Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Сустрэча

У Нязбодцы-Міхалове ўспаміналі Міколу Гайдука

31 траўня ў Майстэрні фільму, гуку і фатаграфіі «Нязбодка» (Pracownia Filmu, dźwięku i Fotografii „Niezbudka”) у Міхалове адбылася сустрэча прысьвечаная Міколу Гайдуку, які нарадзіўся 29 траўня 1931 г. у недалёкай Кабылянцы. Хаця не жыве ён з 1998 г., аказалася, што ўспаміны пра яго сярод прысутных захаваліся сьветлыя і жывыя. 

У 2013 г., калі быццам бы сьвяткаваліся яго 80. угодкі нараджэньня, адбылася навуковая канфэрэнцыя ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім, якога ён быў дырэктарам у 1965-1971 гг.. Тады таксама завіталі ў яго родную Кабылянку, у Майстэрню «Нязбудка», на праваслаўныя могілкі на Выгодзе ў Беластоку… І там менавіта высьветлілася, што юбілей Міколы Гайдука быў два гады раней – у 2011 г. Здавалася, што ўсё пры нагодзе выправілася, але як бачна ў розных крыніцах дасюль падаецца памылкова яго год народзінаў. Таму сустрэча ў Міхалове не прывязвалася да ніякіх угодкаў – проста так, каб успомніць чалавека родам адсюль, які вельмі шмат зрабіў для сваёй культуры, хаця б сабраўшы больш за 600 беларускіх песень з Беласточчыны, у тым ліку з Міхалоўскай зямлі. 

Тое, што мяне пазітыўна здзівіла, гэта шматлюднасьць сустрэчы. Сярод прысутных аказалася сяброўка Міколы Гайдука з пачатковай школы Яніна Граблеўская – мама прафесара Унівэрсытэту ў Беластоку Альжбеты Кананьчук. Яна менавіта – равесьніца М. Гайдука – пацьвердзіла, што нарадзіўся ён як і яна ў 1931 г. Успамінала яго як надта разумнага і таленавітага вучня. Памятала яго таксама прысутная суседка з Кабылянкі Зіна Грыка, якой ўнучка Агнешка Вашкевіч зараз солтысам у гэтай вёсцы. Малодшае пакаленьне, якое мела магчымасьць сустрэць на сваёй дарозе М. Гайдука, успампінала яго як вельмі працавітага і апантанага чалавека. Яўген Чыквін успамінаў яго з супольнай працы на праваслаўнай ніве, Міра Лукша – пра яго працу ў «Ніве». 

Міколу Гайдука ўспамінае Дарафей Фіёнік Фота арганізатараў
Міколу Гайдука ўспамінае Дарафей Фіёнік
Фота арганізатараў

Архітэктар і краязнавец Яўген Сяменюк з Грыгораўцаў успамінаў М. Гайдука, які прыняў яго ў Ліцэй у Бельску. Юры Госьцік расказаў, як яго бацька Аркадзь – сябра з дзяцінства М. Гайдука, ставіў яму яго ў прыклад, каб чагосьці пазітыўнага ў жыцьці дабіцца. Дарафей Фіёнік успамінаў Міколу Раманавіча з часоў сваёй адукацыі ў праваслаўнай духоўнай сэмінарыі. Дарэчы завітаў ён у Міхалова з гуртам «Жэмэрва», які музыкай і сьпевамі ўзбагаціў сустрэчу. Сьпявалі яны народныя песьні, запісаныя М. Гайдуком у розных кутках Беласточчыны. Ганна Комінч прачытала апавяданьне М. Гайдука «Меры чалавечнасьці».  

Прыемна было бачыць зацікаўленьне сярод сабраных асобай Міколы Гайдука. Варта згадаць, што сярод прысутных былі: старшыня Гарадзкой рады Марыя Анціпюк, быўшы бргамістр Міхалова Уладзімір Кананьчук, быўшы войт Гарадка Яўген Сяменюк. Мне асабіста шкада, што на сустрэчы па розных прычынах адсутнічалі цяперашні бургамістр Міхалова Марк Назарка, дочкі М. Гайдука Яанна і Марыя, Гражына Харытанюк-Міхей – якая апрацавала вельмі багатую бібліяграфію творчасьці М. Гайдука. Хочацца, каб пабачыла яна сьвет друкам, каб кожны мог дацаніць маштаб працы М. Гайдука. Шкада таксама, што сустрэчы не дачакала сястра М. Гайдука – Зіна Садаўнічая. 

Апошнім акордам была прапанова арганізатаркі спатканьня Эдыты Росяк, каб назваць сквер паміж Міхаловам і Кабылянкай імем Міколы Гайдука. Усе прысутныя ахвотна падтрымалі ініцыятыву, падпісваючыся пад лістам да бургамістра і Рады горада. Трэба мець надзею, што яно так і будзе ў хуткім часе, бо, як бачна, асоба М. Гайдука блізкая жыхарам і Кабылянкі (дзе нарадзіўся і жыў з бацькамі), і Міхалова (дзе вучыўся, працаваў і пісаў пра яго ў «Ніве»). 

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (122) – 16.12.1903 г. у Менску нар. Іван Ахрэмчык, жывапісец. Закончыў у 1930 г. Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве. Працаваў у галіне партрэта і манумэнтальнага жывапісу. Памёр 9.03.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усходніх могілках
  • (87) – 16.12.1938 г. у Рэчыцы нар. Эдуард Агуновіч, мастак. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). Вядомы м. ін. як афарміцель Беларускага музэя ў Гайнаўцы. Памёр 23.09.2020 г. у Менску, пахаваны ў Рэчыцы.
  • (86) – 16.12.1939 г. у Менску нар. Алег Бембель «Зьніч», паэт. Закончыў Менскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі (1963) і Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю па спецыяльнасьці фартэпіяна (1969). Працаваў выкладчыкам у музычных школах  Менска і Глыбокага. З 1971 г. займаўся філасофіяй (у АН БССР), з 1989 г.
  • (63) – 16.12.1962 г. у Ракаве нар. Валяр’ян Янушкевіч, скульптар, аўтар між іншым помнікаў Адаму Міцкевічу ў Лідзе і Наваградку, Францішку Скарыну ў Празе.
  • (47) – 16.12.1978 г. памерла Яніна Глебаўская, беларуская актрыся (нар. 24.10.1091 г. у Менску). Закончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 г. і працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры у Віцебску. Іграла м. ін. Даміцэлю ў „Прымаках” Я. Купалы, Мальвіну ў „Несьцерцы” В. Вольскага.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com