Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (2)

    UB-oŭcy z Sakołki, jakija pravia try let viali śledztvo, ustanavili, szto maldunak na rasstralanych „kamunistaŭ” skłali sołtys z Łapiczaŭ Ivan Charuży, sołtys z Trejglaŭ Franak Karpuk i padsołtys z hetaj vioski Edzik Jurczenia. Pad kaniec grudnia 1942 r. mielisa jany sptakacca ŭ czaćvier na bazary…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У красавіку

185 – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток. Памёр у Варшаве 8.12.1894 г. Пахаваны на Старых Павонзках. Вядомы яго верш на беларускай мове „К дудару Арцёму ад наддзьвіньскага мужыка”.

160 – 7.04.1860 г. памёр Караль Падчашынскі (нар. 7.11.1790 г. у Жырмунах на Гродзеншчыне), архітэктар. Вучыўся ў базыльянскай школе ў Брэсьце і ў Крамянецкім ліцэі, у Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, у Францыі і Італіі, у  1819-1831 гг. узначальваў катэдру архітэктуры Віленскага унівэрсытэта, у 1838-1853 гг. жыў у маёнтку пад Несьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве. Па яго праектах пабудаваны м. ін. двары ў Жылічах, Яшунах, школы ў Бабруйску, Мазыры, гімназыі ў Слуцку і ў Сьвіслачы. У 1824 г. паводле яго праекту адбудаваны касьцёл сьв. Бартламея ў Вільні, які зараз служыць Беларусам каталікам. Напісаў падручнік „Początki architektury dla młodzi akademickiej” ч. І – 1828 г., ч. ІІ – 1829, ч. ІІІ – 1856).

145 – 24.04.1775 г. у Будлеве Бельскага пав. Гродзенскай губ. (зараз гміна Вышкі, Бельскага пав. Падляшскага ваяв.) нар. кс. Якуб Забядэвуш Фалькоўскі, адзін з пачынальнікаў навучаньня глуханямых мове жэстаў, быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне, у 1817 г. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых. У 1826-1837 гг. быў першым пробашчам касьцёла сьв. Аляксандра ў Варшаве на Пляцы Трох Крыжоў, у якога падзямельлях пахаваны пасля сьмерці. Памёр у Варшаве 2.09.1848 г.

140 – 14.04.1880 г. у Слуцку нар. Язэп Дыла, пісьменнік і культурны дзеяч. Закончыў Слуцкую гімназію (1898) і паступіў у Тартаўскі вэтэрынарны інстытут, у 1903-1904 гг. працаваў у рэдакцыі менскай газэты „Северо-Западный Край”, у 1906-1918 гг. у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані і Масквы. У міжваенны час працаваў у БССР – у Дзяржаўнай планавай камісіі, у Інстытуце Беларускай Культуры, у І Беларускім Дзяржаўным Тэатры (1925-1926 – дырэктар), быў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР. У 1931 г. быў рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Жыў і працаваў у Саратаве. Памёр там 7.04.1973 г. Дэбютаваў у 1912 г. у „Нашай Ніве”. У 1981 г. выйшлі яго „Творы”

135 – 14.04.1885 г. у Максімаўцы каля Радашкавіч нар. Сымон Рак-Міхайлоўскі – настаўнік, грамадз­кі, палітычны дзеяч, рэдактар, публіцыст, пасол Сойму, дзеяч Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Расстраляны  НКВД 27.11. 1938 г. у Менску.

135 – 24.04.1885 г. у Гродзенскай губ. (у Гродне або ў Кузьніцы) нар. Анна Саланка, настаўніца, якая ў 1909 г. разам з сястрой Марыяй і кс. Францішкам Грынкевічам заснавалі Гродзенскі гурток беларускай моладзі, першую беларускую арганізацыю на Гарадзеншчыне. У 1906 г. закончыла Гродзенскую жаночую гімназію і выехала на навуку ў Інсбрук, дзе з кс. кс. Ф. Грынкевічам і Адамам Лісоўскім заснавала беларускі гурток. У 1911 г. выйшла замуж за гімназіяльнага настаўніка Алексея Селівачова. Памерла ў Вільні 2.02.1915 г. Пахавана на могілках Росы.

130 – 12.04.1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне нар. Янка Нёманскі (сапраўднае прозьвішча Іван Пятровіч) – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Расстраляны НКВД 30.10.1937 г.

12015(28).04.1900 г. у Кушлянах памёр Францішак Багушэвіч (нар. 9 (21).03.1840 г. у Сьвіранах на Віленшчыне), клясык беларускай літаратуры.

120 – 15.04.1900 г. у вёсцы Вялікія Азяраны (каля Крынак на Сакольшчыне) нар. Уладзімір Тамашчык (архіяпіскап Васіль) – выдатны грамадзка-рэлігійны дзеяч. Выпускнік у 1934 г. аграноміі Праскае Політэхнікі. У 1941-1944 гг. актыўна дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. З 1944 г. у эміграцыі. У 1949 стаў манахам. Арганізаваў рэлігійна-грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву. Памёр 9 чэрвеня 1970 г, пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрку.

115 – 6.04.1905 г. у Кіеве памёр Іосіф Баранецкі (нар. у 1843 г. на Гродзеншчыне), прыродазнавец, пэдагог. Закончыў Беластоцкую гімназію і прыродазнаўчае аддзяленьне Пецярбургскага ўнівэрсытэту (1886), з 1873 г. прафэсар батанікі Кіеўскага ўнівэрсытэта, з 1903 г. – дэкан Фізыка-матэматычнага факультэта, аўтар „Курса батанікі для студэнтаў мэдыцынскіх факультэтаў” (1879).

110 – 6.04.1910 г. у Пецярбурзе (род паходзіў зь вёскі Агароднікі на Наваградчыне) нар. Барыс Кіта (Кіт), выдатны фізык, канструктар амэрыканскай ракетнай тэхнікі. З 1972 г. жыў у Франкфурце-на-Майне ў Нямеччыне. Памёр 1.02.2018 г., пахаваны ў Вісбадэне.

100 – 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава (каля Гарадка на Беласточчыне) нар. Аляксей Карпюк – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Памёр 14.07.1992 г. у Гародні.

85 – 16.04.1935 г. у Данейках Наваградзкага ваяводзтва (зараз  Баранавіцкі р-н) нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!

80 – 16.04.1940 г. у Яраслаўі памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.

75 – 27.04.1945 г. БССР прынята ў склад членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

34 – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.

30 – 5.04.1990 г. Вярхоўны Савет БССР аб’явіў дзень 26 красавіка днём чарнобыльскай трагедыі.

20 – 5.03.2000 г. трагічна памёр Мікола Ермаловіч (нар. 29.04.1921 г. у в. Малыя Навасёлкі каля Койданава на Меншчыне), выдатны беларускі гісторык. Аўтар між іншым фундамэнтальных кніг „Старажытная Беларусь”, „Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”. Пахаваны ў Маладзечне.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    750 – няўдалая аблога ў 1274 г. Наваградка аб’яднанымі галіцка-валынскімі і татарскімі войскамі. 510 –  8.09.1514 г.  перамога пад Оршай (на рацэ Крапіўна) 30-тысячнай беларуска-літоўскай арміі пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над утрая большым маскоўскім войскам. У выніку бітвы ўсходняя Беларусь была вызвалена …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (622) – 1402 г., апошняя аблога крыжакамі Гарадзенскага замку.
  • (234) – 11.09.1790 г. у Слоніме нар. Вацлаў Пэлікан, мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар (з 1817 г.) і рэктар (1826 – 1831) Віленскага ўнівэрсытэта. Памёр і пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік каля Барысава.
  • (169) – 11 верасьня 1855 г. у Новабеліцы (зараз у межах Гомеля) нарадзіўся Еўдакім Раманаў – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг (пам. 20.01.1922 г.). Сабраў больш за 10 тыс. фальклёрных твораў, апісаў каля тысячы гарадзішчаў ды іншых арxеалягічных помнікаў. Апублікаваў болей за 200 прац з фальклёру, этнаграфіі ды гісторыі Беларусі. Памёр 20.01.1922 г. у Стаўрапалі ў Расеі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis