Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Што было і чаго не хапала на беластоцкім кніжным кірмашы?

20 красавіка 2024 г.

Аўтарка рэпартажаў з «Часопіса» таксама падпісала сваю кнігу на красавіцкім кірмашы ў Беластоку Фота з Інтэрнету
Аўтарка рэпартажаў з «Часопіса» таксама падпісала сваю кнігу на красавіцкім кірмашы ў Беластоку
Фота з Інтэрнету

На коратка заглянуў сёння на кніжны кірмаш пад трыбунамі гарадскога стадыёну ў Беластоку. Пабачыў аграмадную колькасць стэндаў і натоўпы наведвальнікаў. Такі буйны кірмаш ужо адзінаццаты раз зладзіў беластоцкі Фонд Суседзі. Яго старшыня Анджэй Каліноўскі яшчэ 25 сакавіка падчас канцэрту з нагоды Дня волі ў Беластоцкай філармоніі папярэдзіў мяне, што сёлетні выпуск будзе надта багаты. Сказаў, што экспанентамі з усяе Польшчы ўжо ўсе месцы выкуплены. З сумам даведаўся я, што сярод іх няма беларусаў, напрыклад Яраслава Іванюка. Ён заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і кіраўнік Фонду Kamunikat.org, які ў апошніх гадах выпусціў таксама шмат кніжак беларускіх аўтараў.

Каліноўскі патлумачыў мне, што ад беларускіх выдаўцоў не было заявак для ўдзелу ў кірмашы. Трэба дадаць, што гэта камерцыйнае мерапрыемства і за выставачную прастору адпаведна трэба заплаціць.

Аказалася аднак, што беларускія акцэнты на кірмашы ўсё-такі былі. З Варшавы прывёз кніжкі выдавец Андрэй Янушкевіч, які нядаўна ў польскай сталіцы адкрыў кнігарню „Кнігаўка”.

Падчас кірмашу ў рамках Літаратурнага фестывалю „На паграніччы культур” адбыліся аўтарскія сустрэчы між іншым з Уладзімірам Арловым, Ганнай Кандрацюк, Валянцінам Аксак і Алесем Аркушам. З увагі на недахоп часу (меў іншыя абавязкі) не трапіў я на іх, таксама як на сустрэчы з Евай Звежынскай і Анэтай Прымакай-Онішк.

Я хутка сарыентаваўся, што на кірмашы амаль не было тыпова мастацкай літаратуры, толькі дакументальныя кнігі на розныя тэмы, падручнікі, навуковыя выданні. Пасля я запытаў нават Еву Звежынскую, ці ёсць у Польшчы наследнікі маіх улюбёных аўтараў, як Веслаў Мысліўскі, Эдвард Рэдлінскі ці Сакрат Яновіч. Пра класікаў не ўспамінаючы. Сяброўка шчыра мне адказала, што нават не ведае. Пры тым паясніла, што ёй цікавыя перад усім менавіта дакументальныя кніжкі.

Успомнілася мне, што кніжныя кірмашы ў сямідзясятых і васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя праходзілі заўсёды ў траўні ў рамках славутых Dni Kultury, Książki i Prasy. Хаця насычаныя камуністычнай прапагандай, людзям яны аўтэнтычна падабаліся, грамадства чагосьці такога сапраўды патрабавала.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (216) – 1809 г. –  заснаваньне ў Магілёве першай у Беларусі мэтэаралягічнай станцыі.
  • (194) – 15.06.1831 г. у Селішчы Наваградзкага павету нар. Вінцэсь Каратынскі (пам. 7.02.1891 г. у Варшаве), паэт, перакладчык, журналіст. Пісаў у асноўным творы на польскай мове на беларускія тэмы, таксама зьяўляецца аўтарам беларускамоўных вершаў. Пахаваны на Старых Павонзках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com