Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

у верасьні

365 – 6.09.1656 г. пам. Піліп Абуховіч, пісьменьнік, дыплямат. Аўтар „Дыярыуша”, дзе апісаў падзеі ў Рэчы Паспалітай ды суседніх краінах у 1630-1654 гг.

290 – 3.09.1731 г. непадалёк мястэчка Сьвіслач нар. Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (пам. 1.12.1826 г.), архіепіскап магілёўскі, вучоны, пісьменьнік.

120 – 5.09.1901 г. у Пецярбургу нар. Віталь Вольскі (пам. 22.08.1988 г. у Менску), празаік, драматург, літаратуразнавец,  краязнавец, палітычны дзеяч. Друкаваўся з 1926 г.

115 – 14.09.1906 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар першай легальнай беларускай газэты (тыднёвіка) „Наша Доля”. Літаратурны дэбют Якуба Коласа. У першым нумары „НД” быў надрукаваны ягоны верш „Наш край”. „Наша Доля” была закрыта царскімі ўладамі у палове сьнежня 1906 г. Выдаўцом газэты зьяўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада.

105 – 10.09.1916 г. у Замосьці Ігуменскага пав. пам. Аляксандр Ельскі (нар. 16.06.1834 г. у Дудзічах Ігуменскага пав.), пісьменьнік, гісторык, этнограф, краязнавец. Сябра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча.

100 – 14.09.1921 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар тыднёвіка „Беларускія Ведамасьці” якога рэдактарам быў Максім Гарэцкі. „БВ” былі адным з лепшых беларускіх пэрыядычных выданьняў той пары. У ім друкаваліся публіцыстычныя, гістарычныя, літаратурныя тэксты выдатных беларускіх аўтараў. Многа можна было прачытаць зьвестак з розных мястэчак, вёсак, асабліва з Сакольшчыны, Беласточчыны. З прычыны крытычных адносін рэдакцыі да польскай улады ў пачатку 1922 г. выданьне было ліквідавана Палякамі, а М. Гарэцкі быў арыштаваны.

100 – 25-28.09.1921 г. у Празе адбылася Першая Усебеларуская Канфэрэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў з Заходняй Беларусі, Латвіі, Летувы, Нямеччыны, Чэха-Славакіі. Прысутныя падтрымалі прынцып поўнай незалежнасьці ды непадзельнасьці Беларусі. Між іншым удзельнікі сходу сьцьвердзілі, што лічаць ворагамі беларускага народу кожнага хто прызнае Рыжскі мірны трактат, які падзяліў беларускія землі між Расею і Польшчу. Прысутная на канфэрэнцыя была беларуская дзеячка родам з падбеластоцкіх Агароднічак Вера Маслоўская (Матэйчук).

90 – 30.09.1931 г. у в. Слабада каля Лагойска нар. Ніл Гілевіч, выдатны дзеяч беларускай культуры, пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладчык, фальклярыст. Друкаваўся з 1946 г. Адзін з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы ім. Францішка Скарыны. Памёр 29.03.2016 г. у Менску, пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

85 – 4.09.1936 г. у Крынках нар. Сакрат Яновіч, выдатны пісьменьнік, публіцыст, дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Аўтар каля 20 кніг прозы, публіцыстыкі. Старшыня ды заснавальнік грамадзкай арганізацыі Villa Sokrates. Памёр 17.02.2013 г. у Крынках. Пахаваны на мясцовых праваслаўных могілках.

80 – 7.09.1941 г. у в. Тарнопаль (ва ўрочышчы Полымя) каля Нараўкі нар. Уладзімір Гайдук, паэт. Аўтар некалькі зборнікаў паэзіі. Пастаянна жыў у сваёй роднай хаце. Памёр 24.02.2012 г.

30 – 19.09.1991 г. Вярхоўны Савет БССР зацьвердзіў назву адроджанай беларускай дзяржавы: Рэспубліка Беларусь. Таксама вырашыў, што яе дзяржаўнымі сымбалямі будуць бел-чырвона-белы сьцяг ды герб Пагоня.

25 – 1.09.1996 г. перастала вяшчаць у Менску адзіная незалежная, беларускамоўная радыёстанцыя ў Беларусі „Радыё 101,2”.

Апрацавалі

Лена Глагоўская  і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com