Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (4)

    Syne, kab adkapać ich, paprasili Bronisia Czarnamysaho z susiednich Klabanaŭcaŭ. Toj uziaŭ z saboju jaszcze dvoch mużczyn i noczu pajechali na miesca tragedii. Kali paczali raskopvać jamu, z siaredziny trysnuła kroŭ. Pamału vyciahnuli dva trupy Sidaroviczaŭ i pa cichu pryviaźli ich da Kundziczaŭ. Myła ich…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    13. Stan nevyznačanosti

    Orła wrona nie pokona! [Antykomunistyčne hasło v vojennum stani v Pôlščy.] Statut Białoruskiego Zrzeszenia Studentów (BAS) pisavsie mnoju miêseci dva. Odnočasno my začali vyšukuvati „našych” studentuv u akademikach raznych vyžšych škôł u Varšavi i psychologično pudhotovlati jich do toho, što budemo rejestrovati biłoruśku studenćku organizaciju… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нагода

Полацкія хронікі прадавалі ў Сімбірску…

Да 85-годдзя пісьменніка, краязнаўца і музейшчыка з Маладзечна

Генадзь Каханоўскі падпісвае сваю кнігу, 1985 г. Фота Сяргея Панізьніка
Генадзь Каханоўскі падпісвае сваю кнігу, 1985 г. Фота Сяргея Панізьніка

Краязнавец, калекцыянер і рэстаўратар Алесь Сярожкін жыве ў Оршы. Напачатку 1990-х гадоў ён з сябрамі выдаваў вельмі цікавую газету „Беларускі калекцыянер”. Выйшлі з друку 25 нумароў. На жаль, цяпер гэта выданне не існуе і не радуе калекцыянераў і краязнаўцаў. З-за недахопу фінансаў, выданне спыніла сваё існаванне.

Алесь Сярожкін сябраваў з многімі беларускімі творчымі людзьмі, у тым ліку і з беларускім гісторыкам, археолагам, фалькларыстам, літаратуразнаўцам, краязнаўцам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднаму Маладзечанскаму краю, Генадзем Каханоўскім (1936-1994). Сёлета 8 студзеня Генадзю Аляксандравічу споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння. Маладзечанскі гісторык вельмі радаваўся выхадам „Беларускага калекцыянера”. Пра гэта ён не раз казаў Алесю Сярожкіну. У спадара Сярожкіна да сённяшніх дзён захаваліся тры лісты Генадзя Каханоўскага, які ён перадаў у мой асабісты архіў. Лісты былі напісаны напачатку 1980-х гадоў. Гэта не проста невялікія пісьмы, а пісьмы-скарбы, якія хочацца чытаць і перачытваць. Таму сёння ёсць нагода іх поўнасцю працытаваць і апублікаваць. Дык давайце разам пачытаем, што пісаў вядомы даследчык нашай культуры Генадзь Каханоўскі Алеся Сярожкіну ў Оршу амаль 30 гадоў таму.

Ліст першы.

Глыбокапаважаны Аляксандр Міхайлавіч!

Дзякуй Вам за добрае слова пра маю кнігу „Адчыніся, таямніца часу”. Я меў на ўвазе расказаць папулярна пра забытае, знікшае, страчанае.

Падзяляю Ваш клопат аб нашай спадчыне, пра аршанскія помнікі дойлідства. Сапраўды, такая багатая гісторыя Оршы і раптам яна знікае на вачах у тысяч людзей. У Оршы павінен абавязкова быць музей. Гэта ж не вёска сярод балот, а вялікі прамысловы і культурны горад на скрыжаванні мноства бойкіх дарог.

Пра ўсё тое, што мне Вы напісалі, напішыце таксама ў рэдакцыю газеты „Літаратура і мастацтва” ці ў часопіс „Мастацтва Беларусі”, які ўжо Вам вядомы. А хутчэй за ўсё ў „Літаратуру і мастацтва”. Магчыма, дадайце і фотаздымак Куцеінскага манастыра, калі гэта магчыма сфатаграфаваць. Сапраўды, гонар Оршы – Куцеінская друкарня. Напішыце пра страту роспісаў і г.д.

Пра пляшку я матэрыял Ваш перадам спецыялісту Маі Міхайлаўне Яніцкай – кандыдату мастацтвазнаўства, яна працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (горад Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2). Яна з Вамі звяжацца. У яе ёсць кнігі пра беларускае мастацкае шкло. Талковая даследчыца і цудоўны чалавек.

Дасылаю Вам сваю брашуру пра Янку Купалу, а таксама самаробную Навагоднюю паштовачку.

Яшчэ раз Вам дзякуй! Пішыце. Буду рад. Генадзь Каханоўскі.

 

Ліст другі.

Добры дзень, Аляксандр Міхайлавіч!

Дзякуй Вам за памяць, за цікавы ліст! Я ўжо пісаў, што малюнак пляшкі я перадаў Маі Міхайлаўне Яніцкай, кандыдату мастацтвазнаўства нашага Інстытута. Яна спецыяліст па беларускаму шклу, аўтар трох кніг пра яго. Лепш за яе ніхто не ведае шкла.

Пра разбурэнні помнікаў архітэктуры ў Оршы я расказаў С. В. Марцэлеву, члену-карэспандэнту АН БССР, які з’яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскага Савета таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Няхай і ён ведае. Раскажу яшчэ і другому намесніку – А. П. Куліку. Я не ведаю, што яны змогуць, але хай ведаюць пра разбурэнні.

Прыемна, што ў Оршы плануецца краязнаўчы музей. Даўно пара!  Я некалькі гадоў назад пісаў у Вашу раённую газету пра вывезеныя ў час Першай сусветнай вайны з Мінска, Ліды, Гродна розныя дакументы, кнігі, старадрукі… След іх страціўся. Хоць вядома, што яны даехалі да Оршы. Праўда, полацкія хронікі аказаліся аж у Сімбірску, якія прадавалі пудамі, як паперу для абгорткі на рынку. Толькі беларус А. Жыркевіч  іх убачыў, скупіў усе і здаў у Сімбірскі архіў. Вось якія штукі бывалі.

Вы малады чалавек і яшчэ не позна вучыцца, хоць бы завочна. Маглі б працаваць у тым жа Аршанскім краязнаўчым музеі. Станеце лепшым краязнаўцам рэспублікі, бо іх у нас вельмі мала. У Вас ёсць зацікаўленасць, а гэта самае дарагое ў чалавека.

Я сам працаваў 18 гадоў у музеі і не шкадую. Толькі ў свае 45 вырашыў паслухаць калег і пайшоў у АН БССР. Музейную работу я любіў усёй душой, бо быў заўсёды краязнаўцам. Шмат вандраваў. Гэта бачыце і па маіх кнігах.

Высылаю Вам яшчэ адну паштовачку. Гэта я выпусціў працуючы ў музеі. Тыраж малы. Значкоў пра Маладзечна больш. У мяне іх тры. Ёсць і пра Уладзіміра Караткевіча.

Усяго Вам найлепшага! Здароўя, поспехаў! Генадзь Каханоўскі.

 

Ліст трэці.

Добры дзень, Алесь Міхайлавіч!

Дзякуй за цікавыя знаходкі, якія мне прыслалі! Вядома, я цяпер падумаю, як іх перадаць у адпаведны музей. Магчыма і ў наш Мінскі абласны краязнаўчы, дзе я доўгі час сам працаваў. На такія рэчы трэба, каб народ глядзеў, таму трымаць дома проста няёмка.

У падзяку высылаю Вам сваю кнігу па археалогіі і гістарычным краязнаўстве. Прачытайце і выкажыце мне свае ўражанні.

Варта пачытаць маленькую кніжачку беларускага таленавітага археолага Міхася Чарняўскага „Страла Расамахі”. Вельмі карысная. Раю пачытаць, хоць яна і адрасуецца школьнікам. З М. М. Яніцкай я яшчэ раз пагавару.

Са святам вясны, яе наступленнем. Генадзь Каханоўскі, 12.04.1985 г.

Вось такія лісты ад Генадзя Каханоўскага захоўваў калекцыянер з Оршы Алесь Сярожкін. Захаваў спадар Алесь і дзве паштоўкі, выдадзеныя, дзякуючы Генадзю Аляксандравічу. Адна паштоўка, прысвечана Новаму году са словамі Янкі Купалы:

З Новым годам, з Новым годам!

З новай песняй, з новай казкай!

Зачаруем мімаходам

Долі ходы думкай-краскай!

А на другой паштоўцы – постаць самога песняра. Дзе, калі і хто іх выдаваў на паштоўках не абазначана. Але мы цяпер ужо ведаем.

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – У 1568 г. пачала дзейнасьць заблудаўская друкарня ў маёнтку Рыгора Хадкевіча, у якой друкаваліся кірылічныя кнігі, між іншым „Евангельле вучыцельнае” (1569) і „Псалтыр з Часасловам” (1570).
  • (208) – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры ў 1884 г.), паэт, драматург, публіцыст. Быў сябрам У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Запачаткаваў беларускія пераклады творчасьці А. Міцкевіча, між іншым пераклаў „Конрада Валенрода”.
  • (137) – 4.11.1887 г. у Капылі, Слуцкага павету нар. Зьміцер Жылуновіч (літаратурны псэўданім Цішка Гартны, замучаны савецкай бясьпекай 11.04.1937 г.), пісьменьнік, выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч. Пісаць пачаў у 1908 г. у „Нашай Ніве”.
  • (109) – у лістападзе 1915 г. у выніку стараньняў беларускіх нацыянальных дзеячаў (падчас нямецкай акупацыі) пачалі адкрывацца на Віленшчыне першыя беларускія школы.
  • (95) – 4.11.1929 г. у в. Таргуны каля Докшыц нар. Сяргей Карніловіч, выпускнік Гімназіі імя Янкі Купалы ў Віндышбэргэрдорфе (Нямеччына). З 1949 г. жыў у эміграцыі ў Кліўленд (ЗША). Адзін з самых актыўных арганізатараў беларускага грамадзка-рэлігійнага жыцьця ў гэтым горадзе, між іншым

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis