Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў снежні

760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267)

735 – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

700 – У 1323 г. пачалася пабудова замка ў Лідзе.

650 – У 1373 г., потым у 1375 і 1379 гг. крыжацкія войскі нападалі на Гарадзенскую зямлю (частка яе – сучасная Беласточчына). Галоўныя гарады Зямлі Гародня й Камянец, не былі здабытыя агрэсарам. 

520 – горад Ваўкавыск у 1503 г. атрымаў магдэбурскае права на самакіраваньне.

425 – У 1598 г. выйшаў з друку на старабеларускай мове палемічны твор Філалета Хрыстафора “Апокрысіс”, скіраваны супраць берасьцейскай уніі і яе абаронцаў.

400 – У 1623 г. закончыла ў Вільні дзейнасьць славутая друкарня Мамонічаў. Існавала з 1574 г. ды выпусьціла каля 60 выданьняў, спрычыняючыся да разьвіцьця беларускай культуры.

390 – 27.12.1633 г. памёр Мялецій Сматрыцкі, выдатны пісьменьнік-палеміст, рэлігійны дзеяч, вучоны, пэдагог, абаронца прасьледаванага ў той час праваслаўя.

225 – 24.12.1798 г. у Завосьсі на Наваградзкай зямлі нарадзіўся Адам Міцкевіч.

160 – 7.12.1863 г. у Вільні памёр Ануфры Петрашкевіч (нар. у 1793 г. у Шчучыне). Закончыў Віленскі і Варшаўскі ўнівэрсытэты. У  1822 – 1824 гг. працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Быў адным з заснавальнікаў таварыства філаматаў, распрацаваў структуру таварыства „Прамяністых”. У 1825 г. сасланы ў Маскву, у 1832 г. – у Табольск. У 1860 г. вярнуўся ў Вільню. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашом Занам. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

145 – 10.12.1878 г. у Ігумені нар. Мікалай Бліадухо, геолаг. Закончыў у 1903 г. Горны інстытут у Пецярбурзе, з 1922 г. быў загадчыкам кафедры геалогіі БДУ, аўтар прац па геалогіі. Рэпрэсіраваны ў 30-ыя гады. Памёр 13.01.1935 г. у Менску, пахаваны там на Вайсковых могілках.

140 – 17.12.1883 г. у Менску нар. Яўген Барычэўскі, літаратуразнавец. Вучыўся ў Бэрлінскім і Маскоўскім унівэрсытэтах (1903 – 1910). З 1922 г. выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта, з 1927 – супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута Літаратуры і Мастацтва АН БССР. Аўтар прац: „Паэтыка літаратурных жанраў” (1927), „Тэорыя санета” (1927), артыкулаў пра творчасьць Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Максіма Гарэцкага. Быў беспадстаўна рэпрэсіраваны, памёр(?) 12.09.1934 г. у Менску, пахаваны там на Вайсковых могілках.

130 – 25.12.1893 г. у Кахановічах памёр Ігнат Храпавіцкі, паэт і фальклярыст  (нар. 31.07.1817 г. у Кахановічах каля Верхнедзьвінска). Супрацоўнічаў з альманахам „Rubon”. Пахаваны на вясковых могілках у Кахановічах.

130 – 26.12.1893 г. у Пецярбурзе нар. Яўген Цікоцкі, кампазітар. З 1920 г. жыў у Бабруйску, з 1934 г. – у Менску. Быў адным з заснавальнікаў беларускай оперы і сімфоніі у БССР. Памёр 23.11.1970 г. у Менску, пахаваны там на Усходніх могілках.

120 – 16.12.1903 г. у Менску нар. Іван Ахрэмчык, жывапісец. Закончыў у 1930 г. Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве. Працаваў у галіне партрэта і манумэнтальнага жывапісу. Памёр 9.03.1971 г. у Менску, пахаваны там на Усходніх могілках

110 – 3.12.1913 г. у Смаленску памёр Стэфан Дэнісэвіч, адзін з першых беларускіх каталіцкіх сьвятароў (нар. у 1836 г. у Чэрыкаўскай парафіі на Магілёўшчыне).

110 – 14.12.1913 г. у Ярэмічах на Наваградчыне нар. Сэрафім Жалезьняковіч, праваслаўны сьвятар. Закончыў Віленскую духоўную праваслаўную сэмінарыю ў 1935 г., у час вайны вучыў Закону Божага ў беларускай школе ў Гайнаўцы. Пасьля вайны служыў у Беластоку. Памёр 25.12.2004 г. Пахаваны на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку. 

95 – 7.12.1928 г. у Менску нар. Радзім Гарэцкі, вучоны геатэктонік, сын Гаўрылы Гарэцкага. З 1993 г. прэзідэнт Згуртаваньня Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына”. Віншуем!

85 – 6-9.12.1938 г. І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны Саюз Мастакоў БССР.

85 – 7.12.1938 г. у Валагдзе расстраляны Пётр Бузук, мовазнавец (нар. 14.07.1891 г. у в. Цярноўка ў Малдове). У 1916 г. закончыў Адэскі ўнівэрсытэт, дзе працаваў выкладчыкам да 1925 г. З 1925 г. прафэсар БДУ, у 1931 – 1933  гг. – дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР. У 1934 г. арыштаваны і высланы ў Валагду, дзе працаваў у пэдагагічным інстытуце. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Аўтар шматлікіх прац па мовазнаўстве, м. ін. „Асноўныя пытаньні мовазнаўства” (1926), „Да характарыстыкі паўночнабеларускіх дыялектаў: Гутаркі Невельскага і Вяліскага паветаў” (1926), „Спроба лінгвістычнае географіі Беларусі” (1928). 

85 – 16.12.1938 г. у Рэчыцы нар. Эдуард Агуновіч, мастак. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1966). Вядомы м. ін. як афарміцель Беларускага музэя ў Гайнаўцы. Памёр 23.09.2020 г. у Менску, пахаваны ў Рэчыцы.

80 – 7.12.1943 г. быў забіты ў Менску Вацлаў Іваноўскі – палітычны й грамадзкі дзеяч. Нар. 25.05.1880 г. у фальварку Лябёдка, Лідзкага павету. Заснавальнік Беларускай Рэва-люцыйнай Партыі ў 1902 г., у 1906 г. узначаліў першае беларускае выдавецтва „Загляне сонца і ў наша аконца”. Актыўную палітычную й асьветніцкую дзейнасьць вёў да 1922 года. З восені 1939 г. уключыўся ў нацыянальную дзейнасьць. У 1942 г. стаў бурмістрам Менску, а ў 1943 г. – старшынёй Беларускай Рады Даверу. Пахаваны на Кльварыйскіх могілках у Менску.

80 – 21.12.1943 г. была створана Беларуская Цэнтральная Рада (зь Беларускай Рады Даверу) – дапаможны, дарадчы орган; цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі падчас нямецкай акупацыі. Фармальна БЦР (пад нямецкім кантролем) кіравала школьніцтвам, культурай, сацыяльнай апекай.

70 – 6.12.1953 г. у Варшаве памёр Канстанты Ільдэфонс Галчыньскі, выдатны польскі паэт (нар. 23.01.1905 г. у Варшаве). У 1930 г. ажаніўся з Наталіяй Авалаў, беручы шлюб у царкве Марыі Магдалены.ў Варшаве. У 1934-1936 гг. жыў у Вільні на Зарэччы на вуліцы Млыновай 2 (зараз Малюну), дзе нарадзілася дачка Кіра. У 1950-1953  гг. паэт жыў у лесьнічоўцы Пране на Мазурах, дзе зараз знаходзіцца яго музей, якім кіруе паэт Войцех Кас. У 2006 г. у Менску выйшаў зборнік яго вершаў у перакладзе на беларускую мову „Сёмае неба”.  

60 – 8.12.1963 г. у Феадосіі .(Крым) памёр Даніла Васілеўскі, краязнавец і гісторык (нар. 17.12.1889 г. у Новым Сяле на Віцебшчыне). Закончыў Полацкую настаўніцкую сэмінарыю і Віцебскі пэдагагічны інстытут, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам, арганізаваў Віцебскае бюро краязнаўства. У 1936 г. рэпрэсіраваны, сасланы ў Котлас, потым у Варкуту. Апошнія гады жыцьця правёў у Феадосіі. 

45 – 16.12.1978 г. памерла Яніна Глебаўская, беларуская актрыся (нар. 24.10.1091 г. у Менску). Закончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 г. і працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры у Віцебску. Іграла м. ін. Даміцэлю ў „Прымаках” Я. Купалы, Мальвіну ў „Несьцерцы” В. Вольскага.

45 – 26.12.1978 г. у Лондане памёр Вінцук Адважны (сапр. Язэп Германовіч, нар. 4.03.1890 г. у Гальшанах), беларускі сьвятар і пісьменнік. Служыў ксяндзом м. ін. у Далістове, Беластоку, Крынках, Мсьцібаве, Вялікай Лапеніцы, Лужках. У 1924 г. уступіў у ордэн мар’янаў, служыў пробашчам у Друі. У  1932 – 1936 гг. І 1938 – 1948 гг. на місіі ў Харбіне. У.1948 – 1955 гг. – у лагеры на Сібіры. Пасьля звальненьня прыехаў у Польшчу, у 1959 г. у Рым і адтуль у Лёндан. Рэдагаваў часопіс „Божым шляхам”. Напісаў успаміны „Кітай – Сібір – Масква” (Мюнхен 1962).  

35 – 17.12.1988 г. у Беластоку адбыўся І Зьезд Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (старшынёй быў абраны Яўген Вапа), першай беларускай арганізацыі заснаванай і зарэгістраванай уладамі на хвалі дэмакратызацыі ў Польшчы.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis