Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Асоба

Пісаў з Юшкавага Груда

Лістапад 1952 года. Аляксей Казбярук, сямнаццацігадовы вучань дзявятага класа ў міхалоўскім ліцэі высылае з Юшкавага Груда адказ на анкету ў тыднёвіку „Nowa Wieś” „Як уяўляю сабе маё жыццё і жыццё маёй вёскі праз пяць… пяцьдзясят гадоў”. Алік кахае Тамару, ходзіць у школу і плануе стаць кімсьці… Марыць: вывучыцца, будзе будаваць апараты для міжпланетных падарожжаў… Марыць лятаць. Але сам ён дробны, няскладны, са слабымі вачыма. Такі Ікар з невялічкай беларускай вёскі, што ледзь адхайкалася пасля нядаўняй вайны.

„Пасля заканчэння школы прагну быць авіяканструктарам, каб будаваць апараты для міжпланетных палётаў. Буду старацца, каб у адкрыцці іншай планеты або нейкай з’явы ў сусвеце быў і мой уклад. Я, сын сярэднезямельнага селяніна з Беласточчыны, даўняй Польшчы Б, цяпер смела магу глядзець у будучыню, паколькі маю будучыню гарантуе мне Канстытуцыя Польскай Народнай Рэспублікі.

Магу таксам смела думаць пра будучыню маёй вёскі Юшкавага Груда. У нас ёсць яшчэ індывідуальныя гаспадаркі. Праз пяць гадоў будзе тут калгас. Цяпер тут хаты. Праз пяць гадоў кожны будзе жыць у прыгожым доме з агародам, у якім будуць расці прыгожыя кветкі і гародніна. Калгаснікі пабудуюць супольныя аборы для пародзістай жывёлы, шпіхеры для збожжа ды паставяць памяшчэнні для машын, паколькі працу чалавечых рук заменяць складаныя машыны, прыводжаныя ў рух чалавекам. Здзейсняцца мары нашых патрыётаў”.

Аляксей Казбярук нарадзіўся 29 ліпеня 1936 г. у в. Юшкаў Груд, памёр 6 ліпеня 2012 г. у Лупках у гміне Піш. Юрыст, афіцэр, спецыяліст па натуральнай медыцыне. Паэт. Дэбютаваў у 1964 г. Скончыў Міхалоўскі агульнаадукацыйны ліцэй (1955) і юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1964). З 1969 г. член Саюза польскіх пісьменнікаў, з 1989 г. – Беластоцкага аддзялення Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1970-я гады быў актыўным сябрам Беластоцкага літаратурнага клуба, пазней далучыўся да ольштынскага і варшаўскага літаратурных гурткоў. Выдаў зборнікі паэзіі «Dzięcioły» (LSW, Варшава 1965), «Агонь на снезе» (Люблінскае выдавецтва, Люблін 1965), «Arka bezludna» (Люблінскае выдавецтва, Люблін 1968), «Дальтонія» (Iskry, Варшава 1973). ), «Харакірыя» » (Iskry, Варшава 1977). Пісаў па-польску; у разнамоўных энцыклапедыях адзначана: «польскі паэт беларускага паходжання».
Аляксей Казбярук нарадзіўся 29 ліпеня 1936 г. у в. Юшкаў Груд, памёр 6 ліпеня 2012 г. у Лупках у гміне Піш. Юрыст, афіцэр, спецыяліст па натуральнай медыцыне. Паэт. Дэбютаваў у 1964 г. Скончыў Міхалоўскі агульнаадукацыйны ліцэй (1955) і юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1964). З 1969 г. член Саюза польскіх пісьменнікаў, з 1989 г. – Беластоцкага аддзялення Саюза польскіх пісьменнікаў. У 1970-я гады быў актыўным сябрам Беластоцкага літаратурнага клуба, пазней далучыўся да ольштынскага і варшаўскага літаратурных гурткоў. Выдаў зборнікі паэзіі «Dzięcioły» (LSW, Варшава 1965), «Агонь на снезе» (Люблінскае выдавецтва, Люблін 1965), «Arka bezludna» (Люблінскае выдавецтва, Люблін 1968), «Дальтонія» (Iskry, Варшава 1973). ), «Харакірыя» » (Iskry, Варшава 1977). Пісаў па-польску; у разнамоўных энцыклапедыях адзначана: «польскі паэт беларускага паходжання».

Праз пару гадоў зямляне пачалі асвойваць космас, не справіўшыся са сваімі асноўнымі турботамі, якія і да гэтай пары, праз больш чым паўстагоддзя, ні на каліва не сталі менш складанымі. А Алік Казбярук, які ўсё ж не сканструяваў ніякай прылады для палётаў у неба, увесь час сачыў за заваёвай космасу чалавекам. Чуў, як паляцелі касманаўткі сучкі Лайка, Стрэлка ды Белка, даведаўся, як згарэў у касмічнай прасторы сын Канстанціна Цыялкоўскага, які паляцеў у космас да Юрыя Гагарына, сачыў за ўсімі палётамі і вяртаннямі зямлян з усё неразгаданага неба. Сам на яго не ўзнёсся і не збудаваў ніякай прылады для асвойвання касмічных прастораў. Але не забыўся пра свае мары. Паслаў свой стары, па-прароцку казачны ліст у Байканур… І пра Юшкаў Груд усё распытваў сваіх землякоў, не такі далёкі да ягонага цяперашняга, зноў вясковага жытла пад Пішам.

– Калі я нарадзіўся?.. Дакладна 29 ліпеня 1935 году. Тата толькі запісаў іншую дату, каб я раней у школу пайшоў. Але дакладная дата будзе вырыта ў будучым годзе… на маім надмагільным помніку! – сур’ёзна казаў ужо пенсіянер, жыхар вёскі Лупкі. Вядомы ў Польшчы народны доктар лекавання травамі, спецыяліст па водных цёках і і геамантыі. Авіятарскай справай не заняўся, хоць у форму быў трапіў. І ўдакладняў: – Калі атрымаю загад станавіцца на апошні суд, загадваю спаліць мяне і… рассыпаць па траве і вадзе… Калі б жыла Тамара, было б ёй, пэўна, сумна. 

Нарадзіўся ён у Юшкавым Грудзе, як адзін з пецярых дзяцей. Усе яны, апрача аднаго брата, здабылі вышэйшую адукацыю. Адна сястра з’яўляецца лекарам. І сам ён вынайшаў лякарства, якое, кажуць, лечыць самыя розныя хваробы, ад страўніка да лёгкіх. Доктарка філасофіі з Лодзі, якая ішла ўжо на другую аперацыю, прымала ягоную панацэю, і непатрэбным стала хірургічнае ўмяшанне. Лякарства змяшчае 160 складнікаў, ёсць там між іншым амерыканская чарніца ды журавіна. Зацікаўлены быў вырабам гэтай панацэі люблінскі «Гербаполь». Вынаходніку не залежыла на грашах, а на тым, каб ягонае вынаходства прыдалося ў вяртанні людзей да здароўя. 

– Калі б Тамара жыла… Я ўпэўнены, што яе ўратаваў бы, вылечыў бы яе лёгкія… 

Распрацоўваў карту месцаў у краіне, дзе адбываецца найбольш дарожных аварый. Трымаў прытым кантакт з іншымі навукоўцамі неканвенцыянальных навук, таксама і замежнымі, абменьваўся вопытам.

– Некаторыя лічаць, што гэта проста выпадковасць, што ў некаторых месцах здараюцца дарожныя аварыі. Але ёсць месцы, дзе здараецца гэта ў дзясяткі, сотні разоў, і з вопытнымі, цвярозымі шафёрамі. Гэтак было і з прафесарам Браніславам Герэмкам. Гэта ясна акрэслена, дзе тыя цёкі выступаюць, і які гэта мае ўплыў на сітуацыю якая адбываецца. Веды можна было б распаўсюдзіць сярод людзей, паставіць асцерагальныя знакі.

Сустракаліся з Аляксеем Казбяруком у ягонай вёсцы даследчыкі гэтых з’яў «таемных» таму, што нябачных голым вокам. Можа здацца гэта дзіўным, што ён, чалавек з матэматычным розумам, адстаўны палкоўнік, займаўся нейкім «чарадзействам» і знахарствам. Дарэчы, на «знахара» ён і змахвае: у атачэнні плоймы коцікаў, сабак і птушак, сярод буйнай расліннасці гэты хударлявы дзядзька сапраўды як не з гэтага свету. Уставаў ён ужо ў дзве гадзіны ночы, займаўся сваёй гаспадаркай, назіраннем за светам. За сваё жыццё быў афіцэрам, выкладчыкам у паліцыйнай вышэйшай школе, членам Cаюза польскіх пісьменнікаў. Меў ружжо, быў паляўнічым. На старасць цаніў каштоўнасць кожнага жыцця, нават найменшай кузачкі. Ад мікракосмасу – да макра. У старасці ён адзін. Хоць жыў не адзін.

– Усё трэба накарміць, выпусціць сабак у вальеру… І так памаленьку жывецца.

Над ягоным ложкам вісеў здымак Тамары Саланевіч яшчэ з ліцэйскага міхалоўскага часу.

– Устаю раніцай, гляджу на яе, –казаў Алік. – І з малітвай кладуся спаць, і ўсё стаіць яна ў маіх вачах.

І ў яго голасе дрыжэлі слёзы. – Гэта было сапраўднае каханне. Разумеліся мы без слоў. А нават не пацалаваліся за ўсё жыццё.

Міра Лукша

Са зборніка «Слова з-пад Міхалова»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (125) – 15(28).04.1900 г. у Кушлянах памёр Францішак Багушэвіч (нар. 9 (21).03.1840 г. у Сьвіранах на Віленшчыне), клясык беларускай літаратуры.
  • (125) – 15.04.1900 г. у вёсцы Вялікія Азяраны (каля Крынак на Сакольшчыне) нар. Уладзімір Тамашчык (архіяпіскап Васіль) – выдатны грамадзка-рэлігійны дзеяч. Выпускнік у 1934 г. аграноміі Праскае Політэхнікі. У 1941-1944 гг. актыўна дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. З 1944 г. у эміграцыі. У 1949 стаў манахам. Арганізаваў рэлігійна-грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву. Памёр 9 чэрвеня 1970 г, пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрку.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis