Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Святло кожны дзень іншае

Размова з Алегам Кабзаром, аўтарам карцін у календары „Ч” на 2026 г.

Алег Кабзар нарадзіўся ў 1971 г. у Гомелі. Выпускнік Рэспубліканскай Мастацка-музычнай школы і Акадэміі мастацтваў у Мінску. Беларускі бард, аўтар і выканаўца песень на словы паэзіі м.інш. Надзеі Артымовіч, Яна Чыквіна, Анатоля Сыса. З 1996 г. жыве ў Польшчы. З 2006 г. працуе ў Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. Фота Кшыштафа Стаўніцкага
Алег Кабзар нарадзіўся ў 1971 г. у Гомелі. Выпускнік Рэспубліканскай Мастацка-музычнай школы і Акадэміі мастацтваў у Мінску. Беларускі бард, аўтар і выканаўца песень на словы паэзіі м.інш. Надзеі Артымовіч, Яна Чыквіна, Анатоля Сыса. З 1996 г. жыве ў Польшчы. З 2006 г. працуе ў Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку.
Фота Кшыштафа Стаўніцкага

Алег, коратка раскажы як, калі і чаму апынуўся ты ў Польшчы.

– Калі я з Гомеля прыехаў ў Менск паступаць у Акадэмію Мастацтваў Беларусі, пазнаў на уступных экзамінах дзяўчыну Іяланту з Польшчы, якая таксама прыехала на экзаміны ў тую ж Акадэмію.

Мы паступілі. У часе вучобы пабраліся і пасля заканчэння Акадэміі ў 1995 годзе прыехалі жыць у Польшчу, у Бельск-Падляшскі – родны горад жонкі.

Шмат грамадзян Беларусі па розных прычынах з’язджае ў Польшчу, асабліва апошнім часам. Аднак рэдка хто з іх звязваецца з нашым тут беларускім асяроддзем. У тваім выпадку было інакш. Чаму?

–  Большасць беларусаў не паслуголўваецца роднай мовай, таму і беларускае асяроддзе іх не цікавіць.

На працягу трыццаці гадоў улады Беларусі гадавалі чалавека-postsoveticusa… i гэта рабілі і робяць вельмі спраўна.

Асабліва памятаем цябе з выступаў на сцэне „Бардаўскай восені”  ў Бельску-Падляшскім, а найбольш з песень на словы Надзеі Артымовіч. Як Яна і Яе паэзія паўплывала на тваю творчасць?

– Спачатку (пасля нашага прыезду ў Польшчу) я не меў мастацкай майстэрні і таму маляваў у пленэры вулачкі старога Бельска. Аднаго разу да мяне малюючага падышла сціплая жанчына у доўгім паліто і мы замянілі некалькі словаў. Гэта была Надзея. З часам пасябравалі.

Калі пачуў яе паэзію, адразу –  гэтай паэзіі адчуў нейкі ўласны рытм і мелодыю. Так пачаў пісаць песні на словы Надзі. У 2010 годзе мы запісалі дыск. „Бераг”, які складаўся з аўтарскага чытання вершаў і маёй музычнай інтэрпрэтацыі тэкстаў Надзі. Думаю, што паэтыка Яе вершаў нейкім чынам перайшла і на мае краявіды.

Фармат „Бардаўская восені” крыху іншы цяпер чымсці калісь. Як да гэтага ставішся?

– Так, фармат, як „Басовішча”, так і „Бардаўскай восені” моцна змяніўся ў апошнія гады. Праўду гаворачы фестываль бардаў натхніў мяне да напісання ўласных песняў па беларуску. На „Барды” чакалася як на cвяты… Ды і адбываліся яны не толькі ў Бельску, але і многіх асяродках – пляцоўках беларускай культуры на Падляшшы.

Ты разнастайны мастак, бо – музыка, оперны спявак і яшчэ жывапісец. Ад імя рэдакцыі шчыра дзякую за прыгожыя карціны, якія падабраў ты да нашага календара. Калі пачаў ты маляваць краявіды Падляшша? Што цябе ў іх натхняе?

– Дзякуй шаноўнай рэдакцыі „Часопіса” за прапанову паказаць мае краявіды вашаму чытачу. Падляшша я пачаў маляваць як толькі апынуўся ў Польшчы. У другой палове 90-ых гэта былі пейзажы самога Бельска і ваколіц, а калі пераехаў у Беласток –Беласточчына. Малюю яе па сённяшні дзень. Старыя вулачкі Беластока, Супрасля ды і Тыкоціна, рэкі Нарва і Супрасль – вось мае матывы.

Падляшша напамінае мне мае роднае Палессе. Амаль не карыстаюся фотаздымкамі. Важнае для мяне ўласнае бачанне краявіду. Многае экспрэсіі карціны дадае самая прырода, таму малюю ў пленэры. А святло кожны дзень бывае рознае.

Як часта наведваеш Беларусь? Не шкадуеш, што адтуль з’ехаў?

– У Беларусі бываю штогод, улетку. Там – у Гомелі, горадзе майго дзяцінства – жыве мая мама. Там могілкі маіх продкаў.

Настальгія па родным краі існуе заўсёды. Калі б сказаў інакш, была б то няпраўда.

– Дзякуй за размову

Гутарыў

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (762) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com