Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Смяротная перастрэлка з-за бел-чырвона-белай сімволікі?

6 кастрычніка на мінскіх Лясных могілках пахавалі 31-гадовага супрацоўніка ІТ-кампаніі Epam Systems Андрэя Зельцара. 28 верасня згінуў ён у сваёй кватэры ад кулі функцыянера КДБ, якога смяротна параніў страляючы ў яго з паляўнічай вінтоўкі. Трагедыя разыгралася на вачах жонкі, якая ўсё здарэнне зняла на відэа.

Штурм сілавікоў на кватэру „айцішніка” паводле афіцыйных звестак адбыўся ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі. Зэльцара нібыта намерылі як падазронага ў планаванні тэракту. Яшчэ ў дзень трагедыі дзяржаўныя тэлеканалы паказалі відэазапіс здарэння, які выклікае шмат пытанняў. Перадусім не дае адказу, хто стрэліў першы. Магчыма, гаспадары кватэры ўспрынялі акцыю сілавікоў як бандыцкі напад, каб іх абакрасці.

Сяброўка пакойнага „айцішніка” на адным з інтэрнет-парталаў расказала, што Андрэй Зэльцар, калі ў жніўні мінулага года пачаліся масавыя пратэсты, апублікаваў у Інстаграме дзве фатаграфіі з бел-чырвона-белай сімволікай. Пад адной заклікаў людзей аб’яднацца і „ісці да канца”. Гэта паводле яе магло быць прычынай трагічнай акцыі сілавікоў. Бо на загад Лукашэнкі ў краіне масава цяпер ловяць усіх, хто ўздымаў ці ўздымае бел-чырвона-белыя колеры, якія афіцыйна рэжым лічыць экстрэмісцкімі.

Такія меркаванні з’явіліся таксама ў каментарах у Інтэрнэце. Улады наогул забаранілі пісаць пра гэтае здарэнне. Праваабаронцы лічаць, што за каментары вакол „справы Зельцара” затрымана каля 200 асоб. Маюць за гэта крымінальныя справы паводле артыкула 369 і 130 кк („Абраза прадстаўніка ўлады” і „Распальванне сацыяльнай варожасці”).

Адразу пасля здарэння была затрымана жонка Зельцара. На жанчыну таксама заведзена крымінальная справа за саўдзел у забойстве байца КДБ. Спачатку трапіла яна ў ізалятар на Акрэсціна, дзе ў камеры адключылі ацяпленне. Пазней перавезлі яе ў следчы ізалятар на Валадарскага. Пад канец кастрычніка апынулася ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках пад Мінскам.

На пахаванне Андрэя Зельцара прыйшло некалькі дзясятак асоб. Труну з нябожчыкам з моргу адразу перавезлі на могілкі. Бацькі хацелі зладзіць развітанне з сынам у рытуальнай зале, але ніводная пахавальная служба не схацела прыняць такога заказу.

Цырымонія пахавання забітага функцыянера КДБ мела дзяржаўны характар. Прысутны на ёй былы кіраўнік Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі сказаў, што „за аднаго забітага супрацоўніка КДБ трэба забіць дваццаць ці нават сто чалавек”. У Інтэрнэце адразу з’явіліся каментары, што гэтак рабілі нацысты падчас вайны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (428) – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў.
  • (186) – 5.12.1837 г. на Віцебшчыне нар. Аляксандар Вярыга (пам. 26.03.1905 г. у Адэсе), хімік, педагог, выпускнік Пацярбурскага Унівэрсытэту, вучань Д. Мендзялеева, пашыраў свае веды за мяжой. Дасьледаваў хімічны склад прыроднага газу, прафэсар Новасібірскага Унівэрсытэту, аўтар шэрагу дасьледаваньняў па хіміі.
  • (156) – 5.12.1867 г. у маёнтку Зулава Сьвянцянскага пав. нар. Юзаф Пілсудскі (пам. 12.05.1935 г.), выдатны польскі палітычны дзеяч.
  • (137) – 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету нар. Мікола Равенскі (пам. 9.03.1953 г. у Лювэне, Бэльгія), кампазытар, дырыгент, музычны крытык. Напісаў музыку да многіх вершаў беларускіх паэтаў, таксама кампанаваў рэлігійную музыку. Зьяўляецца між іншым аўтарам музыкі на словы Н. Арсеньневай „Магутны Божа”. У апошнія гады жыцьця кіраваў хорам беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, зь якім даў многа канцэртаў у краінах заходняй Эўропы.
  • (106) – 5-17 (18-30).12.1917 г. у гарадзкім тэатры ў Менску адбыўся І Усебеларускі з’езд, на якім вырашалася пытаньне пра самавызначэньне і дзяржаўнасьць Беларусі. Удзельнічала 1872 дэлегатаў. Бальшавікі арыштавалі прэзідыюм з’езду. Рада з’езду працягвала дзейнасьць, быў створаны Выканаўчы Камітэт Рады, які падрыхтаваў акты незалежнасьці Беларусі.
  • (76) – 5.12.1947 г. у в. Сялец Бярозаўскага раёна нар. Алесь Разанаў – паэт, пэдагог, рэдактар. Актыўны дзеяч дэмакратычнай плыні беларускай літаратуры. Памёр 26.08.2021 г. у Менску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis