Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Так беларусы жылі 100 гадоў таму

Гэтыя старыя фотаздымкі былі зроблены на Слонімшчыне ў 1916-1917 гадах. Іх аўтарам з’яўляецца невядомы кайзераўскі афіцэр Першай сусветнай вайны. Здымкі раней нідзе не публікаваліся, за выключэннем некалькі з іх, якія былі змешчаныя ў маёй кнізе „Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках (1900-1950)” (Мінск, „Кнігазбор”, 2014).

На здымках адлюстраваны жыхары павятовага горада Слоніма і яго ваколіцаў. Шмат здымкаў  фатограф зняў у цэнтры Слоніма каля гандлёвых радоў. Гэтых радоў цяпер у Слоніме няма. Сёння тут знаходзіцца сквер з танкам Т-34 і помнікам Леніна, а вуліца называецца Першамайская. А сто гадоў таму ў цэнтры Слоніма гадлявалі рознымі таварамі: ад сушаных грыбоў да запалак. Пад розныя крамы былі адведзены спецыяльныя вялікія памяшканні і кожная крама мела свой парадкавы нумар. У асноўным у крамах гандлявалі яўрэі і гэта былі іх прыватныя гандлёвыя кропкі.

Па „гарадскія” пакупкі у Слонім прыязджалі вяскоўцы, але з сабой яны прывозілі збожжа, малочныя прадукты, вырабы з дрэва, жалеза, тое, што ў вёсках на той час змаглі вырасціць, зрабіць вясковыя майстры ці ў кузні выкаваць. Адны тавары прадаваліся ці абменьваліся на іншыя.

У асноўным людзі прыходзілі ў горад пяшком ці прыязджалі на падводах. Больш багацешыя мужчыны насілі боты, шапкі, саматканыя паліто, бяднейшыя былі абутыя ў лапці і хадакі, некаторыя насілі клееныя калошы з гумы. Наогул, у той час, і гэта характэрна было для многіх рэгіёнаў Заходняй Беларусі, а не толькі для Слонімскага павета, традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складаўся з палатнянай кашулі, нагавіц, камізэлькі. Кашулі тады многія насілі навыпуск, падпярэзвалі поясам, калошы абкручвалі анучамі, абувалі лапці, скураныя пасталы і, вядома ж, боты. Галоўнымі ўборамі былі саламяныя капялюшы летам, і валеныя магеркі ці розныя шапкі, якія ўдалося каму пашыць ці вырабіць. Насілі мужчыны зімой кажухі, праз плечы ў іх віселі розныя торбы ці скураныя сумачкі-шыбеты. Што датычыць мужчынскіх касцюмаў, дык яны асаблівым аздабленнем не вызначаліся. У іх пераважаў белы колер, льняны, а дэкор прыпадаў на каўнер і на пазуху кашулі і перш-наперш на кідкі ў вочы рознакаляровы пояс з кутасамі ці проста цёмны, шырокі пояс.

А цяпер звярніце ўвагу ў чым апранутыя былі жанчыны. Амаль ва ўсіх жанчын на плячах накінутыя вялікія хусткі. Цёплыя хусткі і на галовах беларусак, летам – ва ўсіх амаль тонкія хустачкі белага колеру, у багацейшых – капелюшы. Амаль аднолькавае, бывае і разнастайнае ў іх было паясное адзенне. Тады існавалі розныя віды спадніц – гэта андаракі, палатнянікі, саяны, летнікі, насілі і панёвы, фартухі. Фартухі былі ўсе светлага колеру з вышыўкамі ўнізе. У асноўным дэкаратыўны малюнак спадніц складаўся з клетак. Фартухі ўпрыгожваліся карункамі і махрамі. У жаночае, асабліва святочнае ўбранне ўваходзіў таксама гарсэт. Гарсэт, відаць, адзеты і на прыгажуні, якая бярэ ваду са студні. Дзяўчына загадзя ведала, што яе будуць фатаграфаваць і апранула самае прыгожае сваё ўбранне. Тое самае можна сказаць і пра дзяўчыну, якая сядзіць на лаўцы каля сваёй хаты: у новай чысценькай кофтачцы, спадніцы і чаравічках. Хоць на вуліцы яшчэ ляжыць снег, але яна пагадзілася зрабіць фотаздымак на памяць у такім вось выглядзе.

Летам у спякотнае надвор’е ўсе хадзілі босыя. Асабліва дзеці.На адным са здымкаў бачна, як дзеткі прыйшлі ў кандытарскую лаўку разам з дарослымі. Усе яны босыя. Чакаюць, калі іх пачастуюць свежымі булачкамі ці абаранкамі.

Вуліцы ў цэнтры Слоніма былі брукаваныя. На рынак людзі прыязджалі з кошыкамі, мяшкамі, торбамі, карзінамі, з драўлянымі вёдрамі, у збанках была наліта вада. Вельмі шанавалі коней. Коней пад гарачым сонцам накрывалі радзюжкамі, прывязвалі да галавы каня мяшок з сенам ці аўсом і яны пастаянна елі…

Усе гэтыя здымкі, на якіх адлюстраваны людзі і горад над Шчарай стогадовай мінуўшчыны, наша гісторыя. І добра, што гэтыя фотаздымкі зберагліся.да сённяшніх дзён.

Сяргей Чыгрын

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (152) – 14(26).05.1873 г. памёр Міхал Дзмітрыеў (нар. у 1832 г. у Пецярбургу), дырэктар гімназіі ў Наваградку, інспэктар (1867-1873), затым дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў. Сабіраў і публікаваў беларускую вусна-паэтычную творчасьць.
  • (126) – 14.05.1899 г. у Павязыні каля Маладэчна нар. Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ва Унівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу. У 1933 г. закончыў мэдычны факультэт Віленскага
  • (89) – у траўні 1936 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар грамадзка-палітычнага часопіса, месячніка „Беларускі Фронт”. Выданьне цьвёрда прытрымлівалася беларускіх нацыянальных інтарэсаў. Найважнейшую ролю ў ім адыгрывалі кс. Вінцэнт Гадлеўскі, Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Мікалай Шкялёнак, Вацлаў Папуцэвіч. Выданьне праіснавала да 1939 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com