урэшце, тэлефонныя званкі пачалі раздавацца ў яго хаце кожны тыдзень.

– Грошы, грошы, дай яшчэ грошай! – толькі і гучала ў слухаўцы.

Калі стары адказаў, што больш не мае, сын з дрэнна схаванай злосцю ў голасе параіў пазычыць у сястры ці суседзяў.

Вось Тадзік і пакутуе зараз. Сястра баіцца пазычаць вялікія сумы, бо як кажуць у народзе – пазычыў сваяку, лічы што падарыў, не спадзявайся, што аддасць. Яна раіць разабрацца, што ў сына здарылася, ці то гульнявая залежнасць, ці то ён стаў ахвярай махляроў. Знаёмыя і суседзі, тым больш што шмат грошаў не дадуць, ды і не такія яны багатыя людзі. Не ведае стары што рабіць, сорамна яму, што пра яго сям’ю пачынаюць у вёсцы гутарыць, грошай няма, невядома што з сынам рабіць. Была б жонка жывая, напэўна далі б рады. Эх…

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У студзені

    985 – 1040 г. паход кіеўскага князя Яраслава Мудрага на Літву. Першае ўпамінаньне Літвы ў славянскіх летапісах. 960 – 1065 г. першая летапісная зьвестка пра горад Браслаў, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам. 905 – 1120-я гады, стварэньне „Аповесьці мінулых гадоў” …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (187) – 19.01.1838 г. пачалі выходзіць „Гродненские губерскіе ведомости” (да 13.08.1915 г.).
  • (39) – 19.01.1986 г. у беларускім тыднёвіку ў Польшчы „Ніва” быў надрукаваны першы нумар студэнцкай старонкі „Прысутнасьць”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis