Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    17. Petelski vel Talkoŭski

    Pasiarod 20-cioch szucmanaŭ, jakija na paczatku nimieckaj akupacji służyli na pastarunku żandarmerii ŭ Krynkach, było czatyroch Petelskich, katolikaŭ z Kruszynianaŭ. Śled pa ich zachawaŭso ŭ dakumantach śledztwa, zawiedzienaha uboŭcami dziesiać let pa wajnie. Życiel Krynak, szawiec Szutkiewicz (abrablaŭ jon jaszcze 3,5 ha ziamli), jaki tedy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Nečysta siła, ničoho inšoho

    Ne znaju, što z siêtoho vyjde: musit, ničoho dobroho na samy kuneć, jak to naohuł byvaje z usiêm, što maje choť ščôpoť čohoś spôlnoho z nečystoju siłoju. Zakônčyvšy cykl rozkazuv „Ne može byti!”, ja vže dumała, što ničoho inšoho ne napišu, bo vsio, što chotiêła…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У нас традыцыя не гіне

Я ўраджэнец Новага Ляўкова ў Нараўчанскай гміне Гайнаўскага павета. Калядаваць хадзіў, калі заканчваў вучобу ў Пачатковай школе ў Старым Ляўкове (тады была яна сямігадовая)  і калі пасля вучыўся ў гайнаўскім ліцэі.

Калі ўпершыню мы рашылі ісці калядаваць, было нас шэсць асоб: трох юнакоў (у тым я і мой малодшы брат) і тры дзяўчыны з нашай вёскі. Мой бацька зрабіў нам самую прыгожую з іконкай і ангеламі (так нам здавалася) гвязду. І мы вельмі цешыліся і чакалі Ражджаства Хрыстовага. Падчас зімніх канікул усе мы збіраліся вечарамі то ў нашай хаце, то ў хатах нашых сябровак або аднаго сябра. Як маем спяваць, вучылі нас бацькі. Мы мелі намер ісці першы раз калядаваць і ахвотна вучыліся слоў і мелодый святых песняў.

І вoсь прыйшоў той доўгачаканы дзень калядавання. Выйшлі з дому падвечар. Была снежная і марозная зіма. На дарозе галалёдзіца. Гвязду нёс мой бацька. Мы ёй вельмі даражылі і баяліся, каб яе не пабілі нам старэйшыя каляднікі. А ў тыя гады не бракавала хуліганаў. І часта білі гвязды адны другім, найчасцей калі спаткаліся каляднікі ідучыя адны з аднаго канца вёскі, а другія з другога (і апрача таго калі крый божа былі з іншай вёскі!) і выйшлі насупраць сябе. Бывала, не хацелі адны другім саступіць з дарогі і тады давай —  хто каго сілком пераможа. Найперш вырывалі гвязду з рук таго, хто яе нёс. Здаралася, што біліся нават бездайпрычыны. Хуліганы і толькі! Ну вось мы вам пакажам, дзе ракі зімуюць.

Сёлетнія каляднікі з гвяздай у Новым Ляўкове
(Фота Янкі Целушэцкага)

Хаты паўвека таму былі драўляныя і невысокія. Мы падыходзілі пад самае вакно і „дазваляліся”, канчаючы словамі: «пець ілі нет» (спяваць ці не). Гаспадары прымалі каляднікаў ахвотна пераважна або паўсюдна на двары. Калі дома былі малыя дзеці, каб холаду не напусцілі. Мы тады спявалі песні толькі з багагласніка, між іншым, „Нова радасць стала”, „Дзіўная навіна”, „Я умом хадзіла”, „Бог Предвечный”, „Скінія златая”, „Рожджество Хрыстово”. У хату пускалі, калі гаспадар меў многа гасцей. Талы спявалі каляднікі і застольныя госці. Ахвотна заходзілі мы ў дом да настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Старым Ляўкове, спадзеючыся, што заробім больш грошай. У бацюшкі вельмі часта былі госці. Яны таксама нас дарылі. Вядома, калі мы добра спявалі і наш спеў ім спадабаўся.

Калі пайшлі мы калядаваць у 1958 годзе, некаторыя гаспадары давалі нам не грошы, а булку пірага або каўбасу. Мы загадзя бралі з сабою торбу. Як памятаю, пайшлі мы з гвяздай першы раз і былі вельмі задаволеныя, бо нішто сабе зарабілі. Гэта заахвоціла нас, каб ісці калядаваць і ў наступныя гады. І мы хадзілі. За гэта хвалілі нас нашы бацькі і суседзі. Прайшлі гады. Зараз некаторых нашых сяброў і сябровак, з якімі я і мой брат хадзілі калядаваць, няма ўжо ў жывых. Мы ў святочны калядны час наведваем іх магілы на новаляўкоўскім парафіяльным могільніку. Не забываем. Захоўваем у памяці. Як дарагіх блізкіх.

Тры гады таму майму брату Кастусю Таварыства „Ятрышнік” у Лешуках выдала зборнік вершаў пад загалоўкам „Сярод сваіх” – 70 вершаў з нагоды 70-годдзя ягонага жыцця. Ёсць у ім, між іншым, верш пад загалоўкам „Ражджэство Хрыстова”. Вось некаторыя радкі х яго:

А падвечар каляднікі

з гвяздай весела ішлі,

людзям калядкі спявалі

многіх летаў ім жадалі.

Рэха таго колішняга нашага калядавання ўсё жыве ў нас, новаляўкоўцаў. І традыцыя яго ў Новым Ляўкове прадаўжаецца. Сёлета ў мой дом таксама прыходзілі каляднікі з гвяздай. Мы ім вельмі рады. Прымалі іх, як калісьці нашы бацькі, я і мой брат (жывем у двух дамах, але на адным і тым самым бацькоўскім панадворку).

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў чэрвені

    995 – Каля 1028 г. нар. князь полацкі Усяслаў Брачыслававіч (памёр у 1101 г.), выдатны ўладар, змагаўся за самастойнасьць і незалежнасьць Полацкага княства. У 1068 г. быў выбраны вялікім князем кіеўскім, праз год зрокся гэтага пасаду, вярнуўся ў Полацак, дзе …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (412) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (266) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (160) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (88) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (88) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis