Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Спявайце гімн, каб не ўмерці

Гімн Лапландыі – Laponii – (Sámi soga lávlla (Песьня саамаў) існуе на некалькіх мовах (і іх дыялектах), на якіх гавораць саамы, пражываючыя ў розных краінах Паўночнай Еўропы. Лапландыя (якую карэнныя народы завуць Сапі) з’яўляецца велізарнай і бязмежнай зямлёй у паўночнай частцы Скандынаўскага і Кольскага паўвостраваў, распаложанай на тэрыторыі чатырох краін: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі і Расіі, дзе жывуць увесь час нашчадкі першых жыхароў гэтых зямель.

У якасці афіцыйнага гімна ў 1986 годзе быў прыняты тэкст на падставе слоў паэмы, якую ў газеце Sagai Muittalægje 1 красавіка 1906 года апублікаваў настаўнік і палі­тык Ісак Саба (у 1992 годзе прынялі мелодыю Арнэ Сёрлі). Ісак Саба ў сваім вершы звярнуўся да саамаў, каб былі свядомымі і гордымі ад свайго паходжання, нягледзячы на неспрыяльную палітыку асіміляцыі Нарвегіі. Пісаў таксама, што калі будуць памятаць сваю мову і словы продкаў, саамы не прападуць. Ён быў таксама першым лапландцам, які трапіў у парламент Нарвегіі.

У Лапландыі была таксама калісьці багатая традыцыя вуснай паэзіі, згадваючай агульнае паходжанне яе жыхароў. Паводле яе слоў, гэты народ – непасрэдны ад дзяцей Сонца. Сонца, вядома, у паўночных народаў мае першараднае значэнне. Ёсць перыяды зімы, калі яго амаль не ўбачыш або перыяды лета, калі ўвесь час светла. Гэта, верагодна, было асаблівай прычынай для такіх моцных адносін людзей з навакольнай прыродай. Сонца вызначалася як бацька, а зямля як маці (так, як і ў многіх іншых народаў у свеце). У адпаведнасці з гэтымі легендамі лапландцы атрымалі дзікіх паўночных аленяў у падарунку ад дачкі Сонца. Пазней яны былі прыручаныя іхнімі жанчынамі. Сын Сонца ажаніўся з нявестай з краіны jiehtanas (троляў, волатаў), з якой мелі разам «Gállábártnit». Яны былі добрымі паляўнічымі, вынайшлі лыжы. За тое саамы ім вельмі ўдзячныя. Нават так, што яны былі ўшанаваны пасля смерці на небе (у сузор’і Арыёна). І там яны палююць, маючы за лук Вялікую Мядзведзіцу. Гэтыя «міфічныя людзі» з’яўляюцца прамымі нашчадкамі саамаў. Таму ворагі ніколі не змогуць пераадолець «Beaivvi bártni nana nálli» – блізкіх сваякоў Сонца. Калі толькі тыя будуць памятаць мову продкаў і словы гімна! Непасрэднай падставай для Ісака Сабы каб напісаць тэкст, была неабходнасць барацьбы з прымусовай асіміляцыяй, якая ў пачатку дваццатага стагоддзя была афіцыйнай нарвежскай-шведскай-фінскай-расійскай палітыкай. Паводле яго слоў, страта іх саамскай мовы азначала б культурны перакрут. Гэты пункт гледжання да сёння карыстаецца вялікім разуменнем сярод большасці тых, хто спявае гучна, падтрымліваючы асабліва апошнія словы «Sámi soga lávlla».

Усе лапладнскія мовы (саамскія, саамі) адносяцца да групы фіна-вугорскіх моў. Паводле ацэнак карыстаюцца імі каля 35 тысяч чалавек. Лапландскія мовы заходнія ў Нарвегіі, Швецыі і частцы Фінляндыі запісваюцца лацінскімі літарамі, а саамская на ўсходзе Расіі і часткова ў Фінляндыі – кірылыіцай.

Лапландскія мовы:

заходнія – лапландскія заходнія (карыстаюцца імі на тэрыторыі Нарвегіі і Швецыі); паўднёвая група: паўднёвалапландская – каля 600 асоб (1995 г.), мова уме – амаль мёртвая, 10 асоб (2010 г.).

Група паўночная: мова пітэ, каля 20 асоб (2010), мова люле – 2000 асоб (1995), мова паўночналапландская – 20 700 асоб (1995).

Лапландскія ўсходнія мовы (карыстаюцца імі на тэрыторыі Фінляндыі і Расіі): мова скольт – 420 асоб (2001), мова інары – 300 асоб (2001), мова кілдін – 500 асоб (2007), мова тэр – 2 асобы (2010), мова аккаля – прапала ў 2003 г. (крыніца – Вікпедыя).

Гэтыя розныя мовы часцяком моцна адрозніваюцца адна ад аднае, і карыстальнікі цяжка могуць адзін аднаго зразумець. Гэтыя адрозненні супастаўныя з адрозненнямі паміж Швецыяй, Нарвегіяй і Даніяй. Вялікія адрозненні паміж мовамі далёка аддаленымі адна ад аднае – саамская мова на ўсходзе і на поўдні амаль гэтак жа адрозныя, як мовы шведская і нямецкая паміж сабою. Астатнія (25-45 тысяч людзей) саамы гавораць на мовах краін, у якіх жывуць. У Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі саамскія мовы маюць статус афіцыйных рэгіянальных моў. Першыя творы, напісаныя на гэтых мовах паходзяць з васемнаццатага стагоддзя і гэта ёсць розныя віды рэлігійнай літаратуры (пераклады Бібліі, зборнікі гімнаў, малітоўнікі і г.д.). У цяперашні час кнігі і газеты выходзяць на дзвюх літаратурных мовах – на паўночналапландскай у Нарвегіі і Швецыі і на мове інары ў Фінляндыі. Па-за паўночналапландскай мовай іншыя саамскія мовы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

ЮНЕСКА распрацавала «Атлас знікаючых моў», дзе можам знайсці дадзеныя аб трох тысячах моў. На абшары Польшчы маем восем з іх: кашубскую, беларускую, ідыш, русінскую, ромскую, палескую, вілямавіцкую (паходзіць з усходне-нямецкай, у цяперашні час размаўляе на ёй каля 70 пажылых жыхароў горада Вілямовіцэ каля Бельска-Бялай), а таксама словінскую, якую ад 60 гадоў ХХ стагоддзя лічыцца вымерлай. З моўнага ландшафта Польшчы ўжо зніклі такія мовы, як татарская, армена-кіпчацкая, словінская, ніжненямецкія дыялекты, чэшская мова Клодскай даліны і ўжо неіснуючага Куцова. У групе рызыкі немінучай страты знаходзяцца ідыш, караімская, рэшткі нямецкіх дыялектаў (напрыклад Сілезіі, Памор’я, Варміі і Мазур). У забыццё ідуць дыялекты польскай мовы, дыялекты кашубскія, палескія і беларускія, украінскія, падляшскія і лемкоўскія, чэшская з Зелёва, славацкая са Спіша, дзукійская і сувалкская (літоўскія дыялекты), гаворкі рускіх сёл стараабрадцаў з Мазур і Сувальшчыны.

Нядаўна адзначалі мы 101 гадавіну абвешчання Беларускай Народнай Рэспублікі, спяваўшы гімн:

My vyjdziem ščylnymi radami

Na volny rodny svoj prastor.

Chaj vola viečna budzie z nami,

A hvałtu my damo adpor!

А ці будуць яшчэ спяваць у нас гімны на знікаючых «карэнных» мовах Падляшша?..

Дарыюш Жукоўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis