Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нашы чытачы

Солтыс чытае „Часопіс”

Мікалай Кардаш – ураджэнец Семяноўкі Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета. Быў адным з дзяцей сялянскай сям’і. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы. Хадзіў у пачатковую школу ў родным сяле. Тут беларуская мова была адным з абавязковых прадметаў навучання. Дома дапамагаў бацькам у працы на гаспадарцы.

Далей пайшоў вучыцца ў прафесійную школу ў Гайнаўцы — на столяра. Палюбіў гэтую прафесію. Калі стаў паўналетнім, яго прызвалі ў армію. Быў здатным салдатам і службу ў войску закончыў з двумя гэтак званымі „бэлькамі” на пагонах мундзіра, быў капралем. 

На заработкі ездзіў на айчынныя і замежныя вялікія новабудоўлі. Аднак цягнула яго ў родную вёску, да сваіх людзей і ён вярнуўся ў бацькоўскі родны дом, у якім зараз жыве. Цяпер яго драўляны і таму найбольш прыязны чалавеку дом адзін з прыгажэйшых у Семяноўцы. Ён адмыслова ашаляваны ды густоўна памаляваны. Панадворак у солтыса мае нешта такое блізкае, свойскае – ён здаўна, між іншым, з жураўлём пры студні.

Вяскоўцы выбралі Мікалая Кардаша на солтыса. Я быў таксама солтысам і мы падружылі. Мы любім нашае вясковае жыццё-быццё. Ужо будзе нямала гадоў, як семяноўскі солтыс пачаў чытаць „Часопіс”. Я яго толькі заахвоціў да чытання беларускага штомесячніка. У нас ён самым лепшым ды пажаданым госцем. Мы ад яго многа чаго што даведваемся. „Часопіс” для нас цікавая газета і мы будзем яе чытаць.

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com