Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Бельску ўжо амаль здаліся, у Гайнаўцы яшчэ не

Матура 2024 у Гайнаўскім белліцэі Фота з Фейсбука
Матура 2024 у Гайнаўскім белліцэі
Фота з Фейсбука

17 траўня ліцэісты з Падляшша здавалі выпускны экзамен па мовах нацыянальных меншасцей – літоўскай (у Пуньску) і беларускай (у Бельску і Гайнаўцы). У нашых белліцэях усё не вырашана юрыдычная праблема, ці гэта яшчэ абавязковае ці ўжо не. 

Напомнім, што яшчэ ў мінулым школьным годзе ў Бельскім белліцэі большасць вучняў – са згоды бацькоў – адмовілася ўжо тады. Маштаб адставак вялікі, бо цяпер да экзамену з беларускай мовы прыступілі тут толькі тры вучні на 44 выпускнікоў (11 вучняў было звольненых як лаўрэаты алімпіяды з гэтага прадмету). Выконваючы абавязкі дырэктара школы Пётр Вавульскі гаворыць, што падпарадкоўваецца мінулагоднім інструкцыям Міністэрства адукацыі і беластоцкай кураторыі, што матура па беларускай мове не з’яўляецца ўжо абавязковай.

Тым часам дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук лічыць інакш. Таму ў яго школе надалей гэты экзамен быў абавязковым і пісалі яго 59 вучняў і яшчэ 15 было звольненых.

У мінулым годзе прадстаўнікі сямнаццаці беларускіх арганізацый падпісаліся пад пратэстам супраць дзеянняў урадавай адміністрацыі, якія „парушаюць правы беларускай нацыянальнай меншасці, дэ-факта накіраваныя на ліквідацыю існуючых у Польшчы дзяржаўных школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы, шляхам змены характару гэтых школ, якія праводзяцца пад выглядам нібыта добраахвотнасці навучання беларускай мовы”. Пад пратэстам, накіраваным у гэтай справе ў Еўрапарламент, сабрана было больш чым дзве тысячы подпісаў.

Справа аднак у тым, што большасці бацькам вучняў, якія пасылаюць іх у беллліцэі з увагі перад усім на высокі там узровень навучання, гэтая справа не такая важная. Такое стаўленне адлюстроўвае, на жаль, асіміляцыйныя працэсы сярод нашай меншасці і недастатковую нацыянальную свядомасць.

Чаму так ёсць, добра відаць на прыкладзе шмат меншай ад нас жменькі літоўцаў у Польшчы. У ліцэі ў Пуньску усе прадметы – акрамя польскай мовы, гісторыі і геаграфіі – выкладаюцца на літоўскай мове. У траўні з гэтага прадмету экзамен здаваў 31 выпускнік. Палова іх збіраецца вучыцца ў Літве, у асноўным на медыцынскім накірунку. 

Каб надта русіфікаваная беларуская дзяржава была больш нацыянальнай, дэмакратычная, а перад усім не падтрымлівала Масквы ў яе вайне з Украінай, мы на Падляшшы таксама як літоўцы мелі б мацнейшае пачуццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com