Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковая адзінота

Плёткі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У вёсцы ўсе ўсё адзін пра аднаго ведаюць. Вясковае жыццё вельмі аднастайнае, у асноўным толькі праца, гарод ды паўсядзённыя справы. А ўзімку і таго менш, асабліва для людзей у сталым узросце. Таму, калі здараецца нешта па вясковых мерках незвычайнае, напрыклад дзе ў якой сям’і муж з жонкай моцна пасварыліся, то гэта адразу ж становіцца прадметам плётак.

Менавіта таму дзве жанчыны, што прыехалі з вёскі ў раённы цэнтр і сядзелі ў чарзе да доктара ў бальніцы, былі цалкам занятыя сваёй размовай і не звярталі ўвагі на тое, што адбываецца вакол. Бо ўрэшце ж нешта цікавае адбылося! Расказвала адна з іх, а другая толькі зрэдку задавала пытанні.

– Я акурат тады на цягнік ішла, каб на працу ехаць. Ну а насустрач Надзюха ідзе. Яна на ферме працуе, адукацыі ж няма ў яе ніякай. Павіталіся, а Надзька й пытае, ці выглядае на свае 46. Адказваю, што не. А яна далей распавядае, што гэта ўсё дякуючы грэчцы, бо некалькі месяцаў на дыеце сядзіць. І тут раптам як выпаліць – ці ты ведаеш, што я сабе хлопчыка знайшла?

– Ды ладна, – здзівілася субяседніца, у яе ж муж ёсць.

– Дык вось жа! Я ёй тое самае адказала. А яна рукой маша, ну ёсць, і што з таго? Ён стары ўжо, няма з яго карысці. А на ферме працуюць мужыкі з пасялення. Гэта, ведаеш, такія, што ў турме сядзелі вялікія тэрміны і на апошнія некалькі гадоў іх накіроўваюць на працу ў калгасы, каб яны неяк сацыялізаваліся. Вось з такім “хлопчыкам” Надзька і пазнаёмілася.

– А колькі яму засталося яшчэ?

– Няшмат хіба, як Надзюсе верыць, павінен да новага года звольніцца. Яна кажа, гэты мужык маладзейшы за яе на дзесяць гадоў амаль, мае кватэру ў Гродне. Але, здаецца, ён проста ёй лапшу на вушы вешае.

– Чаму так? Можа, сапраўды закахаўся. Надзька яшчэ добра выглядае, адныя пазногці якія доўгія мае!

– Ты сама сабе ўяві, у яе ж сын інвалід, нямы. Дык той мужык ёй баек панарасказваў, што хлопчыка вылечыць. Як ён яго вылечыць?! Надзюха з сынам куды ўжо толькі не звярталася, нават у Гродне яго аддавала у спецшколу і там кватэру здымала, каб хлопец адзін не заставаўся.

– Калі так, то хутчэй за ўсё галаву бабе дурыць. Слухай, а што з яе мужам? Калі апошні раз яго бачыла, ён сапраўды вельмі старым выглядаў.

– Я Надзьку таксама пра гэта спытала. А яна ўсміхаецца і адказвае, што мужа ў псіхлячэбніцу адвязлі. Уяўляеш сабе? Пабраў сабе мужык у галаву! А Надзюха з сынам да сваіх бацькоў з’ехала. А на развітанне мне кальцо паказала на правай руцэ. Заручылася, кажа. І дадала, што новы год яны з гэтым хлопцам з пасялення ўжо будуць разам святкаваць.

У гэты момант падышла чарга адной з жанчын і яе паклікалі ў кабінет да доктара. Сяброўкі развіталіся і да гэтай гісторыі вернуцца, напэўна, бліжэй да канца гэтага года.

Слухаў Сяргей Александровіч

Калонія-пасяленне ў Беларусі – гэта найбольш мяккі рэжым адбыцця пакарання. Асуджаныя могуць вольна перасоўвацца па тэрыторыі, насіць звычайную вопратку, карыстацца тэлефонам (але без інтэрнэту). Там няма абмежаванняў на спатканні і можна атрымліваць завочную адукацыю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com