Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Святыня ў Сталовічах

У Беларусі знайшлі мошчы каталіцкага святога, які жыў у ІV стагоддзі. Знаходка была зроблена пробашчам парафіі Сэрца Езуса ў вёсцы Сталовічы а. Янушам Фештэрам. Святар выпадкова знайшоў рэліквію ў шафе, дзе захоўваліся іншыя рэчы да богаслужэнняў, – паведамляе рэгіянальны партал bar24.by.

У 17 стагоддзі Радзівілы заснавалі ў Сталовічах камандорыю (філіял) Мальтыйскага ордэну. Магчыма, рэліквія была прывезена на тэрыторыю Беларусі з Італіі адным з прадстаўнікоў знакамітага княжаскага роду, або гэта зрабіў хтосьці з рыцараў-манахаў. Калі Сталовічы ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, камандорыя была зачынена, а касцёл, які належаў манахам, быў пазней перададзены праваслаўнай царкве. Верагодна, мошчы ў гэты перыяд захоўваліся ў мясцовых жыхароў, а калі ў мястэчку ў 1911 годзе пабудавалі новы касцёл, былі перададзены туды.

Ксёндз Януш сцвярджае, што да 2022 года рэлікварый стаяў у металічнай шафе, дзе захоўваюць розныя рэчы, што выкарыстоўваюцца падчас богаслужэнняў. Адмыслова рэлікварыем ніхто не цікавіўся.

Паводле слоў святара, ён быў незаўважны, прыкрыты іншымі рэліквіямі. Калі ксёндз правяраў маёмасць у шафе, то дастаў рэлікварый і прачытаў, што на ім напісана, а потым пачаў пошукі інфармацыі ў Інтэрнэце.

Даведаўшыся, што захоўвае ў сабе рэлікварый, святар вельмі здзівіўся, бо дагэтуль было вядома, што мошчы гэтага святога захоўваюцца толькі ў горадзе Ольбія ў Сардыніі.

У гонар Святога Сімпліцыя ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сталовічах 15 мая прайшла ўрачыстая Імша. Перад гэтым айцец Януш напісаў святарам у Ольбію, каб даведацца, як яны адзначаюць гэтае свята, каб прытрымлівацца традыцыям. Падчас Імшы святар раздаў вернікам капулетас (copulettas) – італьянскія маленькія салодкія пірожныя, якія пякуцца звычайна з цеста, цукру, грэцкіх арэхаў і апельсінавай цэдры.

Варта дадаць, што святы Сімпліцый – першы меркаваны біскуп Ольбіі. Каталіцкім касцёлам ён шануецца як святы, пакутнік.

Сімпліцыя замучылі 15 мая 304 года ў часы праўлення рымскага імператара Дыёклетыяна. Паводле мясцовай легенды, частка яго цела была выкінута ў мора каля вострава Тавалара. Рыбакі сцвярджалі, што там бачылі бесперапыннае бурленне вады. Сёння мошчы святога захоўваюцца ў горадзе Ольбія ў базіліцы св. Сімпліцыя. Пад алтаром у рэлікварыі знаходзіцца ступня мучаніка, якую перадалі храму ў 1630 годзе.

Сяргей Александровіч

Фота: Каталіцкі веснік

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (129) – 22.06.1896 г. у фальварку Пестуны Новапагоскай воласьці нар. Браніслаў Туронак (пам. 19.09.1938 г. у Дукштах, там і пахаваны), беларускі нацыянальны дзеяч, лекар.
  • (118) – 22.06.1907 г. у Дынабургу нарадзілася Вольга Пракаповіч, мастачка. Вучылася на факультэце мастацтва Віленскага ўнівэрсытэта, праектавала вокладку часопіса „Калосьсе”. Паваенны лёс невядомы.
  • (84) – 22.06.1941 г. – пачатак нямецка-савецкай вайны.
  • (33) – 22.06.1992 г. у Лембарку на Памор'і памёр Аўген Бартуль (нар. 26.02.1908 г. у Пецярбурзе), дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюза (1927-1931), паэт і публіцыст. У 1931 г. закончыў права ў Віленскім унівэрытэце. З 1936 г. працаваў судзьдзёй у Ашмяне, Яшунах, а з 1937 г. у Лунінцы (з 1938 г. быў там кіраўніком Гродзкага суда).
  • (22) – 22.06.2003 г. у Бараўлянах на Меншчыне памёр Васіль Быкаў (нар. 19.06.1924 г. у Бычках на Віцебшчыне), выдатны беларускі пісьменьнік. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com