Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў сакавіку

520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель.

160 – 11.03.1863 г. – царскі ўказ пра ўвядзэньне абавязковага выкупу праз сялян зямлі на ўласнасьць у Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай губэрнях.

140 – 9.03.1883 г. нар. у Вільні Францішак Аляхновіч (застрэляны ва ўласнай кватэры польскімі або савецкімі забойцамі 3.03.1944 г.), драматург, тэатральны дзеяч, журналіст. Паходзіў зь сям’і віленскага скрыпача. У 1907 г. закончыў Варшаўскую Драматычную Школу. Праз некалькі гадоў ўключыўся ў беларускі рух. У 1917 г. супрацоўнічаў з газэтай „Гоман” выдаванай у Вільні. З 1918 г. працаваў у Менску ў Беларускім Дзяржаўным Тэатры. З вясны 1919 г. выдаваў у Вільні часопіс “Беларускае Жыцьцё”. Восеньню 1919 г. стаў дырэктарам і рэжысёрам Беларускага Тэатра ў Менску. У 1920 г. вярнуўся ў Вільню, рэдагаваў між іншым „Беларускі Звон”. У 1926 г. пераехаў у БССР, а 1927 г. быў сасланы на Салаўкі. У 1933 г. вярнуўся ў Вільню, абменяны польскім баком за Браніслава Тарашкевіча. Свае лагерныя ўспаміны спісаў у кнізе „У кіпцюрах ГПУ”  (перакладзенай на многія мовы). У часе нямецкай акупацыі рэдагаваў у Вільні „Беларускі Голас”. Аўтар шматлікіх драм, між іншым „На Антокалі”, „На вёсцы”, „Цені”, „Круці не круці – трэба памерці”.

105 – 9.03.1918 г. – Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Зьезду прыняў Другую Устаўную Грамату, у якой абвясьціў стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у межах беларускай этнічнай тэрыторыі.

105 – 25.03.1918 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай Грамаце абвясьціла пра аддзяленьне Беларусі ад Расіі і ўтварэньне вольнай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Агульнабеларускае сьвята незалежнасьці.

100 – 3.03.1923 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Новае Жыцьцё”. Галоўным рэдактарам быў Я. Лагіновіч. Выданьне публікавала шмат матэрыялаў пра Беласточчыну. Закрыта польскімі ўладамі пасьля 13 нумара.

100 – 13.03.1923 г. у Белавежы нар. Георгій Валкавыцкі, журналіст, пісьменьнік. Закончыў літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. З 1954 г. журналіст у Беластоку. Заснавальнік тыднёвіка „Ніва”, узначаліваў яе 33 гады. Актыўны дзеяч беларускага літаратурнага, культурнага і грамадзкага жыцьця на Беласточчыне. Заснавальнік Літаратурнага Аб’яднаньня “Белавежа”. Аўтар некалькіх кніг паэзіі, эсэ, гумару, успамінаў. Памёр 7.04.2013 г. у Беластоку, пахаваны на праваслаўных могілках у Белавежы.

90 – 10.03.1933 г. у Грэдалях на Бельшчыне нар. Серафім Андраюк, пісьменьнік і дзеяч літаратурнага руху ў Беларусі. Пасьля вайны выехаў з бацькамі ў БССР. Шматгадовы галоўны рэдактар выдавецтва „Мастацкая літаратура”.Памёр 4.04.2022 г. у Менску.

80 – 5.03.1943 г. у Менску загінуў у выніку скрытабойчага замаху Фабіян Акінчыц (нар. 20.01.1886 г. у в. Акінчыцы, Менскага павету), грамадзка-палітычны дзеяч. У 1913 г. скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага Унівэрсытэту. У 1926 г. актыўна ўключыўся ў дзейнасьць Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. У траўні 1928 г. быў асуджаны на 8 гадоў турмы. Вызвалены датэрмінова ў палове 1930 г. У канцы 1933 г. разам з У. Казлоўскім пачаў выдаваць „Новы Шлях” ды арганізаваць Беларускую Нацыянал-Сацыялістычную Партыю. З ліпеня 1939 г. у Бэрліне, старшыня Беларускага Бюро Прапаганды. У пачатку 1940 г. быў старшынёй Беларускага Камітэту ў Варшаве.

70 – 9.03.1953 г. у Лювэне (Бэльгія) пам. Мікола Равенскі (нар. 5.12.1886 г. у маёнтку Капланцы, Ігуменскага павету), выдатны кампазітар, дырыгент. Пачаў кампанаваць у 1920 г. пачаткова песьні на вершы Максіма Багдановіча (прыкладова „Слуцкія ткачыхі”, „Ня кувай ты, шэрая зяюля”), Канстанцыі Буйла („Люблю наш край”, „Каб я крыльле мела”). У 1922 г. у Менску выйшаў друкам першы абшырны зборнік ягоных твораў „Зборнік песьняў з нотамі”. У трыццатыя гады працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме у Менску, потым у кансэрваторыі. Пазьбег арышту. Ад 1943 г. быў рэгэнтам царкоўнага хору ў Ігумені (Чэрвені), дзе кампанаваў музыкі да малітваў. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў настаўнікам сьпеваў у беларускіх гімназіях у Нямеччыне. У 1950 г. пераехаў у Лювэн, дзе арганізаваў музычнае жыцьцё сярод студэнтаў-беларусаў.

45 – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў. Стварыў і кіраваў двума хорамі ў Вільні: вучнёўскім пры гімназіі ды студэнцкім. Двойчы быў арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вайны жыў у БССР, праяўляў вялікую грамадзкую і прафэсійную актыўнасьць. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

35 – 26.03.1988 г. у Беластоку падчас тайнага сьвяткаваньня 70-ых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР быў сфармаваны Заснавальніцкі Камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў, якога сябрамі сталі: Юрка Грыгарук, Аліна Якімюк, Юрка Каліна, Аляксандар Карпюк, Юрка Ляшчынскі, Данута Мароз, Валянцін Сельвесюк, Багдан Сіманенка, Яўген Вапа, Альжбета Ваўранюк і Мікола Ваўранюк.

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis