Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У абарону белліцэяў

Ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (адзіныя такія школы ў Польшчы) гэта школы, якія з’яўляюцца важным элементам адукацыйнага і культурнага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Усе вучні ў іх наведваюць заняткі па беларускай мове і культуры, здаюць экзамен на атэстат сталасці па гэтай мове як мове нацыянальнай меншасці.

Было. Куратарка вымушвае змены. Закранулі справу… бацькі вучняў з Белськага белліцэя, якім недаспадобы было, каб іхнія дзеці здавалі атэстат па беларускай мове, а быццам бы традыцыйнае навучанне мовы ў дзяржаўнай (якую ўтрымлівае самаўрад) школе не можа быць абавязковым. З лістапада мінулага года прадстаўнікі Падляшскай кураторыі і Міністэрства адукацыі і навукі аказваюць ціск на дырэктараў гэтых школ, каб яны ўнеслі змены ў статуты, у выніку якіх не ўсе вучні будуць вывучаць беларускую мову як нацыянальную мову меншасці – як цяпер. На практыцы гэта азначала б, што вывучэнне гэтага прадмета і здача экзамену па беларускай мове сталі б тут факультатыўнымі, а фактычна прыраўнялі б мову нацыянальнай меншасці да факультатыўных прадметаў. 

Асяроддзе беларускай меншасці, усе арганізацыі, таксама міжнародная грамада, выказвае пазіцыю, што такія дзеянні накіраваны на тое, каб «знішчыць шматпакаленную спадчыну» школ Падляшша з дадатковым навучаннем беларускай мовы, а такім чынам «спадчыну ўсяго асяроддзя беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы». Беларусы Падляшша патрабуюць «спыніць дзеянні, накіраваныя на змену характару выкладання беларускай мовы ў ліцэях Гайнаўкі і Бельска-Падляшскага». 

Прэс-канферэнцыя ў Беластоку 13 траўня 2023 г. Злева: Дарота Раманюк з бацькоўскай рады Гайнаўскага белліцэя, старшыня Таварыства дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” Тамаш Герасімюк, старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства прафесар Алег Латышонак, Яўген Вапа – старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, Андрэй Сцепанюк і Ігар Лукашук – дырэктары белліцэяў у Бельску і Гайнаўцы Фота Юркі Хмялеўскага
Прэс-канферэнцыя ў Беластоку 13 траўня 2023 г. Злева: Дарота Раманюк з бацькоўскай рады Гайнаўскага белліцэя, старшыня Таварыства дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” Тамаш Герасімюк, старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства прафесар Алег Латышонак, Яўген Вапа – старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, Андрэй Сцепанюк і Ігар Лукашук – дырэктары белліцэяў у Бельску і Гайнаўцы
Фота Юркі Хмялеўскага

Вядучымі органамі ліцэяў з’яўляюцца паветы (Бельскі, Гайнаўскі). Органам, які ажыццяўляе педагагічны нагляд, з’яўляецца Падляшскі куратар асветы. 27 красавіка ПКА паведамляе пра wszczęcie postępowania z urzędu ў сувязі з адмовай беларускіх ліцэяў законных рашэняў наконт абавязковасці навучання ўсіх вучняў беларускай мове. На падставе арт. 61 пар. 4 Закона ад 14 чэрвеня 1960 г. Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (Дзённік зак. за 2023 г., арт. 775), у далейшым «к.п.а» і арт. 114 Закона ад 14 снежня 2016 г. Закона аб адукацыі (Дз.з. з 2021 г., паз. 1082 са зм. і дапаўненнямі) – у далейшым «закон», паведамляю, што 27.04.2023 г. узбуджаная справа ў службовым парадку аб адмене пар. 6 сек. 2 Статута ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, які супярэчыць арт. 14 сек. 1 п. І арт. 13 сек. 2 Закона аб сістэме адукацыі ад 7 верасня 1991 г. (Дз. з. 2022 г., паз. 2230) і пар. 6 сек. 5 ву. Статута, як супярэчыць пар. 2 сек. 5 пункта 1 у сувязі з пар. 2 сек. 1 Пастановы Міністра нацыянальнай адукацыі ад 18 жніўня 2017 г. аб умовах і парадку выканання дзіцячымі садкамі, школамі і дзяржаўнымі ўстановамі задач, якія забяспечваюць захаванне пачуцця нацыянальнай, этнічнай і моўнай самабытнасці вучняў, якія належаць да нацыянальных і этнічных меншасцей і суполак, якія карыстаюцца рэгіянальнай мовай (Дзённік законаў за 2017 г., паз. 1627 з пазнейшымі зменамі)… 

Значыць, мусова ўнесці змены ў Статут, бо хоць аб гэтым звычайна рашае Педагагічная рада школы (якая не пагадзілася на змены), гэтага рашэння патрабуе Кураторыя. А яшчэ ж 29 сакавіка куратар Беата Пятрушка паведамляла дырэктара Ігара Лукашука ў сувязі з інфармацыяй, накіраванай Падляшскаму куратару асветы ад 16 сакавіка 2023 г. аб выкананні рэкамендацый, выдадзеных па выніках спецыяльнай праверкі, праведзенай 12 студзеня 2023 г., заклікаю вас прыняць эфектыўныя меры для выканання рэкамендацыі (zalecenia) № 3, якая змяшчаецца ў пратаколе згаданай пазачарговай праверкі, адмяніўшы палажэнне арт. 6 сек. 2 Статута II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, на працягу 7 дзён з дня атрымання позвы. У выпадку неўвядзення палажэнняў Статута ІІ АЛ з днбм у Гайнаўцы ў адпаведнасць з заканадаўствам на падставе арт. 114 Закона ад 14 снежня 2016 г. Асветнае права(…), Падляшскі куратар асветы распачне адміністрацыйны працэс аб адмене супярэчлівых палажэнняў вышэйзгаданага Статута.

Справу адукацыі разважалі таксама ў гайнаўскай Павятовай радзе, якая адказвае за адукацыю ў школах, скансультаваўшыся афіцыйна з юрыстам прафесарам Матэвушам Піліхам, які на сямі старонках сцвердзіў, што няма ніякіх незаконных дзеянняў і правіл у статуце сярэдніх школ наконт абавязковага навучання ў іх беларускай мове як мове нацыянальнай меншасці. «Калі затым маем дачынення з ліцэем з навучаннем мовы гэтай меншасці, што значыць, што ўсе вучні ахоплены навучаннем мовы меншасці), і выпускнікі ліцэя абавязаны да прыступлення да матуральнага экзамену з мовы нацыянальнай меншасці як абавязковага прадмету ў пісьмовай і вуснай частцы. Супярэчнай з гэтым правілам будзе сітуацыя, калі ў агульнаадукацыйным ліцэі з навучаннем мовы нацыянальнай меншасці гэтай мовы будзе абмінутая на атэстаце сталасці выпускніком гэтай школы». З апініі праф. Андрэя Саковіча, якую даў па заказу дырэктара Бельскага белліцэя, таксама вынікае, што дзяржаўныя школы абавязаны даць магчымасць вучням захоўваць пачуццё нацыянальнай, этнічнай, моўнай і рэлігійнай ідэнтычнасці, якія выконваюць Бельскі і Гайнаўскі белліцэі ў адпаведнасці са сваімі статутамі, уцверджанымі традыцыяй і практыкай. 

У Гайнаўцы на сесіі павятовай рады радныя абмяркоўвалі гэтую тэму амаль гадзіну, так і не дайшоўшы да згоды. Бацькі некаторых вучняў на падставе рашэння Вышэйшай кантрольнай палаты вырашылі адмовіцца ад гэтага прадмета, не мяняючы школу. Справа выклікала бурнае абмеркаванне на сесіі. Радныя ад беларускай меншасці наўпрост выказаліся пра спробу знішчэння школы і нагадалі пра шматгадовую традыцыю дбання аб адукацыі і культуры нацыянальнай меншасці. Чаму вы хочаце разбураць тое, што існавала 80 гадоў? – пытаўся радны ад ПСЛ Раман Астапчук. – Чаму адзін-два чалавекі, маючы за плотам такую самую школу, якую ім забяспечвае кіруючая ўлада, спрабуюць уторкнуць палку ў мурашнік? Мы шмат гадоў паважаем адзін аднаго, і навошта патрэбна такая ініцыятыва? Каб нас перасварыць? Стаяўшы з іншага боку радны ад ПіС Багуслаў Лабэндзкі сказаў, што гэта не спроба ўторкнуць палку ў мурашнік, а неабходнасць адаптаваць школу да дзеючага закону аб адукацыі, а гэты закон кажа, што нельга прымушаць людзей, якія не належаць да меншасці, вывучаць мову гэтай групы, але ў той жа час яны жадаюць вучыцца ў дзяржаўнай школе, якой з’яўляецца II АЛ з днбм. Ёсць жа кансультацыя з Вышэйшай кантрольнай палаты, якая ўжо вынесла заключэнне на гэты конт, спасылаючыся на прававую аснову, фармулюючы дзеючае права. Пасля меркавання Міністэрства адукацыі і навукі і Падляшскага куратара асветы, здаецца, што мы ўжо атрымалі адказ, і зараз не час абмяркоўваць, ці так гэта ўсё ж, а вырашаць, як прыстасаваць сітуацыю ў II АЛ да тлумачэння закона, якое мы атрымалі (радны спаслаўся на вытрымкі з ліста Падляшскага куратара асветы). 

Багуслаў Лабэндзкі вядомы сваімі сімпатыямі да нацыяналістычных колаў, апякун правакацыйных у дачыненні да беларускай меншасці і праваслаўных Гайнаўскіх Маршаў памяці выклятых жаўнераў, цяпер супрацоўнік беластоцкага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці тлумачыць: «Таму што гэта польская школа».

Неабходнасць гэтых змен у адзін голас з куратаркай Пятрушкай адзначаў намеснік міністра адукацыі і навукі, раней міністр у гэтым міністэрстве, дэпутат ПіС з Падляшша Дарыюш Пянткоўскі. 

Бацькоўская рада Гайнаўскага белліцэя, 22 лістапада 2022 г.: Мы, бацькі, устрывожаныя сітуацыяй, якая ўзнікла з Бельскім белліцэі. Не ўяўляем сабе, каб падобная сітуацыя, дзе не ўсе вучні былі б ахоплены навучаннем беларускай мовы як мовы нацыянальнай меншасці, адбылася ў ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Было б гэта парушэннем важнага элементу культурнай прасторы беларускай меншасці, а таксама дзейнічала б на шкоду нашых дзяцей і ўсяго школьнага асяроддзя ў кантэксце падтрымкі нацыянальнай меншасці. 

З заявы Педагагічнай і Бацькоўскай рад: ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы – сярэдняя школа, дзе ўсе вучні на працягу дзесяцігоддзяў наведваюць заняткі па вывучэнні беларускай мовы і культуры, а таксама здаюць атэстат сталасці па гэтай мове як мове нацыянальнай меншасці. На жаль, гэтая сітуацыя раптоўна пачала трывожыць Кураторыю асветы ў Беластоку і Міністэрства адукацыі і навукі, якія пачалі настойваць на новай інтэрпрэтацыі прававых нормаў, хаця яны не змяніліся і працуюць на працягу многіх гадоў. Пачынаючы з лістапада 2022 года прадстаўнікі гэтых ведамстваў аказвалі ціск на ІІ АЛ з днбм у Гайнаўцы, каб гэтая школа ўнесла змены ў статут, у выніку якіх не ўсе вучні будуць вывучаць беларускую мову як мову нацыянальнай меншасці. На практыцы гэта азначала б, што вывучэнне гэтага прадмета ў ліцэі і здача матуральнага экзамену па беларускай мове сталі б у гэтай школе факультатыўнымі і фактычна прыраўнялі б мову нацыянальнай меншасці да факультатыўных прадметаў. Як следства, гэты ліцэй страціў бы цяперашні характар як школа, якая навучае сваіх вучняў на мове і культуры беларускай нацыянальнай меншасці. Кураторыя асветы ў Беластоку і Міністэрства адукацыі і навукі паслядоўна імкнуцца дамагчыся змены характару АЛ з днбм у Гайнаўцы, нягледзячы на прадстаўленыя юрыдычныя заключэнні, якія сведчаць аб тым, што патрабаванне адмовіцца ад абавязку выкладання беларускай мове для ўсіх вучняў АЛ з днбм у Гайнаўцы супярэчыць шэрагу нарматыўных актаў, у прыватнасці Закону аб сістэме адукацыі ад 13 верасня 1991 г. Прадстаўнікі ўстановы і беларускай нацыянальнай меншасці неаднаразова спрабавалі правесці размовы з прадстаўнікамі кураторыі асветы і Міністэрства адукацыі і навукі, каб пераканаць іх, што рашэнні, якія яны фарсіруюць, падарвуць асновы існавання і місіі школ і прывядуць да фактычнай ліквідацыі ліцэя ў яго цяперашнім выглядзе. На жаль, чыноўнікі застаюцца глухімі да нашых зваротаў і аргументаў. АЛ з днбм гэта школа з больш за сямідзесяцігадовай гісторыяй, якая першапачаткова была створана як установа для прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці. Гэты ліцэй з’яўляецца сталым і важным элементам культурна-асветніцкага жыцця беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Яго вучнямі часта становяцца дзеці і нават унукі выпускнікоў гэтай школы. Гэта сучасная ўстанова, арыентаваная на высокі ўзровень навучання і адначасова і развіццё культурнай ідэнтычнасці беларускай нацыянальнай меншасці. Спробы зверху змяніць характар гэтай унікальнай школы ўспрымаюцца як дзейнасць, якая спусташае адукацыю беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і знішчае дасягненні пакаленняў вучняў і выкладчыкаў ІІ АЛ з днбм у Гайнаўцы. 

Бацькоўская і Педагагічная рада Гайнаўскага белліцэя рашуча выступаюць супраць спробаў зменаў, да якіх падштурхоўвае Міністэрства адукацыі і навукі, і заклікалі адмовіцца ад дзеянняў, накіраваных на змяненне асобнага характару школы. 

Аналагічная праблема з’явілася ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім, дзе, карыстаючыся рашэннямі Міністэрства адукацыі і навукі, у верасні 2022 года большасць вучняў чацвёртых класаў мясцовага ліцэя звольніліся з беларускамоўных заняткаў. Нягледзячы на заканадаўчае патрабаванне здаваць выпускны экзамен па беларускай мове ў такой школе, гэтыя вучні, пры падтрымцы кураторыі, не здавалі выпускны экзамен па гэтай мове без якіх-небудзь наступстваў для сябе. Гэта перапыніла некалькі дзесяцігоддзяў традыцыі школы і прывяло да разбурэння яе ўнікальнага характару. 

Не можам дапусціць, каб рашэнні зверху, фарсіраваныя насуперак просьбам і заклікам асяроддзя, якога яны тычацца, угробілі некалькі дзесяцігоддзяў працы, затармазілі развіццё і на практыцы прывялі да знішчэння адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Таму звяртаемся спыніць дзеянні, накіраваную на змяненне характару выкладання беларускай мовы ў ліцэях у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім. 

Супольную пазіцыю – падобную да той, якую выклалі раней бацькоўская і педагагічная рады Гайнаўскага белліцэя – адносна функцыянавання ІІ АЛ у Гайнаўцы і АЛ у Бельску-Падляшскім прадстаўляюць яе дырэктары, старшыня Таварыства дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову „АБ-БА” Тамаш Герасімюк, старшыня Беларускага Гістарычнага Таварыства прафесар Алег Латышонак і Яўген Вапа – старшыня Беларускага саюза ў Польшчы, Беларускае грамадска-культурнае таварыства і іншыя. Падкрэслілі, што ў выніку вымушаных змен у статуце беларускія ліцэі страцілі б свой характар школ адукуючых сваіх вучняў у мове і культуры беларускай нацыянальнай меншасці.

Святлана Ціханоўская таксама зацікавілася справай і напісала ліст міністру адукацыі і навукі Пшэмыславу Чарнку.

Забеспячэнне членам меншасцей свабоды захоўваць і развіваць сваю ўласную мову, захоўваць звычаі і традыцыі і развіваць сваю ўласную культуру і, такім чынам, у шырокім разуменні этнічную і нацыянальную самасвядомасць, з’яўляецца абавязкам дзяржаўнай улады, як гэта вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Польшчы (арт. 35). Рэалізацыя права асоб, якія належаць да меншасцей, «вывучаць мову меншасці або на мове меншасці» і іх права «вывучаць гісторыю і культуру меншасцяў» адбываецца на ўмовах і ў парадку, вызначаным у Законе ад 7 верасня. 1991 аб сістэме адукацыі. У Законе аб сістэме адукацыі сцвярджаецца, што школы і дзяржаўныя ўстановы «даюць магчымасць вучням захоўваць пачуццё нацыянальнай, этнічнай, моўнай і рэлігійнай ідэнтычнасці і, у прыватнасці, вывучаць мову, сваю ўласную гісторыю і культуру», дэталёва рэгулююцца пастановамі міністэрства. 

Падпісаць заяву ў падтрымку пратэсту Белліцэяў і беларускіх арганізацый можна на: https://www.petycjeonline.com/apel_do_ministerstwa_edukacji_i_nauki_oraz_kuratorium_owiaty_w_biaymstoku_w_sprawie_zachowania_dotychczasowego_charakteru_edukacji_mniejszoci_biaoruskiej_w_polsce?fbclid=IwAR3khw5s3HKw0Tz5h7KASbGC8K8DA4okZXPSW61J_UVX7_gt0X0-KFxfibE 

Асяродзьдзе беларускай нацыянальнай меншасьці занепакоенае сыгналамі Падляскай кураторыі асветы і Міністэрства адукацыі і навукі пра спробу ліквідацыі адукацыйнай структуры беларускай меншасьці ў Падляскім ваяводзтве. Паводле абедзьвюх установаў, выкладаньне беларускай мовы ў ліцэях у Бельску Падляскім і Гайнаўцы, а такім чынам і выпускны экзамен (матура) па беларускай мове, неабавязковыя.

Гэта фактычна пагроза для існаваньня беларускага школьніцтва ў Польшчы!

Вы таксама можаце падпісаць зварот да Міністэрства адукацыі і навукі і Падляскай кураторыі асветы адносна захавання цяперашняга характару адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы, які падпісалі 15 беларускіх арганізацый у Польшчы! 

Пакуль падпісалі заяву ў інтэрнэце больш за 800 чалавек.

Праз дзень як была яна выкладзена падляшскі куратар асветы адказала: «Мы не хочам абмяжоўваць навучанне беларускай мовы. Вучань можа выбраць або адмовіцца». Не згаджаецца яна з меркаваннямі м.ін. актывістаў беларускай меншасці і кіраўніцтва Ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, што хоча давесці да ліквідацыі адукацыйных структур беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы. 

Куратар Б. Пятрушка нагадвае, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства нацыянальнай адукацыі навучанне мовы нацыянальнай меншасці арганізуецца на падставе пісьмовай заявы бацькоў навучэнца або паўналетняга навучэнца. Яна напісала:

Заява падаецца на добраахвотнай аснове, што дазваляе адмовіцца ад вывучэння мовы нацыянальнай меншасці. – Тады ў школьніка не будзе ўносіцца выніковая класіфікацыйная адзнака па мове нацыянальнай меншасці ў атэстат аб заканчэнні школы, і, такім чынам, ён не будзе абавязаны здаваць экзамен па мове нацыянальнай меншасці як абавязковы прадмет. Вышэйзгаданыя палажэнні тычацца ўсіх школаў з дадатковым навучаннем мовы нацыянальнай меншасці. Палажэнні закона аб адукацыі не прадугледжваюць сітуацыі, калі вучань, які адмовіўся (пасля своечасовай падачы заявы) ад вывучэння мовы нацыянальнай меншасці і вывучэння сваёй гісторыі і культуры, павінен скончыць навучанне ў школе, якую ён наведвае. Тым часам дырэктар Гайнаўскага белліцэя – насуперак заканадаўству паведамляе бацькам і вучням, што калі вучань хоча адмовіцца ад вывучэння беларускай мовы, ён таксама павінен звольніцца з навучання ў гэтай школе. Набор павінен адбывацца па прынцыпе ўсеагульнай даступнасці, а статутныя палажэнні школ не могуць супярэчыць заканадаўству аб адукацыі. Такім чынам, дзеянні дырэктараў школаў, якія павінны паўплываць на рашэнне бацькоў аб далучэнні вучня да вывучэння мовы нацыянальнай меншасці ці адмове ад гэтага навучання, супярэчаць закону. Усе публічныя – дзяржаўныя школы Падляшша, па жаданні бацькоў, маюць магчымасць арганізаваць заняткі для падтрымання моўнай і культурнай самабытнасці вучняў, якія належаць да нацыянальнай меншасці, арганізоўваючы навучанне мове нацыянальнай меншасці, вывучэнне ўласнай гісторыі і культуры ды геаграфіі краіны, з культурным арэалам якой дадзеная нацыянальная меншасць ідэнтыфікуе сябе, – заключае Беата Пятрушка і адначасова падкрэслівае, што Падляшскі куратар асветы ніякім чынам не абмяжоўвае ўмоў для вывучэння беларускай мовы і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. 

Ці статуты ліцэяў і традыцыя, і пратэсты беларускай меншасці, нават міжнародныя, тысяч людзей, і самаўрадаў апякуючых школы, у змозе памагчы змяніць задуму падляшскай куратар?

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (818) – у 1206 г. пачаўся захоп інфлянцкімі (лівонскімі) крыжакамі Кукенойскага княства (населенага Крывічамі і балцкімі плямёнамі), у якім панаваў полацкі князь Вячка (Вячаслаў), які загінуў у бітве з крыжакамі ў 1224 г.
  • (719) – напады крыжакоў у 1305 г. на Гарадзенскую замлю ды аблога імі Гарадзенскага замка.
  • (450) – у 1574 г. заснаваньне ў Нясьвіжы езуіцкага калегіума. Пазьней падобныя калегіумы былі заснаваны ў Бярэсьці, Бабруйску, Віцебску, Гародні, Драгічыне (на Палесьсі), Магілёве, Менску, Наваградку, Оршы, Слуцку і іншых гарадах.
  • (233) – 3.05.1791 г. польскі сойм прыняў канстытуцыю (Ustawa Rządowa), паводле якой была зьнесена аўтаномія Вялікага Княства Літоўскага.
  • (179) – 3 (15).05.1845 г. у фальварку Свольна каля Дрысы (зараз Верхнедзьвінск) на Віцебшчыне нар. Іван Чэрскі, геоляг і географ. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Омск, дзе праводзіў гэалягічныя дасьледаваньні ваколіц. Памёр 25.06.(7.07)1892 г. падчас экспэдыцыі ў пасёлку Калымскім каля вусьця ракі Амалон.
  • (147) – 3.05.1877 г.  у фальварку Іваноўшчына Лепельскага пав. нар. Антон Грыневіч (арыштаваны ў 1933 г., памёр у савецкім лагеры 8.12.1937 г.), фальклярыст, кампазытар, пэдагог, выдавец. Удзельнік суполкі „Загляне сонца і ў наша ваконца”. У 1910-1912 гг. выдаў два тамы кніжкі „Беларускія песьні з нотамі”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis