Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ПіС узяў менш нашых галасоў чымсьці восенню

Рад выбарчых плакатаў насупраць супраскага манастыра Фота Юркі Хмялеўскага
Рад выбарчых плакатаў насупраць супраскага манастыра
Фота Юркі Хмялеўскага

12 ліпеня ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы перамог кандыдат кіруючай партыі Права і Справядлівасць, дзейнічаючы прэзідэнт Анджэй Дуда. Ён набраў 51 прац. галасоў, а яго сапернік Рафал Тшаскоўскі з апазіцыйнай Грамадзянскай кааліцыі – 49 прац. На Падляшшы перавага Дуды была большая. Падтрымала яго тут 60 прац. выбаршчыкаў. Надта высокая была яўка – 68,18 прац. у краіне, на Падляшшы крыху меншая – 64,33 прац.

Паколькі падчас восеньскіх парламенцкіх выбараў наша меншасць – беларусы і праваслаўныя – упершыню даволі шматлюдна прагаласавала на ПіС, то цяпер гэтая падтрымка была значна меншай. Рафал Тшаскоўскі выйграў у Беластоку, Гарадку, Міхалове, Супраслі, Бельску, Орлі, Гайнаўцы і ва ўсіх гмінах Гайнаўскага павета. З гэтага відаць, што наша меншасць у значна большай ступені чымсьці палякі хацела змены на вышэйшым пасту ў Польшчы.

Што цікава, царкоўнае Форум меншасцей Падляшша, якое цесна супрацоўнічае з Грамадзянскай платформай, не заклікала, каб галасаваць на Тшаскоўскага. Гэтая арганізацыя вырашыла не даваць падтрымкі ні аднаму, ні другому кандыдату. Але і так было вядома, што праваслаўныя і беларускія выбаршчыкі, пабойваючыся поўнай улады ў руках ПіС, у большасці прагаласуюць супраць Дудзе. Гэтак і сталася. Трэба аднак справядліва заўважыць, што дзейнічаючы прэзідэнт адносіцца да нас вельмі цёпла і з сімпатыяй. Але ён перадусім рэпрэзентант асяроддзя, якое, на жаль, не заўсёды дастаткова нам спрыяе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (958) – пад 1067 г. у летапісах упамінаюцца Менск і Рша (Орша).
  • (159) – 30.06.1866 г. у Вільні памёр Антон Глінскі (нар. у 1817 г. у Шчорсах на Наваградчыне), пісьменьнік, журналіст. Зьбіраў ды апрацоўваў беларускія народныя казкі, паданьні. У 1851 г. выдаў збор беларускіх казак, перакладзеных на польскую мову „Bajarz polski”. Пахаваны на могілках Роса.
  • (114) – 30.06.1911 г. у Шатэйнях над Невяжай (Літва) нар. Чэслаў Мілаш, польскі паэт і эсэіст. Студыяваў права на Віленскім унівэрсытэце. Працаваў на Польскім радыё ў Вільні. У 1937 г. пераехаў у Варшаву, дзе працаваў на радыё. Пасля вайны быў аташэ па культуры ў польскім пасольстве ў Парыжы. У 1951 г. адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і праз некалькі гадоў выехаў у ЗША. Супрацоўнічаў з парыжскай „Культурай”. Заступіўся за
  • (56) – 30.06.1969 г. у горадзе Хімкі Маскоўскай вобласьці памёр Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і вучоны. Нар. 31.10.1885 г. у Чорным Рэчыцкага пав., закончыў Маскоўскі унівэрсытэт (1911), працаваў у Інбелкульце і выкладаў геалёгію ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце ў Менску. Аўтар

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com