Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Успамін пра Міхася Дрынеўскага

Міхаіл Дрынеўскі (1941-2020)
Міхаіл Дрынеўскі (1941-2020)

З увагі на пандэмію каранавіруса невядома калі і ці наогул адбудзецца ў гэтым годзе фестываль беларускай песні, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам, якога элімінацыі, а на канец гала-канцэрт, заўсёды адбываліся ў лютым-сакавіку. Але на жаль вядома, што ў складзе журы не будзе ўжо Міхася Дрынеўскага, які яго ўзначальваў няспынна на працяну мінулых 25-ці гадоў.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі ў мінулым годзе, 9 лістапада, на 80-ым годзе жыцця адышоў у іншы свет. Народны артыст Беларусі, прафесар, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі, шматгадовы мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, Міхаіл Паўлавіч зрабіў неацэнны ўнёсак у захаванне беларускіх народных традыцый, папулярызацыю нашай песеннай спадчыны… Ён быў адным з самых выбітных дзеячаў беларускага музычнага і харавога мастацтва, багата адораны фалькларыст і этнограф, аранжыроўшчык і выдатны дырыжор. Нарадзіўшыся ў знакамітай песеннай вёсцы Тонеж на Палессі, ён з дзяцінства палюбіў народную песню, атрымаў грунтоўную адукацыю ў Гомельскім музычным вучылішчы і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, пераняў з рук у рукі ад Генадзя Цітовіча здабыткі і традыцыі Дзяржаўнага народнага хору БССР і пакінуў пасля сябе ўнікальны мастацкі калектыў як сапраўдны эталон нацыянальнага мастацтва і прыгожую візітную картку сучаснай Беларусі.

Ёсць дамоўленасць з Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Беластоку аб заснаванні памятнага дыплома і спецыяльнага прыза імя М. Дрынеўскага для ўзнагароджання пераможцаў. Гэты фестываль – унікальная з’ява не толькі ў Польшчы, але і для ўсіх беларусаў у свеце. 59 гадоў з часу заснавання і 29 у рангу Агульнапольскага зрабілі гэты фестываль важнейшай культурнай падзеяй, да якой актыўна рыхтуюцца ўсе творчыя беларускія калектывы і выканаўцы ў Польшчы, чакаюць шматлікія ўдзячныя гледачы і слухачы, на які выязджаюць лепшыя творчыя калектывы з Беларусі.

Міхась Паўлавіч вельмі любіў гэты фестываль, заўсёды з радасцю сустракаўся з удзельнікамі яго як з даўнімі і добрымі сябрамі. Не было таго выпадку, каб не падтрымаў той ці іншы калектыў, можа і не заўсёды высокага ўзроўню, але улюбёны ў беларускую песню, бо „яны ж душой спяваюць”…

Чарговы 30-ы Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня – 2021”, перанесены з лютага на пазнейшы тэрмін, адбудзецца ўжо без Міхася Паўлавіча. Але, ён будзе абавязкова прысутнічаць на фестывалі ва ўспамінах арганізатараў і ўдзельнікаў, у песнях з яго апрацоўкамі, у памятных дыпломах і прызах яго імя для пераможцаў! (тс)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com