Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотаконкурс

Падляшша ў аб’ектыве

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

 

І-ая ўзнагарода. З серыі „Адзінокія жанчыны” Фота Паўла Баўтручука з Гайнаўкі

17 снежня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы былі падведзены вынікі 19-га Агульнапольскага фотаконкурсу „Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава. Прыняло ў ім удзел 150 аўтараў з усяе Польшчы. Агулам прыслалі яны 405 фотаздымкаў, якія прадстаўляюць наш рэгіён. 

Дасланыя працы ацэньвалі прафесійныя фатографы, сябры памерлага дванаццаць гадоў таму незабыўнага Віктара Волкава. Гэта аўтарка фільмаў аб прыродзе Бажэна Валенцік, журналіст і падарожнік Тамаш Класоўскі, ляснік і кінарэжысёр Яраслаў Хыра і фотарэпарцёр Міхал Косць.

ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі
ІІ-ая ўзнагарода. „Канчаецца дзень” Фота Міхала Сасьніцкага з Завоі

Як кожны год на конкурсных фотаздымках прадстаўлены былі архітэктура, прырода і людзі. На іх відаць таксама як мяняецца Падляшша. Штораз менш ужо традыцыйнага краявіду ды ідылічнай вясковасці як на займальных здымках Волкава. Ідзе новае, якое не такое прывабнае. Таму журы ацаняла конкурсныя працы перадусім з мастацкага боку, шукаючы ў іх нейкай глыбейшай думкі і рэфлексіі.

ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма” Фота Яраслава Якубчака з Крынак
ІІІ-ая ўзнагарода. „Снежная зіма”
Фота Яраслава Якубчака з Крынак

– Гэта свята фатаграфіі, якое славіць наш Падляшскі рэгіён, – сказала старшыня журы Бажэна Валенцік праз відэа, паколькі не магла асабіста прысутнічаць ва ўрачыстасці. 

Вылучэнне. „На захад” Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава
Вылучэнне. „На захад”
Фота Максімільяна Пачкоўскага з Дзецьмірава

Лаўрэатам першай прэміі ў конкурсе стаў Павел Баўтручук з Гайнаўкі за серыю фотаздымкаў – партрэтаў самотных жанчын. Другую прэмію атрымаў Міхал Сасьніцкі з Завоі каля Жыўца ў Бескідах, трэцюю – Яраслаў Якубчак з Крынак.

Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”. Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага
Вылучэнне (спецыяльная ўзнагарода). „Уладар павукоў”.
Фота Кароля Залеўскага з Янава-Падляшскага

Арганізатарам фотаконкурсу з’яўляецца беларускі музей у Гайнаўцы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, таксама горада Гайнаўка, Гайнаўскага павета ды іншых спонсараў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 12.05.1833 г. нар. у маёнтку Адамарын каля Маладэчна Бэнэдыкт Дыбоўскі (памёр 31.01.1930 г. у Львове), заалог, прыродазнавец, лекар. Закончыў унівэрсытэт у Дарпаце; з 1862 г. быў прафэсарам у Варшаўскім унівэрсытэце. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Сібір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. Працаваў там лекарам. З 1884 г. працаваў ва Львоўскім унівэрсытэце. Вывучаў беларускія азёры. Пахаваны на горцы паўстанцаў на Лычакоўскіх могілках у Львове, яго сімвалічная магіла знаходзіцца на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
  • (183) – 12.05.1842 г. у Парыжы памёр Валенты Ваньковіч (нар. 14.02.1800 г. у Калюжыцах на Меншчыне), мастак, аўтар вядомага партрэта Адама Міцкевіча „Міцкевіч на скале Аюдаг”. Закончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскі ўнівэрсытэт (1824 г.), а ў 1827 г. – Пецярбургскую мастацкую акадэмію. Затым жыў у Менску, меў майстэрню ў Сьляпянцы. У 1839 г. зьехаў у Парыж. Пахаваны на тамашніх могілках Манмартр.
  • (116) – 12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927 – 1941 гг, аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com