Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Да стагоддзя з дня нараджэння

Вечарына памяці Віктара Шведа

29 сакавіка ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку адбылася паэтычна-ўспамінальная сустрэча, прысвечаная творчасці Віктара Шведа. Была яна прымеркавана да ста гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта з Беласточчыны, які прыйшоў на свет 23 сакавіка 1925 г., жыў звыш 95 гадоў і памёр 22 кастрычніка 2020 г. (пахаваны на праваслаўных могілках у роднай вёсцы Мора на Гайнаўшчыне).

На вечарыну „У маіх вершах – сэрца насцеж…” жонка Валянціна Швед, БГКТ і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрасілі сяброў і калег паэта, таксама паклоннікаў і чытачоў яго вершаў з маладога пакалення, журналістаў ды пачэсных асоб.

Дэкламаваліся выбраныя творы Віктара Шведа, успаміналі аўтара калегі з БГКТ, „Нівы” і літаб’яднання „Белавежа”. У тым ліку 90-гадовыя ўжо Яніна Чэрнякевіч, а. Андрэй Беразавец і Янка Зенюк. Сяброўка з Саюза польскіх літаратараў, беластоцкая паэтка Крыстына Канэцкая нагадала, што Ён (…) быў светлы, чысты беларус і пра гэта цяпер трэба гаварыць, хваліць, ганарыцца, шанаваць.

Як музычны акцэнт Люба Гаўрылюк і Ала Каменская – маці з дачкой – праспявалі песні на вершы Віктара Шведа, гімны Беласточчыне.

Фота Міры Лукшы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com