Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Роберт Макловіч завітаў у беларускую вёску на Падляшшы

Роберт Макловіч перад тэлекамерай захапляецца беларускімі прысмакамі ў святліцы ў Случанцы. У цэнтры Анна Трахімчык Фота Дароты Сульжык
Роберт Макловіч перад тэлекамерай захапляецца беларускімі прысмакамі ў святліцы ў Случанцы. У цэнтры Анна Трахімчык
Фота Дароты Сульжык

Вядомы аўтар і вядучы кулінарных тэлеперадач Роберт Макловіч у канцы красавіка завітаў у Случанку каля Гарадка. Жанчыны з Гуртка вясковых гаспадынь прывіталі і ўгасцілі яго традыцыйна па-беларуску. Анна Трахімчык, як шэфіха гэтага надта актыўнага гуртка, знакамітага госця прывітала на вуліцы хлебам, соллю і, вядома, чаркай самагонкі ды запрасіла ў вясковую святліцу. А там сталы ажно гнуліся ад мноства смакавітых страў, якія падрыхтавалі жанчыны. Спадара Роберта частавалі свойскай каўбасою, вантрабянкай, салам, бульбяной кашай са скваркамі і іншымі тутэйшымі беларускімі прысмакамі. Да гэтага – як жа іначай – была і самагонка.

У міжчасе супрацоўнікі Макловіча гэты сардэчны прыём адымалі на відэа. На другі дзень на канале ў YouTube з’явіўся чарговы фільм з запісам кулінарнай сустрэчы ў Случанцы, а таксама з Кундзічаў каля Крушынянаў, дзе крыху раней у той дзень пабываў госць і смажыў бульбяныя дранікі ў соўсе з грыбамі. У фільме Макловіч расказаў пра свае ўражанні з вандроўкі, падчас якой захапляўся зубрамі ў Кнышынскай пушчы, плантацыяй абляпіхі пад Крынкамі. Крыху распавёў таксама пра Іллю з Грыбоўшчыны, пабудаваную ім царкву і недакончаны горад Вершалін.

Фільм у YouTube аглянула больш за 300 тыс. асоб. У кожныя наступныя выхадныя на дарозе з Беластока ў Крынкі відаць было надта шмат аўтамашын на нетутэйшых нумарах. У выніку між іншым прамоцыі Макловіча рухнуў сюды яшчэ большы прыток турыстаў. Найперш у татарскія Крушыняны, каб пабачыць мячэць і паабедаць у гасподзе Джэнэты Багдановіч. Пры нагодзе турысты наведваюць і пазнаюць таксама незвычайныя месцы са слядамі спадчыны і гісторыі тутэйшых беларусаў. Фільм з кулінарнага візіту Роберта Макловіча безумоўна паўплываў на павышэнне ліку прыязджаючых сюды турыстаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com