Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Складаныя ўмовы дзейнасці БГКТ

Эстэра Філіманюк з Белавежы Фота Міры Лукшы
Эстэра Філіманюк з Белавежы
Фота Міры Лукшы

Беларускае грамадска-культурнае таварыства на працягу апошніх тыдняў правяло свае традыцыйныя штогадовыя конкурсы для школьнікаў і ліцэістаў – дэкламатарскі Роднае слова”, Тэатральны і Сцэнічнае слова. Арганізатарам і ўдзельнікам, таксама іх бацькам і настаўнікам, належацца, вядома, словы прызнання і павагі, што папулярызуюць прыгожае беларускае пісьменства сярод наймалодшага пакалення нашай меншасці, якое, на жаль, ужо поўнасцю польскамоўнае. Таму БГКТ прыходзіцца рабіць гэта ў даволі некамфортных абставінах.

Нягледзячы на гэта сярод тых, хто рыхтуе маладых удзельнікай гэтых конкурсаў, ёсць пачуццё неабходнасці захавання прынамсі ў такі спосаб беларускай мовы на Падляшшы для наступных пакаленняў. Пра гэта распавяла на Радыё Рацыя Вера Масайла, якая на настаўніцкай пенсіі вядзе ў Гайнаўскім доме культуры дзіцячы калектыў „Званкі”. Дзеткі, што ад 2-га да 7-га класа, прадставілі ў будынку БГКТ у Беластоку пастаноўку падчас сёлетняга конкурсу школьных тэатральных калектываў. – Цяпер дзецям размаўляць па-беларуску вельмі цяжка, – сказала спадарыня Вера, – бо бацькі не гавораць, ужо нават дзяды не гавораць.

Але яна аптымістка, бо „дзеці паміж сабою ўжываюць гэтыя звароты, напрыклад „прэч з вачэй” ці штосьці такое, я задаволеная, дзеці задаволеныя, бацькі задаволеныя, што дзеткі, якія, на жаль, штодзённа не ўжываюць беларускай мовы, вельмі добра спраўляюцца”.

У журы конкурсу між іншым была наша рэдакцыйная сяброўка Міра Лукша. У Фейсбуку апублікавала яна адзін здымак з конкурсу „Сцэнічнае слова”. У будынку БККТ са сцэны звісаў вялікі банер, інфармуючы, што мерапрыемства прафінансаванае Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі. У каментарах выклікала гэта (яго прапорцыі) здзіўленне. Але гарачая дыскусія пайшла пра іншы банер – чырвона-зялёны з назвай конкурсу на фоне сцэны. Такія колеры адназначна асацыююцца з лукашэнкаўскай Беларуссю. Вось некаторыя каментары:

Гэта нейкі тэатр абсурду. Драма свядомасці, драма сумлення, трагікамедыя? Школьнікі не вінаватыя, што ім нічога не сказалі старэйшыя пра тое, што спалучэнне гэтых колераў выклікае алергію ў беларусаў з Беларусі.

Наўрад ці польскае міністэрства захоча фінансаваць конкурс, нават найлепшы, пад колерамі лукашэнкаўскай Беларусі.

Мяне прыніжалі носьбіты сімволікі на Акрэсціна. Таму, хто не сядзеў, не зразумець. Гэта праклятая сімволіка.

Трэба падкрэсліць, што аўтары каментароў не толькі ад дыяспары. Настаўніца беларускай мовы ў Пачатковай школе н-р 4 Аліна Ваўранюк напісала:

І я гуляю ў тэатр, больш за 30 гадоў. І не патрабую на гэта такой сцэны. Трэба ведаць дзе і з кім, і навошта.

Конкурс «Сцэнічнае слова» праводзіцца БГКТ 45 гадоў. Банер які выклікае рознагалоссе – яшчэ з далукашэнкаўскага часу. Трэба проста змяніць яго, – мяркуе Міра Лукша.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com