Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Асоба

Сябар свабоднай Беларусі

Пра лёс беларуса Васіля Лукашыка (1905-1975) з Беластока можна здымаць шматсерыйны мастацкі фільм. І выдумляць нічога не трэба, а проста праўдзіва паказваць яго жыццёвы шлях – ад нараджэння да смерці – так як было ўсё насамрэч. А лёс яго складваўся няпроста, што нават дзіву даешся, як чалавек у розных складаных сітуацыях выжываў і заставаўся жыць. Можа беларусу заўсёды Бог дапамагаў ці проста шанцавала. Не ведаю. Але ўсё па парадку.

Беларускі палітычны і культурны дзеяч, выдавец, актывіст беларускага руху ў даваеннай Вільні, дзеяч беларускай дыяспары і стваральнік Беларускай Грамады ў Швецыі Васіль Лукашык нарадзіўся 11 жніўня 1905 года. Але ў пашпарце быў запісаны, што нарадзіўся ў 1911 годзе на беларускай Сакольшчыне (цяпер гэта тэрыторыя Польшчы). Бацька ў Васіля быў беларусам, а маці па нацыянальнасці з’яўлялася рускай і мела прозвішча Цвярдынская.

Васіль Лукашык
Васіль Лукашык

Гадаваўся хлопчык Васіль у Беластоку, дзе бацькі мелі ўласны дом на Васількоўскай вуліцы, 61. Пры Польшчы Васіль Лукашык у Беластоку скончыў рускую гімназію, а потым паступіў у Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя, дзе вывучаў паліталогію. Жывучы ў Вільні, Васіль Лукашык шчыра пасябраваў з беларускімі хлопцамі і дзяўчатамі, якія далучылі яго да беларускіх спраў. Асабліва добрае сяброўства Васіль меў са сваім земляком, доктарам і літаратарам Станіславам Грынкевічам (1902-1945). Станіслаў Грынкевіч таксама быў родам з Сакольшчыны з вёскі Новы Двор. Ён скончыў медыцынскі факультэт Познаньскага ўніверсітэта. А напачатку 1927 года пераехаў з сям’ёй у Вільню. Відаць, яны былі добра знаёмыя яшчэ да Вільні. А ў Вільні сустрэліся як даўнія сябры. Якраз у 1927 годзе Станіслаў Грынкевіч выдае некалькі сваіх цікавых кніг „Аб тэатры”, „Капля вады”, „Народ”. Вядома ж, гэтыя кнігі ў падарунак ад сябра-земляка з аўтографамі атрымаў і Васіль Лукашык.

У верасні 1939 года на Беласточчыну прыходзіць савецкая ўлада. І як піша ў сваёй кнізе „Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў” (Мінск, 2002. С.221) Андрэй Катлярчук, Васіль Лукашык на Беласточчыне стварае сетку беларускіх школ. А потым яго хутка прызначаюць загадчыкам Беластоцкага дзіцячага дому, які хутка напаўняюць дзеткамі рэпрэсіраваных саветамі бацькоў (палякаў, беларусаў, яўрэяў, рускіх). Па дакументах, якія захоўваюцца ў аўтара гэтых радкоў, рукой Васіля Лукашыка напісана, што ён два гады працаваў на пасадзе дырэктара Беластоцкага выхаваўчага дома для беспрытульных, дзе яго часта абкрадалі і абвінавачвалі. Магчыма, гэта адна і тая ж была педагагічная ўстанова.

Доўга дзіцячы дом у Беластоку не праіснаваў, бо пачалася нямецкая акупацыя, і гітлераўцы хутка зачынілі гэтую ўстанову. А адукаванага Васіля Лукашыка прызначылі ажно бурмістрам Беластока. Справа ў тым, што восенню 1941 года Васіль Лукашык разам з Сяргеем Хмарам, Іванам Гелдай, Васілём Вірам і Юркам Стасевічам удзельнічалі ў нелегальнай канферэнцыі тых даваенных актывістаў Беларускай сялянска-работніцкай Грамады, якіх удалося склікаць сябру БСРГ Юльяну Саковічу. Васіль Лукашык, Іван Гелда і Юльян Саковіч запрапанавалі супрацоўнічаць з немцамі і гэтым самым выкарыстоўваць кожны момант для рэалізацыі нацыянальных патрэб. Але супраць гэтых прапаноў выступілі іншыя ўдзельнікі канферэнцыі. Тады і была створана нелегальная Беларуская Народная Грамада.

Нямецкі дакумент Васіля Лукашыка на імя Яна Каліноўскага
Нямецкі дакумент Васіля Лукашыка на імя Яна Каліноўскага

Пасля перамоваў з немцамі, беларусам удаецца атрымаць дазвол нямецкай акупацыйнай адміністрацыі на стварэнне беларускай цывільнай адміністрацыі. Вось тады Васіль Лукашык і становіцца бурмістрам Беластоку. Але не надоўга. Па даносе аднаго з правакатараў, яго арыштоўвае гестапа і адпраўляе ў канцлагер Асвенцім (Аўшвіц). Адтуль беларус уцякае і дабіраецца да Варшавы. У сталіцы Польшчы Васіля зноў арыштоўваюць гітлераўцы і саджаюць у турму. У жніўні 1942 года ён уцякае з турмы і ўвесь год жыве без ніякіх дакументаў у Варшаве. А потым набывае дакументы зусім неіснуючай асобы Яна Каліноўскага з Вільні. З гэтымі дакументамі і працягвае жыць. Але яго зноў арыштоўваюць немцы, і з дакументамі на Яна Каліноўскага юнака высылаюць у раён Палярнага Круга ў Нарвегію на прымусовыя работы. Але і там Васіль Лукашык (Ян Каліноўскі) абдумвае план уцёкаў у Швецыю. У Нарвегіі Ян Каліноўскі лічыўся палякам. І ўсім палякам, а таксама і Яну Каліноўскаму, у Нарвегіі выдалі пісталеты. А праз пэўны час разам з некаторымі хлопцамі, Каліноўскі-Лукашык уцякае ў Швецыю. Ды нядоўга ён быў на волі. Яго зноў хутка ў Швецыі ловяць і на тры месяцы вяртаюць у горад Бергхольнес у паўночную Нарвегію. Нямецкая жандармерыя забірае ў яго пісталет, а дае ўзамен іншы – страшак. Праўда, пісталет ніякай ролі ў лёсе Лукашыка не адыгрываў, бо ён ніколі яго пры сабе не насіў.

Праходзіць час і Васіль Лукашык з групай землякоў праз горы зноў уцякае ў Швецыю. І ўжо назаўсёды. Праўда, жыццё ў гэтай скандынаўскай краіне наладзілася не адразу. Васілю прыходзілася шмат разоў даказваць, што ён ні паляк Ян Каліноўскі, а беларус Васіль Лукашык, што хоча жыць у Швецыі, таму што ён ужо „нервова замучыўся і так шмат перажыў за ўсе гады вайны, што яму вяртацца ў тую частку Еўропы з якой ён родам і ў якой, асабліва ў Беластоку, да вайны і цяпер існуе палітычны хаос і нацыянальны разнабой – роўназначна добраахвотнай смерці…”. Таму ён і прасіў Шведскую Камісію па замежных справах працягнуць ягоны пашпарт.

Пісаў Васіль дзесяткі разоў лісты з просьбамі і заявамі ў Міністэрства замежных спраў Швецыі, у Польскае пасольства ў Стакгольме, у іншыя інстанцыі. Выступаў з рознымі заявамі, даказваючы сваю беларускасць і тое, што ён ні ў чым не вінаваты. Вось некалькі пунктаў з адной з заяў Васіля Лукашыка, копія якой захоўваецца ў аўтара гэтых радкоў:

  1. Я маючы за собой двухгадовую практыку на пасадзе дырэктара выхаваўчага дома для беспрытульных, дзе мяне часта абкрадалі і абвінавачвалі, іншага за сабой не адчуваю.
  2. На працягу апошніх 5 гадоў па палітычнаму ганенню, пасля розных канцлагераў, у тым ліку і Асвенціма, я навучыўся там выжываць.
  3. Прыгавораны да вышэйшай меры пакарання – я уцёк з турмы напярэдадні расстрэлу. Я прывык да пачуцця страху і навучыўся нікога нідзе не баяцца.
  4. Фізічнае знішчэнне гестапаўцамі маіх родных і блізкіх навучыла мяне не баяцца болю…

„У заключэнні гэтай заявы, лічу неабходным сказаць, што ў Польскай краіне – наваколлі Варшавы, я пражываў па дакументах асоб польскай нацыянальнасці, а гэта таму, што нямецкае гестапа, шукала небяспечнага беларуса”, – пісаў Васіль Лукашык.

А гэтым небяспечным беларусам, сапраўды, быў Васіль Лукашык, які нікога і нічога не баяўся, бо перажыў і бачыў шмат.

Жыццё беларуса ў Швецыі пачало наладжвацца толькі пасля 1948 года. Ён прымае ўдзел у Першым сусветным з’ездзе беларускай паваеннай эміграцыі, які праходзіў у Парыжы. Пабываўшы ў Парыжы і сустрэўшыся з многімі суайчыннікамі свету, Васіль вяртаецца ў Швецыю і разам з сябрам Язэпам Федарчуком стварае там Беларускую Грамаду. Было зрабіць гэта няпроста, бо палякі цягнулі да сябе, рускія – да сваіх арганізацый. Але Васіль Лукашык заўсёды быў і заставаўся беларусам. Лукашык і Федарчук атрымалі рэгістрацыйнае пасведчанне сваёй суполкі, выдалі статут па-беларуску і па-шведску і шчыра працавалі шмат гадоў на Беларусь і на сябе.

Васіль Лукашык, якога прыгадвае ў сваёй кнізе „Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў” Андрэй Катлярчук, меў непахісную ўпартасць, талент, арганізатарскія здольнасці. Ды і вопыт жыццёвы ў яго быў вялікі. Дарэчы, да вайны ў Беластоку ён пяць гадоў кіраваў будаўнічай фірмай „Будова”. А, жывучы ў Швецыі, Васіль падтрымліваў сяброўскія сувязі з многімі беларусамі свету, перапісваўся з імі, запрашаў іх у госці. Таму яго шведская Беларуская Грамада кожны год наладжвала розныя беларускія мерапрыемствы, сябры Грамады падтрымлівалі сувязі з дыяспорамі ЗША і Аўстраліі і з іншых рэгіёнаў свету. На адрас Беларускай Грамады ішлі ў Швецыю розныя выданні беларускай эміграцыі, ды і сам Васіль Лукашык супрацоўнічаў з газетай „Беларус” і яе тагачасным рэдактарам Станіславам Станкевічам. Перапісваўся беларус з Янам Тарасевічам, Міколам Абрамчыкам, Сяргеем Хмарам, Язэпам Рэшэцям… І гэты спіс беларусаў свету можна доўга працягваць.

У 1975 годзе Васіль Лукашык рыхтаваўся да чарговых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Але 17 сакавіка яму раптоўна стала дрэнна і беларус нечакана пакінуў гэты свет. На смерць Васіля Лукашыка найхутчэй адгукнулася газета „Беларускі голас” у Таронта, якую выдаваў Сяргей Хмара. У некралогу паведамлялася, што 17 сакавіка 1975 года нечакана ў Густаўбергу ў Швецыі памёр Васіль Лукашык, які паходзіў з Сакольшчыны…

Са смерцю шведскага беларуса спыніла сваю актыўнасць і Беларуская Грамада ў Швецыі. Праўда, у 1998 годзе там узнікла новая беларуская суполка пад назвай „Vitrussland”. Штогод беларусы Швецыі ў апошнюю суботу кастрычніка наведваюць магілу Васіля Лукашыка, прыбіраюць яе, ускладваюць кветкі і чытаюць вершы.

Да ўсяго сказанага вышэй, неабходна дадаць яшчэ, што Васіль Лукашык з’яўляўся сябрам Камітэта вольнай Беларусі і Федэрацыі вольных беларускіх журналістаў. І апошняе. Шчыра дзякуй Наталлі Гардзіенка за дапамогу ў пошуках звестак пра Васіля Лукашыка. Пошукі працягваюцца.

Сяргей Чыгрын

Больш фактаў з жыцця Васіля Лукашыка ў артыкуле Ад рэдактара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis