Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у верасні

1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на ятвяги и победи ятвяги и взя землю их”.

525 – У 1498 г. вялікі князь Аляксандар Ягелончык абдараваў Драгічын на Бузе магдэбурскім правам на самакіраваньне. У хуткім часе Драгічын стаў чацьвёртым па велічыні і значэньні горадам Вялікага Княства Літоўскага пасьля Вільні, Гародні і Бярэсьця.

520 – У 1503 г. быў пасьвячаны краевугольны камень пад славутую Сьвята-Благавешчанскую царкву ў Супрасьлі. Пабудова была закончана ў 1511 годзе.

490 – 27.09.1533 г. на тэрыторыі Румыніі нар. Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, выбраны ў сьнежні 1575 г., з чэрвеня 1576 г. вялікі князь ВКЛ. Абавязваўся захоўваць самастойнасьць ВКЛ, на яго тэрыторыі заснаваў езуіцкія калегіi і Віленскую акадэмію. Памёр у Гародні 12.12.1586 г.

375 – 15.09.1648 г. польскія жаўнеры расстралялі сьв. Афанасія Берасьцейскага-Філіповіча (нар. каля 1597 г.) – выдатнага праваслаўнага падзьвіжніка, змагара супраць царкоўнай уніі.

230 – У 1793 г. у Бельску на Падляшшы нар. Іосіф Ярашэвіч (пам. 1.02.1860 г. у Бельску), беларускі гісторык, этнограф, прафэсар Віленскага Унівэрсытэту, аўтар дасьледаваньня „Пра ўплыў хрысьціянскай рэлігіі на цывілізацыю cлавян” (1826), „Вобраз Літвы з пункту гледжаньня цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца веку” (1844-45), „Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет” (1848) і інш.

200 – 29.09.1823 г. у Смольгаве на Бабруйшчыне нар. Уладзімір Сыракомля (сапр. Людвік Кандратовіч, пам. 15.09.1862 г. у Вільні), польскі і беларускі паэт. У большасьці сваіх твораў адлюстроўваў жыцьцё ў Беларусі, яе гісторыю. Аўтар краязнаўчых нарысаў: „Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” (1853), „Мінск” (1857), „Нёман ад вытокаў да вусьця” (1861); „Кароткага дасьледаваньня мовы і характару русінаў Мінскай правінцыі” (1856), апрацовак беларускіх народных казак. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

175 – 2.09.1848 г. у Варшаве памёр Якуб Зэбэдэўш Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, пачынальнік навучаньня глуханямых дзяцей мовы жэстаў. Нар. 24.04.1775 г. у Будлеве на Беласточчыне. Належаў да ордэна піяраў, быў рэктарам школы піяраў у Шчучыне на Гродзеншчыне. У 1817 г. у Варшаве адкрыў першую школу для глуханямых. Напісаў м. інш. працу „De instructione surdorum et mutorum” (1816). Пахаваны ў падзямельлях касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве.

175 – 25.09.1848 г. у Магілёве нар. Вацлаў Федаровіч, краязнавец, калекцыянер, юрыст, член-карэспандэнт Кракаўскай АУ. З 1884 г. жыў у Віцебску, працаваў намесьнікам старшыні Віцебскай вучонай архіўнай камісыі. Пісаў артыкулы па гісторыі краю ў „Витебские губернские ведомости”. Памёр 11.01.1911 г. у Рызе, пахаваны ў Віцебску на могілках касьцёла сьв. Варвары.

170 – 1.09.1853 г. у Варшаве нар. Міхал Федароўскі (пам. тамжа 10.06.1923 г.), фальклярыст, этнограф, археоляг. У 1877 г. пераехаў у Пружанскі павет, дзе пражыў амаль 30 гадоў. Сабраў каля паўтары тысячы беларускіх песенных і танцавальных мэлёдый, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў, зьмешчаных у васьмітомным выданьні „Люд беларускі” (1887-1905). Значную частку іх запісаў на Сакольшчыне, Янаўшчыне, Дуброўшчыне, вакол Беластока, Нараўкі. Пахаваны на могілках Павонзкі ў Варшаве.

160 – 9.09.1863 г. у Оршы расстраляны Ігнат Будзіловіч (нар. у 1841 г. у Валынскай губ.), удзельнік студзеньскага паўстаньня ў Аршанскім павеце (пад псэўданімамі Каткоў і Ян Піховіч).

150 – 8.09.1873 г. памёр Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык, этнограф і краязнавец (нар. 18.04.1814 г. у Лагойску). У 1831 г. закончыў Мінскую гімназію, у 1843 г. з мэтай археалягічных досьледаў наведаў Данію, Швэцыю, Фінляндыю. Заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцей і Віленскую археалягічную камісію. Дасьледаваў курганы і гарадзішчы. Пасьля 1863 г. вызвалены з усіх пасад. Напісаў шматлікія краязнаўчыя, археалягічныя і гстарычныя працы, напр. „Opisanie powiatu borysowskiego” (1847).

130 – 5.09.1893 г. у мястэчку Налібокі Ашмянскага пав. нар. Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец. Закончыў клясычную гімназію ў Менску (1914), студыяваў у Кіеўскім унівэрсытэце да 1918 г. Уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Менску (1918 – 1920). З 1920 па 1924 г. студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалогіі. У 1932 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю. Займаўся мастацкай фатаграфіяй і дзейнічаў у “Віленскім фатаклюбе” Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні у сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі. Памёр там 8.06.1956 г.

130 – 10.09.1893 г. у Юр’еве нар. Аляксандар Ляўданскі (расстраляны ў Менску 27.08.1937 г.), гісторык і археоляг, загадчык сэкцыі археалёгіі Інстытута Беларускай Культуры, дацэнт Беларускага Унівэрсытэта, вывучаў археалягічныя і архітэктурныя помнікі Беларусі.

130 – 12.09.1893 г. у Будславе на Вілейшчыне нар. Паўліна Мядзёлка (пам. 13.02.1974 г. у Будславе), дзеячка культуры. З 1930-ых гадоў у ссылцы ў Сібіры, а потым у глыбі Расіі. Пасьля другой сусьветнай вайны вярнулася ў Беларусь. Пахавана на старых каталіцкіх могілках у Будславе.

120 – 6.09.1903 г. у Іказьні на Браслаўшчыне нар. Мікола Дварэцкі (псэўданім Мікола Базылюк), дзеяч праваслаўнай фракцыі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і паэт. Пасьля вайны жыў Польшчы, на Узбярэжжы. З 1956 г. пасылаў свае вершы і карэспандэнцыі ў беластоцкую “Ніву”. Памёр 15.08.1988 г. у Руміі. Пахаваны ў Лембарку.

120 20.09.1903 г. у Баку нар. Натальля Арсеньнева (па мужу Кушаль), паэтка, культурная дзеячка. Выпускніца Віленскай Беларускай Гімназіі. У 1940 г. НКВД арыштавала яе і саслала ў Казахстан. Дзякуючы захадам, між іншым Янкі Купалы, вярнулася на радзіму. Падчас нямецкай акупацыі брала ўдзел у арганізаваньні беларускага нацыянальнага жыцьця. Пасьля вайны актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асьветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай Гімназіі імя Янкі Купалы. З 1950 г. у ЗША. Памерла 25.07.1997 г. У 1979 г. у Нью Ёрку Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва апублікаваў ейную паэтычную спадчыну (да 1970 г.) у абшырным зборніку „Між берагамі”.

120 – 22.09.1903 г. у Заслаўі нар. Хвядос Шынклер, пісьменьнік. Загінуў на фронце 25.10.1942 г. 

120 – 27.09.1903 г. нар. Вера Харужая (замардавана Немцамі ў 1942 г.), дзеячка камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі, асуджана ў працэсе ў Беластоку ў 1928 г., грыпсы з турмаў, у якіх была яна зьняволена, склалі кнігу „Лісты на волю”.

110 – 1.09.1913 г. у в. Мокрае Клімавіцкага р-на нар. Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік. Вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме (1930-1932) і Мінскім пэдагагічным інстытуце (1933-1936). У 1936 г. рэпрэсаваны. У 1943 г. апынуўся ў Беластоку, супрацоўнічаў з газэтай „Новая Дарога”, сябраваў з Хведарам Ільляшэвічам. З 1944 г. на эміграцыі, спярша ў Нямеччыне, а з 1950 г. у ЗША (Глен-Коў), дзе памёр 5.02.2001 г.  Напісаў раманы „Раман Корзюк” (1985), „І той дзень надыйшоў” (1987), зборнік вершаў „Патушаныя зоры” (1992), успаміны „Масеева кніга” (1995).

110 – 25.09.1913 г. у в. Нобель Пінскага павета нар. Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменьнік. У 1936 г. закончыў літаратурны факультэт Мінскага пэдагагічнага Інстытута, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё. У 1936 г. рэпрэсаваны, 10 гадоў быў у лагеры. У  1946 – 1949 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе на Случчыне. Пасьля паўторна арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленьне ў Новасібірскую вобласьць. Пасьля рэабілітацыі ў 1955 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў на радыё, у часопісах „Бярозка”, „Вясёлка”. Першы верш надрукаваў у 1926 г. У 1973 і 1983 гг. выдаваліся яго „Выбраныя творы” ў 2 тамах. Памёр 11.12.2002 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

105 – 21.09.1918 г. у Клетным каля Глуска нар. Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец і пісьменнік. Памёр 13.11.1989 г. у Менску, пахаваны на Усходніх могілках.

100 – 10.09.1923 г. у в. Скварцы Дзяржынскага р-на нар. Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец, аўтар прац „Беларуская антрапанімія” (т. 1 – 3, 1966 – 1982), „Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове” (1986). Памёр 30.09.1992 г. у Менску.

100 – 29.09.1923 г. у в. Студзянкі каля Супрасьлі на Беласточчыне нар. Арсень Лабовіч, тэатразнавец. Дасьледаваў сувязі беларускай тэатральнай культуры з польскім тэатрам. Працаваў між іншым у Інстытуце Мастацвазнаўства, Этнаграфіі і Фальклёру ў Менску.

85 – 1.09.1938 г. расстраляны кс. Адам Пучкар-Хмялеўскі (нар. 24.12.1891 г. у Івянцы). Пасьвячоны ў сьвятары ў 1916 г. Служыў у Савецкай Беларусі, м. інш. быў пробашчам Мінскага катэдральнага касьцёла з 1929 г. Быў прыхільнікам беларусізацыі касьцёла. Арыштаваны ў 1933 г. і сасланы на Салаўкі. 

85 – 16.09.1938 г. у в. Валокі Хойніцкага р-на нар. Віктар Дашук, выдатны беларускі кінарэжысёр-дакумэнталіст.

85 – 17.09.1938 г. у Нараўцы нарадзілася Тамара Саланевіч, сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага кіно, у 90-ыя гг. працавала на Беластоцкім Тэлебачаньні. Памерла 18.07.2000 г. у Беластоку, пахавана ў Міхалове.

85 – 25.09.1938 г. у Краснасельскім каля Ваўкавыска нар. Вячаслаў Целеш, мастак і беларускі дзеяч у Латвіі. Жыве ў Рызе. Віншуем!

80 – 20.09.1943 г. у в. Нівы Бярозаўскага р-на нар. Ніна Мацяш, беларуская паэтка і перакладчыца. У 1960 г. закончыла Бярозаўскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт французскай мовы ў Інстытут замежных моў у Менску (закончыла ў 1966 г.). Выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы (1973 – 1977). Жыла ў Белаазёрску. Першы верш апублікавала ў 1962 г. Аўтарка зборнікаў вершаў „Агонь” (1970), „Удзячнасць” (1973), „Ралля суровая” (1976), „Прыручэнне вясны” (1979), „Поўны келіх” (1982), „Жнівень” (1985), „Паварот на лета” (1986), „Шчаслівай долю назаві” (1990), казак „Два браты і сякера” (1975), „Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя” (1982), п’ес для тэатра лялек „Прыгоды трох парасят” (1976), „Крок у бессмяротнасць” (1977), перакладаў з французскай, польскай, нямецкай моў, м. інш.: Ж. Сімянона „Першая справа Мегрэ” (1982), А. дэ Сэнт-Экзюперы „Планета людзей” (1984) і „Маленькі прынц” (1989), навел Г. дэ Мапасана (1989). Памерла 19.12.2008 г. у Белаазёрску.

80 – 22.09.1943 г. забойства ў Менску гаўляйтэра Вільгэльма Кубэ, Генэральнага камісара Беларусі.

65 – 27.09.1958 г. у Менску памёр Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар (нар. 9(21).01.1886 г. у Пецярбургу). Пахаваны на Вайсковых могілках.

65 – 29.09.1958 г. у Дзяржынску (Койданаве) нар. Адам Глобус (Уладзімір Адамчык), адзін з найбольш папулярных сучасных беларускіх пісьменьнікаў. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на пэдагагічным аддзяленьні (1973 – 1977). Закончыў мастацкае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1983). З 1988 г. член Саюза Пісьменнікаў Беларусі, аўтар зборніка паэзіі „Парк” (1988), зборнікаў апавяданьняў „Адзінота на стадыёне” (1989), „Койданава”, „Дамавікамэрон”. Віншуем!

50 – 26.09.1973 г. памёр у Канадзе Тарас Сайка, пастар баптыстаў. Нар. у 1906 г. у в. Ліпск на Піншчыне, дзе ў палове 30-ых гадоў узначаліў баптысцкую царкву. З 1950 жыў у ЗША ў Мінэаполіс. Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову.

45 – 3.09.1978 г. у Рыме памёр кс. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч. Нар. 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага пав. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1921 г. Служыў у Пінску, Наваградку, Баранавічах, Дамачаве і Століне. Быў прыхільнікам уніі. У час ІІ сусьветнай вайны быў у Варшаве – вучыў рэлігіі ў беларускай школе, удзельнічаў у ІІ Усебеларускім кангрэсе у Менску ў 1944 г. З 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, з 1945 г. – у Рыме, дзе абараніў доктарскую працу „Сьв. Кірыла Тураўскі і яго дактрына асцэтычная”, выдаваў беларускі каталіцкі часопіс „Źnič” (1950 – 1975), арганізаваў Беларускую сэкцыю Ватыканскага радыё, пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Г. Сянкевіча (1956).

40 – 25.09.1983 г. памёр у Торуні Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзеяч (нар. 14.09.1904 г. у Цяцерках на Браслаўшчыне). Вучыўся ў беларускіх гімназіях у Вільні і Радашкавічах, студыяваў этнаграфію ў Віленскім унівэрсытэце, якую закончыў у 1938 г. Дзейнічаў у Беларускім Студэнцкім Саюзе, Беларускім Інстытуце Гаспадаркі і Культуры, Беларускім Навуковым Таварыстве. Быў першым рэдактарам часопіса „Шлях Моладзі” (у 1930–1931 гг.). У 1939 г. стаў дырэктарам Беларускага музэя ў Вільні. У час вайны пэўны час быў павятовым інспэктарам асьветы ў Ашмяне і выкладчыкам беларускай мовы ў Мэдычным інстытуце ў Новай Вілейцы. У 1949 г. арыштаваны і сасланы ў Краснаярскі край. Там паўторна арыштаваны і сасланы ў Варкуту. У 1957 г. пасьля разгляду справы звольнены. Прыехаў у Польшчу да сям’і. З 1959 г. па 1970 працаваў у Этнаграфічным музэі ў Торуні. Пісаў карэспандэнцыі ў беластоцкую „Ніву”. Аўтар успамінаў „У пошуках зачараваных скарбаў” і „Кара за службу народу”.

35 – 24.09.1988 г. на Ракавіцкіх могілках у Кракаве на адшуканай Алегам Латышонкам магіле Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) урачыста быў адкрыты надмагільны помнік беларускаму паэту і нацыянальнаму дзеячу.

25 – 2.09.1998 г. у лесе пад Дзерняковам пам. Мікола Гайдук (нар. 29.05.1931 г. у Кабылянцы каля Міхалова на Беласточчыне) – настаўнік, пісьменьнік, журналіст, краязнавец. Друкаваўся з 1957 г., аўтар зборніка вершаў „Ціш”, апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ „Трызна”, „Паратунак”, „Брэсцкая унія”, казак, артыкулаў, нарысаў, сааўтар падручнікаў па беларускай мове. 

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (633) – беспасьпяховая аблога ў 1391 г. горада Наваградка крыжацкімі войскамі на чале з магістрам Конрадам Валенродам.
  • (241) – У 1783 г. быў пабудаваны касьцёл бернардзінцаў у Будславе каля Мядзеля.
  • (95) – 9.10.1929 г. у Варшаве памёр кс. Адам Лісоўскі (нар. у 1882 г. у Карандах Ашмянскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні ў 1903 г., пасьля вучыўся ў Духоўнай Каталіцкай Акадэміі ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1907 г. Служыў у розных парахвіях на беларускіх землях:

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis