Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Рэдкі фотаздымак

Пасля мітынгу ў Карэлічах, 1929 год

У сваім хатнім архіве натрапіў на адзін рэдкі здымак. На ім сфатаграфаваны Павел Крынчык з перавязанай галавой і яго родны брат на вуліцы ў Вільні. Павел Крынчык (1898-1975) быў актыўным дзеячам вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Ён уваходзіў у Галоўную ўправу Таварыства беларускай школы. А па спісе беларускіх арганізацый Паўла Крынчыка абіралі дэпутатам польскага Сейма.

Павел Крынчык, як дэпутат Сейма, часта выступаў у гарадах і вёсках Гарадзеншчыны, Беласточчыны і Віленшчыны на розных мітынгах. Нягледзячы на недатыкальнасць, яго на ўсіх мітынгах абражалі і білі польскія шпікі і паліцыянты. А летам 1929 года ў Карэлічах беларуса нават паранілі выстралам з пісталета ў галаву. Ён апамятаўся тады, калі сябры клалі яго на воз. Юнака хутка завезлі да доктара. Доктар дастаў з патыліцы кулю і сказаў: „Пану вельмі пашанцавала!”.

З забінтаванай галавой Крынчыка адвезлі ў гасцініцу, а потым на чыгуначную станцыю Наваельня, а адтуль у Вільню. Там перабінтавалі і зрабілі здымкі. Пазней фатаграфіі яго і ягоных калег-паслоў Дварчаніна, Гаўрыліка, Грэцкага з перабінтаванымі галовамі, будуць змешчана на выбарчым плакаце. Плакат заклікаў беларусаў галасаваць за спіс кандыдатаў „Змагання” у час дадатковых выбараў у Сейм, якія праходзілі вясной 1930 года ў Лідскай выбарчай акрузе. Агітацыя аказалася даволі эфектыўнай і пераканаўчай.

Дарэчы, ёсць яшчэ два здымкі Паўла Крынчыка з перабінтаванай галавой. На адным здымку ён адзін сфатаграфаваны, на другім здымку з братам, але здымак быў зроблены ў фотастудыі. І цяпер адшукаўся яшчэ гэты здымак беларуса з перабінтаванай галавой. На адваротным баку фотакарткі ёсць тэкст на беларускай мове, напісаны рукой Паўла Крынчыка. Вось ён:

У бой рашучы выступай,

Дні на памяць пакідай.

Дару картку я табе,

Каб ты памятаў пра мяне.

Дарагому Міхасю – Паўлюк. 31 ліпеня 1929 г.” (Міхась – гэта родны брат Паўла Крынчыка, які з ім сфатаграфаваны).

Акрамя гэтага рэдкага фотаздымка былога беларускага дэпутата Сейма Паўла Крынчыка, ёсць мажлівасць апублікаваць яшчэ два ягоных фота, якія былі зроблены ў Вільні ў адзін і той жа дзень.

Сяргей Чыгрын

Фота з архіва аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis