Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

у лютым

185 – 12 (24).02.1839 г. быў скліканы сабор вуніяцкай царквы, які прыняў рашэньне пра яе далучэньне да праваслаўнай царквы. Каля 1,5 мільёна вернікаў (на беларускіх землях) было далучана да праваслаўя, частка з вуніятаў стала рыма-католікамі. Вунія на землях Каралеўства Польскага была ліквідавана ў 1875 г. 

160 – 19.02.1864 г. у Віленскай губэрні ў сям’і сьвятара нар. Вячаслаў Адамовіч „Дзяргач” (пам. 21.02.1939 г. у Вільні), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1907-1914 гг. быў выдаўцом-рэдактарам газэты „Северно-Западный Телеграф”, адзін з актывістаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады ды стваральнікаў антыбальшавіцкай арганізацыі „Зялёны Дуб”. Рэдактар-выдавец газэт „Беларускае Слова” (Гародня, 1920-21), „Наша Бацькаўшчына” (Наваградак, 1922). Аўтар кніжкі „Тыпы Палесься. Абразкі і легенды” (Вільня 1924). Публікаваў апавяданьні.

145 – 25.02.1879 г. у Менску нар. Гасан Канапацкі (пам. 11.05.1953 г. у Быдгашчы, Польшча), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, палкоўнік, камандзір беларускіх аддзелаў у польскім войску у 1919-1920 гг., старшыня бацькоўскага камітэту Віленскай Беларускай Гімназіі ў час Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны жыў у Польшчы.

135 – 22.02.1889 г. у Бежацку, Цьвярской губэрні нар. Мікалай Байкоў – мовазнавец, пэдагог. Скончыў у 1913 г. Маскоўскую Духоўную Акадэмію. Падчас І сусьветнай вайны ўключыўся ў беларускі нацыянальны рух. Займаўся навуковай дзейнасьцю. У 1925 г. у Менску быў выдадзены „Беларуска-расійскі слоўнік”, а ў 1928 г. „Расійска-беларускі слоўнік”, якія склаў разам са Сьцяпанам Некрашэвічам.  У 1930 г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Выдавецтве Школьных Падручнікаў у Менску. Перад  прыходам савецкіх уладаў у Менск падаўся ў Нямеччыну. Працаваў між іншым пры выпуску СБМаўскага часопісу „Малады Змагар”. У 1945 г. пасьля прыходу савецкіх войскаў арыштаваны і адпраўлены ў СССР. Быў вязьнем менскай турмы, дзе паводле некаторых звестак памёр 23.06.1946 г.

125 – 6.02.1899 г. у Леплі нар. Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі дзеяч. Перад І сусьветнай вайной выехаў ў Пецярбург, дзе здабыў матуру. Адтуль пісаў у газэту „Biełarus”, пад псэўданімам „Маркотны”. У 1919 г. пачаў навуку на мэдыцынскім факультэце Віленскага Унівэрсытэта. Быў адным з арганізатараў Беларускага Студэнцкага Саюзу. Праз Прагу, у 1923 г. выехаў у Менск, дзе задумаў прадаўжаць вучыцца на лекара. Там у 1924 г. быў арыштаваны і сасланы на Салаўкі. Там сустрэўся ў 1926 г. з Францішкам Аляхновічам. Уцёк адтуль у 1933 г. Перайшоў нелегальна мяжу і знайшоўся ў Вільні, дзе прадоўжыў мэдыцынскія студыя, атрымаўшы дыплом лекара ў 1936 г. Працаваў лекарам ў Зарудзі ў Крамянецкім пав., затым ў Яшунах на Віленшчыне. Падчас савецкай акупацыі хаваўся, але ў ліпені 1940 г. быў арыштаваны саветамі і прасядзеў 11 месяцаў у турме, пакуль не прыйшлі немцы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў лекарам у Моўчадзі. У 1947 г. у рамках рэпатрыяцыі пераехаў у Польшчу, спярша працаваў лекарам у Пішу, пасьля – у Дуброве-Беластоцкай, у 1948 г. – у Заблудаве. У 1951 г. асеў ў Крынках, дзе кіраваў асяродкам здароў’я і шпіталем. Заслужыў сабе славу амаль цудадзейнага лекара, вядомага пад мянушкай «Глухі». Калі толькі паўстала БГКТ, уключыўся ў яго дзейнасьць – у 1956 г. стаў адным з членаў Галоўнага Праўленьня. Аднак хутка адтуль быў выкінуты за свае патрыятычныя погляды. Памёр у Крынках 8.07.1980 г. Пахаваны там пры галоўнай алеі на каталіцкіх могілках. 

120 – 15.02.1904 г. у Менску нар. Ларыса Александроўская, сьпявачка (сапрана) і рэжысёр. У 1928 г. закончыла Музычны тэхнікум у Менску, клас сьпеваў В. Цьвяткова; у 1927 г. выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне, вядомая па-за межамі Беларусі. Памерла 23.05.1980 г. у Менску. Пахаваная там на Усходніх могілках. 

110 – 6.02.1914 г. у Саматэвічах каля Калінкавіч нар. Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт. Пачаў друкавацца з 1926 г. Памёр 4.02.1978 г. у санаторыі ў Нясьвіжы. Пахаваны ў Менску на Усходніх могілках. 

110 – 8.02.1914 г. у Баранавічах нар. Валянцін Таўлай, беларускі паэт. Друкаваўся з 1928 г. Памёр 27.04.1947 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.

105 – 1.02.1919 г. пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназіі (у Базыльянскіх мурах), якая была адной зь першых беларускіх сярэдніх школаў. Яе арганізатарам быў Іван Луцкевіч. Нягледзячы на ўсялякія перашкоды з боку розных уладаў — перадусім польскіх і савецкіх, школа была галоўнай кузьняй беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі. Некалькі разоў мянянася яе сядзіба ды  юрыдычны, адукацыйны статус. Дзейнічала да чэрвеня 1944 г. Зараз пераймальнікам яе традыцыі зьяўляецца беларуская сярэдняя школа
ім. Францішка Скарыны ў Вільні.  

89 – 23.02.1944 г. генэральны камісар акупаванай немцамі Беларусі даў дазвол на арганізацыю Беларускай Краёвай Абароны.

65 – 25.02.1959 г. у Каўнасе пам. Клаўдзі Дуж-Душэўскі – беларускі нацыянальны дзеяч (нар. 27.03.1891 г. у Глыбокім), стварыў эскіз бел-чырвона-белага сьцяга. Актыўны дзеяч беларускага руху ў Летуве, між іншым выдаваў „Беларускі Асяродак”. У 1952 г. савецкай уладай быў асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня.

50 – 13.02.1974 г. у Будславе пам. Паўліна Мядзёлка – грамадзкая дзеячка, артыстка, настаўніца (нар. 24.09.1893 г. у Будславе на Вілейшчыне). Зьвязалася зь беларускім рухам у Вільні з 1909 г., дзе закончыла жаночую гімназію. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Пецярбурзе. Была настаўніцай ды арганізатаркай беларускіх школаў у 1917-1920 гг., вельмі актыўнай на палітычнай і грамадзкай ніве. За сваю дзейнасьць была арыштавана польскімі і латышскімі ўладамі. У 1925 г. пераехала з Латвіі ў БССР. У 1930 г. была арыштавана й  выслана за межы Беларусі. У 1947 г. вярнулася ў родны Будслаў, дзе працавала настаўніцай. 

45 – 18.02.1979 г. у Менску пам. Юрка Гаўрук, перакладчык і паэт (нар. 6.05.1905 г. у Слуцку). Закончыў Вышэйшыя літаратурна-мастацкія курсы імя Брусава, з 1925 г працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках, з 1931 г. – у Магілёўскім Пэдагагічным Інстытуце. У 1935 г. быў арыштаваны і больш за 20 гадоў працаваў на Поўначы і ва ўсходняй Сібіры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Пераклаў на беларускую мову м. ін. „Сон у летнюю ноч” У. Шэкспіра. 

40 – 14.02.1984 г. у Інавроцлаве (Польшча) пам. Язэп Александровіч (Найдзюк), беларускі нацыянальны дзеяч (нар. 12.05.1909 г. у в. Бойдаты каля Ваўкавыска). Выдавец часопіса „Шлях Моладзі”, вязень Картуз-Бярозы, аўтар кніжкі „Беларусь учора і сяньня”. Перад сьмерцю падрыхтаваў да выданьня гісторыю Беларусі „Paznavajma historyju svajho narodu” пад псэўданімам Stanisłaŭ Krynicki, якая выйшла друкам у 2010 г. 

35 – 11.02.1989 г. у Беластоку быў утвораны Беларускі клуб (старшыня Юры Туронак), які даў пачатак беларускаму палітычнаму руху ў Польшчы з канца васьмідзесятых гадоў – партыі Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднаньне. Вылучыў беларускіх кандыдатаў у выбарах у Сойм ды Сэнат.

35 – 14.02.1989 г. у Канадзе ў Бэры пам. Вінцэнт Жук-Грышкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік (нар. 10.02.1903 г. у Будславе на Вілейшчыне). Да часу ліквідацыі, вучыўся ў беларускай гімназіі ў Будславе, а пасьля ў Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1922 г. Вышэйшую адукацыю закончыў ва Унірэсытэце ў Празе ў 1926 г. У 1927-1939 гг. быў настаўнікам Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўны ўдзел прымаў у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, апынуўся ў польскай арміі ген. В. Андэрса. Пасьля вайны з 1950 г. жыў у  Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў старшынёй Рады БНР у  1971-1982гг. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку. 

35 – 22.02.1989 г. у Беластоку быў заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, у якім дзейнічалі студэнты Філіі Варшаўскага Унівэрсытэту ды Мэдыцынскай Акадэміі. Першым старшынёй быў Юрка Каліна.

Апрацавалі

Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (140) – 14.09.1884 г. у засьценку Вераскоўшчына Наваградзкага пав. нар. кс. Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч. Актыўна выступаў перад польскімі касьцельнымі і дзяржаўнымі ўладамі за вядзеньне багаслужбы ў касьцёлах на беларускай мове. У 1939 г. быў арыштаваны і замучаны савецкімі ўладамі (пам. у 1946 г. у Бутырскай турме ў Маскве).
  • (137) – У 1887 г. быў надрукаваны першы падручнік і слоўнік мовы эспэранта, аўтарства ўраджэнца Беластоку Людвіка Заменгофа.
  • (118) – 14.09.1906 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар першай легальнай беларускай газэты (тыднёвіка) „Наша Доля”. Літаратурны дэбют Якуба Коласа. У першым нумары „НД” быў надрукаваны ягоны верш „Наш край”. „Наша Доля” была закрыта царскімі ўладамі у палове сьнежня 1906 г. Выдаўцом газэты зьяўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада.
  • (118) – 14 верасьня 1906 г. выйшаў у Вільні першы нумар „Нашай Долі”. Сьвет пабачыла толькі 6 нумароў, зь якіх большасьць канфіскавала расейская цэнзура. Газэта была ліквідавана ўладамі.
  • (104) – 14 верасьня 1920 г. пастаноўкай „Рысь” паводле аповесьці Э. Ажэшка „У зімовы вечар” пачаў сваю дзейнасьць Беларускі Дзяржаўны Акадэмічны Тэатр ім. Янкі Купалы ў Менску.
  • (103) – 14.09.1921 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар тыднёвіка „Беларускія Ведамасьці” якога рэдактарам быў Максім Гарэцкі. „БВ” былі адным з лепшых беларускіх пэрыядычных выданьняў той пары. У ім друкаваліся публіцыстычныя, гістарычныя, літаратурныя тэксты выдатных беларускіх аўтараў.
  • (87) – 14.09.1937 г. расстраляны Сяргей Астрэйка, паэт (нар. 9.07.1912 г. у Каласоўшчыне на Меншчыне). Дэбютаваў у 1928 г., у 1932-1933 гг.  працаваў у слоўнікавай камісіі ў АН БССР; у 1933 г. быў арыштаваны і сасланы ў Ірбіт Сьвярдлоўскай вобл., у 1937 г. быў арыштаваны паўторна.
  • (60) – 14.09.1964 г. у Менску памёр Язэп Пушча (Іосіф Плашчынскі), беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”. Нар. 20.05.1902 г. у Каралішчавічах каля Менска. У 1920 г. закончыў Менскае рэальнае вучылішча, у 1925-1927 гг. вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, а пасьля – у Ленінградзкім (да 1929 г.) Быў стыль-рэдактарам у Беларускім Дзяржаўным Выдавецтве. 25.07.1930 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis