Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў студзені

715 – у 1307 г. Полацкае княства ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага на правах аўтаноміі.

555 – 1.01.1467 г. нар. Жыгімонт І Стары, вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы (1506 – 1548), унук Ягайлы. Памёр 1.04.1548 г.

290 – 17.01.1732 г. у Волчыне нар. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні кароль Рэчы Паспалітай (з 1764 г.), мэцэнат культуры. Памёр 12.02.1798 г. у Пецярбурзе.

155 – 7(19).01.1862 г. памёр Міхаіл Без-Карніловіч (нар. 29.09.(10.10.)1796 г. на Магілёўшчыне), краязнавец і этнограф, тапограф, статыстык, генерал-маёр рускай арміі. Пад яго кіраўніцтвам у 1831 – 1847 гг. праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэньне м. інш. Беластоцкай акругі.

130 – 6.01.1892 г. у в. Арляняты, Ашмянскага павету нар. кс. Адам Станкевіч (памёр у лагеры Тайшэт, Іркуцкай вобласьці 29.11.1949 г.), сьвятар, палітычны, рэлігійна-культурны дзеяч. У 1914 г. скончыў Віленскую Каталіцкую Сэмінарыю. Як адзін зь першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацыяў, публікацыяў. Прасьледаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні. У 1944 г. не падаўся ў эміграцыю, быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1949 г.

130 – 20.01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету нар. Рыгор Шырма (памёр 23.03.1978 г. у Менску), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў. Стварыў і кіраваў двума харамі ў Вільні: вучнёўскім пры гімназіі ды студэнцкім. Двойчы быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вайны жыў у БССР, праяўляў вялікую грамадзкую й прафэсійную актыўнасьць. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

130 – 20.01.1892 г. у засьценку Мацюлішкі на Віленшчыне нар. Браніслаў Тарашкевіч (расстраляны саветамі 29.11.1938 г.), мовазнавец, палітычны і грамадзкі дзеяч, публіцыст, перакладчык. Выпускнік Пецярбургскага Унівэрсытэту. Дырэктар Віленскай Беларускай Гімназіі (1921-1922), пасол польскага Сойму (1922-1927), заснавальнік Таварыства Беларускай Школы, Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У 1933 г. у рамках абмену палітычнымі вязьнямі, паехаў у Савецкі Саюз.

130 – 31.01.1892 г. у Капылі нар. Алесь Гурло, паэт „нашанівец”. Дэбютаваў у „Нашай Ніве” ў 1907 г. вершам „Маці-Беларусь”. У міжваенны час працаваў у Інбелкульце
і ў Інстытуце мовы АН БССР у Менску, быў членам літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк”, „Полымя”, „Пробліск”. У 1930 г. арыштаваны і высланы на 5 гадоў у Самару. Пасьля вяртаньня ў Менск памёр ад сухотаў 4.02.1938 г. Аўтар зборнікаў вершаў: „Барвёнак” (1924), „Спатканьні” (1925), „Сузор’і” (1926), „Межы” (1929).

100 – 28.01.1922 г. у в. Клімавічы на Лідчыне нар. Янка Жамойцін (пам. 28.04.2003 г.), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Сярэднюю адукацыю пачаў у 1936 г. у варшаўскай гімназіі ім. Уладыслава IV, атэстат сьпеласьці атрымаў у беларускай сярэдняй школе ў Наваградку ў 1943 г. Пасьля навукі па загаду Беларускай Незалежніцкай Партыі працаваў у Саюзе Беларускай Моладзі. Зьяўляўся акруговым кіраўніком СБМ у Наваградку. З ліпеня 1944 г. да траўня 1945 г. апекаваўся беларускімі хлопцамі ў нямецкіх лагерах працы ў Кёльне, Дэсаў. З кастрычніка 1945 г. жыў у Польшчы, дзе у сьнежні 1949 г. быў арыштаваны па загаду НКВД і асуджаны ў Менску (у верасьні 1951 г.) на 25 год зьняволеньня ў лагеры. Звольнены у жніўні 1956 г. Ад студзеня 1957 г. жыў у Варшаве. Вышэйшую адукацыю закончыў у Варшаўскім Унівэрсытэце. Быў актыўны ў беларускім культурным жыцьці ў Польшчы. Член шматлікіх беларускіх арганізацыяў. Публікаваўся ў беларускіх выданьнях у Польшчы і ЗША. У 1996 г. былі выдадзены ягоныя ўспаміны „З перажытага”. Памёр у дарозе на бацькаўшчыну.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (53) – 25.04.1972 г. пам. у ЗША Віктар Войтанка (нар. 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету), грамадзкі дзеяч, лекар, сьвятар. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. Заснавальнік, падчас нямецкай акупацыі, мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis