Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

O przyczynach nienawiści Romualda Rajsa do prawosławnych. Ale pamięć o tamtych zbrodniach nie powinna ograniczać się tylko do „Burego”.

2 лютага 2025 г.

У кінатэатры „Форум” у Беластоку на паўтары гадзіны перад прэм’ерай на тэлеканале „Белсат” адбыўся агляд сумнага, але надта важнага дакументальнтальнага фільма Юры Каліны „Наша памяць”. Яго загаловак гэта аднайменная назва заснаванай у 2018 годзе грамадскай ініцыятывы, каб ушанаваць памяць ахвяр пасляваенных злачынстваў на Беласточчыне, учыненых польскім узброеным падполлем. Праект быў ініцыяваны Беларускім гістарычным таварыствам сумесна з Фондам Kamunikat.org. Звыш дзесятка асоб – не толькі беларусаў, але і палякаў – заняліся распрацоўкай і дакументаваннем месцаў памяці найбольш трагічных дзеянняў, што на пераломе студзеня і лютага 1946 г. кранулі мірных жыхароў Залешанаў і іншых бельска-гайнаўскіх вёсак. Пацыфікаваў іх тады атрад пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”. У выніку здзейсненага злачынства з рысамі генацыду і этнічных чыстак загінулі 79 чалавек. Сярод ахвяр былі жанчыны і дзеці.

У сваім фільме Юры Каліна паказаў намаганні пачаўшы з сярэдзіны дзевяностых гадоў сем’яў загінуўшых пазнаць невядомую ім праўду пра тыя злачынствы і перадусім месцы спачыну ахвяр – іх бацькоў, дзядоў, братоў, сёстраў… Аўтар пакарыстаўся архіўнымі матэрыяламі, якія здымаў ён для перадач, калі працаваў у аддзяленні польскага дзяржаўнага тэлебачання ў Беластоку, а пасля як супрацоўнік „Белсата”.

У фільме на першых кадрах паказана паломніцтва з 1996 г. сем’яў ахвяр у Пухалы-Старыя, дзе па загадзе „Бурага” расстраляныя былі трыццаць вазакоў. У наступных – эксгумацыю іх астанкаў з каталіцкіх могілак у Кліхах год пазней. 

У дзевяностых гадах Юры Каліна, пакуль пачаў працаваць тэлежурналістам, быў на штаце ў рэдакцйным складзе нашага штомесячніка. Тады ўпершыню пачаў даследваць тыя злачынствы і прысвяціў гэтай тэме некалькі рэпартажаў. А ў сваім навейшым фільме паказаў ён, як адраджалася і замацоўвалася памяць пра тую страшную трагедыю. Можам пабачыць між іншым запісы з экспедыцый ініцыятывы „Наша памяць” у 2018 г., шэсце ў гонар „Выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы ў 2018 г., візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Залешанах у 2021 г., малебны з іконай кананізаваных царквой падляшскіх мучанікаў. 

На адным з кадраў пабачыў я і сябе. Было гэта летам 2023 г. падчас асвячэння помніка на магіле падляшскай пакутніцы Марыі Петручук на праваслаўных могілках у Малешах на Бельшчыне. Сфільмавалі там як кладу каменчыкі. Па задуме праектанта архітэктара Юры Усціновіча помнік меў быць яшчэ абкладзены звычайнымі палявымі камянямі. Тады была просьба арганізатараў, каб на асвячэнне помніка людзі прывезлі з сабой таксама адзін ці два камяні. Я прывёз некалькі, але іншыя чамусьці толькі зрэдку.

Удзельнікі размовы пасля паказу фільма: праф. Алег Латышонак, Юры Каліна (аўтар), Анэта Прымака-Онішк і вядучы Зміцер Косцін Фота арганізатараў
Удзельнікі размовы пасля паказу фільма: праф. Алег Латышонак, Юры Каліна (аўтар), Анэта Прымака-Онішк і вядучы Зміцер Косцін
Фота арганізатараў

Юры Каліна гэты фільм таксама лічыць свайго роду помнікам. Сказаў тое падчас размовы пасля яго паказу. Заклікаў берагчы памяць пра тыя жудасныя падзеі ў розных формах. Перадусім трэба захаваць матэрыяльную спадчыну – магілы, помнікі, крыжы. Неабходна таксама, каб пра пацыфікацыю беларускіх вёсак на Беласточчыне зімой 1946 г. нехта ўрэшце напісаў салідную дакументальную кнігу. Ужо даўно забавязаўся да гэтага старшыня Беларускага гістарычнага таварыства праф. Алег Латышонак. Цяпер пасля паказу фільма сказаў, што пастараецца, хаця тэма „Бурага” надалей вельмі балючая і таму цяжка будзе яму гэтым заняцца.

Але памяць пра тыя злачынствы не павінна зводзіцца толькі да „Бурага”. На жаль, прыгасае вось памяць наогул пра пакуты ў пасляваенны час ад „акоўцаў” у многіх ішых нашых вёсках. Таму варта было б апісаць як мага больш такіх трагедыяў. Каб не былі забытыя, што, на жаль, адбываецца. У сем’ях тыя гісторыі не перадаюцца, бо людзі не хочуць абцяжарваць пачуццём цярпення сваіх нашчадкаў. Дарма чакаць гэтага ад польскіх гісторыкаў, бо тыя сумныя падзеі не ўпісваюцца ў сучасную гістарычную палітыку дзяржавы. Існуе пагроза, што як загіне калісь памяць, то верх возме абсурднае апраўданне злачынцаў, што ліквідавалі быццам на Беласточчыне апірышча камуністычнага парадку. 

Сапраўдных прычынаў нянавісці да нас з боку тадышніх палякаў дагэтуль ніхто яшчэ ў станоўчы спосаб не прадставіў. Пытанне, чаму „Буры” спальваў праваслаўныя вёскі, расстрэльваў іх жыхароў, выганяў людзей у Савецкі Саюз, пакуль застаецца без яснага адказу. Тымчасам здаецца гэта даволі простым, улічыўшы тое, што родам ён быў з Галіччыны, адкуль недалёка да Валыні, дзе ўкраінцы дапусціліся разні палякаў. Яго бацька быў эканомам у маёнтку. Апынуўшыся пасля вайны на Бельшчыне і Гайнаўшчыне сутыкнуўся з няпольскім тут насельніцтвам, а тутэйшая мова напамінала яму крыху – прынамсі ў мелодыцы – суседзяў з дзяцінства, хаця як паляк дакладна ў гэтым не разбіраўся. Тым не менш, магчыма, адчуў такую ж нянавісць, што і да ўкраінцаў. 

Паколькі ніхто яшчэ скрупулёзна не апісаў злачынстваў з боку ўзброенага папдполля і яго падшыванцаў – звычайных бандытаў і злодзеяў – у маім родным старонні пад Крынкамі і Шудзялавам, ад некалькі ўжо гадоў раблю гэта ў артыкулах у „Часопісе” з серыі „Плач званоў”. Дагэтуль апублікаваў я ўжо звыш дваццаці такіх сумных гісторый. Пішу іх на аснове судовых спраў з саракавых і пяцідзесятых гадоў. З дакументаў і аповедаў ад людзей, што паспеў я яшчэ пачуць, атрымоўваецца, што тады маім землякам жыць не давалі не так „выклятыя жаўнеры”, колькі менавіта банды. Цікава, што ў прагледзеных мною справах судзілі выключна каталікоў, а пацярпелі ад іх пераважна праваслаўныя. 

Калі ідзе пра палітычны кантэкст, беларускае насельніцтва Беласточчыны запакутавала ў паслядоўнасці савецкай улады тут у 1939-41 гг. Калі ўвайшлі немцы, адразу пачалі лавіць камуністаў, якімі лічылі кожнага, хто быў неяк звязаны з ранейшымі савецкімі структурамі, нават прадаўцоў вясковых крамаў – „каапераціваў”. Заўдавалі іх тутэйшыя католікі, што ахвотна запісваліся ў нямецкую дапаможную паліцыю. Многія з іх пасля вайны апынуліся ў антыкамуністычным падполлі і надалей нападалі на „камуністаў”, значыць – праваслаўных. Вывад з таго можа быць такі, што ўся бяда праз саветаў. Але беларускае насельніцтва пад крылы бальшавіцкіх агітатараў і камісараў штурхнула яшчэ даваенная польская ўлада, якая яўна дыскрымінавала гэтыя землі. 

На паказ у Беластоку фільма „Наша памяць” прыйшло каля трохсот гледачоў. Амаль выключна ўсе былі свае, праваслаўныя і беларусы. Тымчасам сустрэча ў асноўным была польскамоўнай. Выглядала гэта крыху ненатуральна, паколькі фільм прысвечаны памяці людзей, якія па-польску не гаварылі і нават таму ў пэўным сэнсе загінулі.

І пра гэта трэба памятаць. Хаця, вядома, пра тыя жудасныя падзеі гаварыць трэба і па-польску, каб наступныя пакаленні, барані Божа, не пайшлі ў маршах у гонар бандытаў, што зніштажалі іх продкаў.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 12.05.1833 г. нар. у маёнтку Адамарын каля Маладэчна Бэнэдыкт Дыбоўскі (памёр 31.01.1930 г. у Львове), заалог, прыродазнавец, лекар. Закончыў унівэрсытэт у Дарпаце; з 1862 г. быў прафэсарам у Варшаўскім унівэрсытэце. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні сасланы ў Сібір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. Працаваў там лекарам. З 1884 г. працаваў ва Львоўскім унівэрсытэце. Вывучаў беларускія азёры. Пахаваны на горцы паўстанцаў на Лычакоўскіх могілках у Львове, яго сімвалічная магіла знаходзіцца на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
  • (183) – 12.05.1842 г. у Парыжы памёр Валенты Ваньковіч (нар. 14.02.1800 г. у Калюжыцах на Меншчыне), мастак, аўтар вядомага партрэта Адама Міцкевіча „Міцкевіч на скале Аюдаг”. Закончыў Полацкі езуіцкі калегіум і Віленскі ўнівэрсытэт (1824 г.), а ў 1827 г. – Пецярбургскую мастацкую акадэмію. Затым жыў у Менску, меў майстэрню ў Сьляпянцы. У 1839 г. зьехаў у Парыж. Пахаваны на тамашніх могілках Манмартр.
  • (116) – 12.05.1909 г. у Бойдатах Ваўкавыскага пав. нар. Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзеяч, выдавец і друкар, дырэктар друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні ў 1927 – 1941 гг, аўтар падручніка па гісторыі Беларусі „Беларусь учора і

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com