Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нашы чытачы

Солтыс чытае „Часопіс”

Мікалай Кардаш – ураджэнец Семяноўкі Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета. Быў адным з дзяцей сялянскай сям’і. Яго дзяцінства прайшло ў вёсцы. Хадзіў у пачатковую школу ў родным сяле. Тут беларуская мова была адным з абавязковых прадметаў навучання. Дома дапамагаў бацькам у працы на гаспадарцы.

Далей пайшоў вучыцца ў прафесійную школу ў Гайнаўцы — на столяра. Палюбіў гэтую прафесію. Калі стаў паўналетнім, яго прызвалі ў армію. Быў здатным салдатам і службу ў войску закончыў з двумя гэтак званымі „бэлькамі” на пагонах мундзіра, быў капралем. 

На заработкі ездзіў на айчынныя і замежныя вялікія новабудоўлі. Аднак цягнула яго ў родную вёску, да сваіх людзей і ён вярнуўся ў бацькоўскі родны дом, у якім зараз жыве. Цяпер яго драўляны і таму найбольш прыязны чалавеку дом адзін з прыгажэйшых у Семяноўцы. Ён адмыслова ашаляваны ды густоўна памаляваны. Панадворак у солтыса мае нешта такое блізкае, свойскае – ён здаўна, між іншым, з жураўлём пры студні.

Вяскоўцы выбралі Мікалая Кардаша на солтыса. Я быў таксама солтысам і мы падружылі. Мы любім нашае вясковае жыццё-быццё. Ужо будзе нямала гадоў, як семяноўскі солтыс пачаў чытаць „Часопіс”. Я яго толькі заахвоціў да чытання беларускага штомесячніка. У нас ён самым лепшым ды пажаданым госцем. Мы ад яго многа чаго што даведваемся. „Часопіс” для нас цікавая газета і мы будзем яе чытаць.

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (774) – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.
  • (648) – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.
  • (579) – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.
  • (410) – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.
  • (371) – расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis