Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў сакавіку

955 – 3.03.1067 г. адбылася бітва на рацэ Няміга (прыток Сьвіслачы ў межах Менску) паміж войскамі кааліцыі князёў Кіеўскай Русі (Яраславічаў) і войскамі полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Яраславічы захапілі Менск, пасеклі ўсіх мужчын, а жанчын ды дзяцей узялі ў палон. Абшырна пра гэтую бітву пісаў летапісец, аўтар „Слова аб паходзе Ігаравым”.

495 – у 1527 г. у Тураве нар. Канстанцін Васіль Астрожскі – сын Канстанціна і Аляксандры з роду Слуцкіх (пам. 21.03.1608 г.), выдатны дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. Адзін з найбагатшых тагачасных магнатаў, яму належала 25 гарадоў, 10 мястэчак і 670 вёсак. Вялікі апякун праваслаўя ў РП, асабліва пасьля берасьцейскай уніі (1596 г.). Заснавальнік Астрожскай акадэміі, школаў у Слуцку і Тураве, друкарні, выдавец „Астрожскай Бібліі”, апякун беларускіх кнігадрукароў Івана Фёдарава і Грыня Івановіча. Удзельнічаў у задушэньні сялянска-казацкіх паўстаньняў, якімі кіравалі К. Касінскі. С. Налівайка.

410 – 19.03.1612 г. памерла ў Слуцку Соф’я Алелька-Радзівіл (нар. у 1585 г.), жонка Януша Радзівіла. Змагалася за абарону праваслаўя перад уніяй. Пахаваная ў Слуцкім Сьвятатроіцкім манастыры.

245 – 5.03.1777 г. у Гарадку на Віцебшчыне нар. Юзаф Маралёўскі, паэт і пэдагог. Закончыў езуіцкі калегіюм у Оршы, з 1794 г. настаўнічаў у езуіцкіх калегіюмах у Мсьціславе, Магілёве, Полацку, у 1814 – 1818 гг. кіраваў Полацкай Акадэміяй. Памёр 12.08.1845 г. на Валыні.

210 – 4.03.1812 г. у Варшаве памёр Іаахім Ігнацый Юзаф Літавор Храптовіч (нар. 4.01.1729 г. у Ясеньцу на Наваградчыне), палітычны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, уладальнік маёнтка Шчорсы на Наваградчыне і Вішнева на Ашмяншчыне; з 1765 г. маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1793 г. канцлер ВКЛ, дзеяч Адукацыйнай Камісіі, уладальнік вялікай бібліятэкі (больш за 10 тыс. кніг).

170 – 15.03.1852 у г. Усьвяты на Віцебшчыне нар. Аляксей Сапуноў (пам. 2.10.1924 г. у Віцебску), гісторык, першы выдатны дасьледчык Віцебшчыны.

160 – 20.03.1862 г. у мяст. Халопенічы Бабруйскага павету нар. Адам Багдановіч (пам. 16.04.1940 г. у Яраслаўі), фальклярыст, этнограф, мовазнавец, гісторык культуры, дзеяч Народнай Волі, бацька выдатнага паэта Максіма Багдановіча. Шматлікія ягоныя працы былі апублікаваныя друкам, як напрыклад „Этнічны склад народаў славянскіх і рускіх”, „Этнічны склад беларускага народу”.

150 – 11.03.1872 г. у Жыровіцах памёр Плакід Янкоўскі (John of Dycalp – нар. 20.09.1810 г. у Вайской каля Каменца), пісьменьнік і рэлігійны дзеяч; у гг. 1818-1824 вучыўся ў Сьвіслацкай гімназыі, у 1830 г. закончыў Віленскі унівэрсытэт. Выкладаў у Жыровіцкай духоўнай сэмінарыі. Сьпярша быў вуніяцкім сьвятаром, а пасьля скасаваньня уніі стаў праваслаўным.

140 – 22.03.1882 г. у Будславе Вілейскага павету нар. Эдуард (Эдзюк) Будзька (пам. 14.08.1958 г. у Чыкага), выдатны грамадзкі ды нацыянальны дзеяч, паэт, выдавец, публіцыст. З 1906 г. пастаянна друкаваўся ў „Нашай Ніве”. У 1918 г. быў адным з арганізатараў у родным Будславе беларускай гімназіі. Дзеяч шматлікіх арганізацыяў, беларускага каапэратыўнага руху. З 1944 г. у эміграцыі, пачаткова ў Нямеччыне, потым у ЗША. Зьяўляўся сябрам Рады БНР.

135 – 19.03.1887 г. памёр у Жэнэве Юзаф Ігнацы Крашэўскі (нар. 28.07.1812 г. у Варшаве), пісьменьнік, аўтар каля 600 твораў. Дзяцінства правёў у родавым маёнтку Доўгае каля Пружанаў, вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Пасьля студзенскага паўстаньня вымушаны эміграваць.

130 – 8.03.1892 г. у в. Дукоркі Ігуменскага пав. Мінскай губ. нар. Аляксандр Чарвякоў, беларускі савецкі палітычны дзеяч. Адзін з заснавальнікаў БССР, першы народны камісар асьветы БССР. 16.06.1937 г. падчас перапынку 16-га зьезду КП(б)Б каб пазьбегчы арышту, закончыў жыцьцё самагубствам (застрэліўся).

104 – 25.03.1918 г. у Менску была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

100 – 18.03.1922 г. у в. Апечкі Стаўпцоўскага пав. нар. Васіль Шчэцька, грамадзкі, царкоўны дзеяч у ЗША. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту ў Бэльгіі (1955 г.), член рэдакцыі беларускага моладзевага часопісу „Наперад”. Памёр 27.05.2011 г. у ЗША.

95 – 7.03.1927 г. выйшаў у Вільні першы нумар тыднёвіка „Беларускі Дзень”. Рэдактарам і выдаўцом быў Францішак Умястоўскі. Выдаваўся на працягу двух гадоў.

95 – 21.03.1927 г. было падпісана польскімі дзяржаўнымі ўладамі абяшчэньне пра дэлегалізыцыю Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады.

90 – 30.03.1927 г. выйшаў у Вільні з друку першы нумар газэты  грамадаўскай плыні „Наша Праўда”, якой фармальным рэдактарам быў С. Татарын. Апошні, 50. нумар выданьня з прычыны закрыцьця дзяржаўнымі ўладамі паявіўся 24.09.1927 г.

80 – 10.03.1942 г. у Мсьціславе нар. Міхась Ткачоў (пам. 31.10.1992 г. у Менску), археоляг, настаўнік, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху (між іншым член кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту, старшыня Беларускай Сацыяль-Дэмакратычнай Грамады). Даследаваў матэрыяльную культуру Беларусі, суаўтар кніг „Нарысы па археалёгіі Беларусі”, „Гісторыя беларускага мастацтва”.

65 – 24.03.1957 г. у в. Мокрэ каля Бельска нар. Юрка Баена, пісьменьнік, настаўнік, член Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа”. Віншуем!

35 – 21.03.1987 г. памёр у Менску Адам Русак (нар. 24.05.1904 г. у Пясочным каля Капыля), паэт і саліст, аўтар вядомай песьні „Бывайце здаровы”. Пахаваны ў Пясочным.

35 – 27-29.03.1987 г. адбыўся І Зьезд Беларускіх Студэнтаў у Бельску. У Зьезьдзе ўдзельнічала больш за 170 студэнтаў-дэлегатаў з розных акадэмічных цэнтраў Польшчы, выпускнікоў сярэдніх школаў. Адыграў ён вялікую ролю ў фармаваньні беларускага студэнцкага руху ў Польшчы, між іншым была прынята пастанова пра стварэньне ды юрыдычную рэгістрацыю Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў.

30 – 14.03.1992 г. пам. у эміграцыі Уладзімір Цьвірка (нар. 2.01.1928 г. у Міры), грамадзкі дзеяч, журналіст. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту ў Бэльгіі (1954 г.), зьяўляўся галоўным рэдактарам беларускага моладзевага часопісу „Наперад”. Браў удзел у палітычнай дзейнасьці Рады БНР.

25 – 9.03.1997 г. у новазаснаваным Тэлебачаньні Беласток адбыўся першы выпуск праграмы пра нацыянальныя меншасьці „Самі пра сябе”, а ў ім 11-хвіліннай беларускай часткі.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (231) – 24.03.1794 г. пачалося паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, г.зв. Касьцюшкоўскае паўстаньне.
  • (129) – 24.03.1896 г. у Супрасьлі каля Беластока нар. Вера Матэйчук (Маслоўская, Карчэўская) – беларуская нацыянальная дзеячка. Памерла 23.01.1981 г., пахаваная на праваслаўных могілках у Супрасьлі.
  • (39) – 24.03.1986 г. у Беластоку адбылося арганізавана студэнтамі адно зь першых сьвяткаваньняў у пасьляваеннай Польшчы абвешчаньня незалежнасьці БНР.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis