Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пра беларускую адукацыю ў цяні пагрозы

3 чэрвеня ва Універсітэце ў Беластоку прайшла буйная канферэнцыя „Першы Міжнародны дзень беларускай адукацыі”, якая будзе адбывацца штогод. Тэма ёсць надта сур’ёзная, асабліва цяпер, калі сітуацыя з беларускім школьніцтвам рэзка пагаршаецца ў русіфікаванай Беларусі, таксама сярод мешасці ў Польшчы пад уплывам паланізацыі. Даходзяць яшчэ праблемы беларускай дыяспары. Мяркуецца, што за апошнія два гады ў Польшчу з Беларусі з’ехала ад 97 да 111,5 тысяч грамадзян і пaкуль няма юрыдычнай магчымасці, каб іх дзеткі маглі вывучаць у польскіх школах беларускую мову.

У канферэнцыі прысутнічала больш за 80 чалавек. Былі гэта прадстаўнікі дыяспапры і меншасці ў Польшчы. Сваім досведам навучання польскай мовы па-за межамі Польшчы падзяліліся прадстаўнікі паланійных арганізацый у Англіі і Літве.

Адзін з арганізатараў – Алесь Зарэмбюк з Беларускага дома ў Варшаве сказаў, што беларуская асвета за мяжой стане асновай для нацыянальнай адукацыі ў самой Беларусі. Выказаў перакананне, што „калісьці пачнецца адбудова беларускай адукацыі ад Гародні да Магілёва”. 

Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся таксама з сітуацыяй адносна навучання беларускай мовы ў Беластоку. Пра гэта расказалі між іншым настаўніца ў Пачатковай школе н-р 4 Аліна Ваўранюк і Іаанна Марко і Рыгор Назарук – настаўніца і дырэктар Непублічнай пачатковай школы святых Кірылы і Мяфодзія. Ганна Плашчынская з дыяспары распавяла пра асаблівасці і перспектывы нядзельнай школкі.

Свае выступленні мелі таксама дырэктары белліцэяў у Бельску і Гайнаўцы. У асноўным паднялі яны актуальную балючую тэму пагрозы знікнення статутнага абавязку навучання беларускай мовы, што давядзе наогул да ліквідацыі гэтых легендарных школ, прынамсі іхняга нацыянальнага характару і значэння для меншасці.

Намесніца старшыні аб’яднання АБ-БА Ілона Карпюк гаварыла пра патрэбу яднання сіл і досведу меншасці і дыяспары. Выказала словы салідарнасці з прыезджымі беларусамі. – Нам вельмі прыкра, – гаварыла яна, – калі нашы дзеткі ідуць на беларускую мову, а дзеткі з Беларусі, якія вучацца з імі ў адным класе, не ідуць.

Старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа гаварыў пра неабходнасць зафункцыянавання беларускай адукацыі ад прадшколля па ўніверсітэт. – Сітуацыя ёсць штораз горшая, – адзначыў, – бо не будзе беларускай дзяржаўнасці, калі не будзе беларускай асветы. 

Прысутны падчас канферэнцыі падляшскі дэпутат ад апазіцыйнай Грамадзянскай кааліцыі Роберт Тышкевіч разлічваў, што канферэнцыя дазволіць выпрацаваць новыя метады і магчымасці арганізацыі беларускамоўнага навучання. Паводле яго нацыянальная адукацыя будучай Беларусі павінна нарадзіцца ў замежжы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com