Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Нас чытаюць

Наш чытач з Новага Ляўкова

У Нараўчанскай гміне Гайнаўскага павета „Часопіс” чытаюць некаторыя жыхары Ахрымоў, Гушчэвіны, Капітаншчыны, Лешукоў, Міклашэва, Новай Лукі, Новага Ляўкова, Старога Ляўкова, Нараўкі, Новін, Падляўкова, Плянты, Прэнтаў, Семяноўкі і Сушчага Барка. Ведаю добра, бо ўжо шмат гадоў наш цікавы штомесячнік ім прывожу. Часамі чытачы наведваюць мяне дома і я ім прапаную – вазьміце „Часопіс”, у ім цікавыя рэпартажы, артыкулы, фельетоны, эсэ, успаміны, дзённік рэдактара і запісы часу.

Віталь Скепка (на здымку на наступнай старонцы) – ураджэнец Новага Ляўкова. Вучыўся ў Пачатковай школе ў Старым Ляўкове. Я тады працаваў настаўнікам у гэтай школе і Віталь быў маім вучнем. Віталь вучыўся добра. Я вучыў яго, між іншым, літаратурнай беларускай мове. Мой аднавясковец закончыў прафесіянальную школу ў Гайнаўцы, працаваў столярам і бракоўшчыкам на мэблевым аддзяленні завода ў згаданым горадзе. Тут і жыў з сям’ёй у гарадской кваатэры. Усё ж цягнула яго да жыцця ў роднай вёсцы. Калі выйшаў на пенсію, пераехаў жыць у бацькоўскую хату ў Новым Ляўкове і ўзяўся за гаспадарку.

У Новым Ляўкове мы сустракаемся. Віталь чытае „Ніву” і „Часопіс”. Ён падказвае мне тэмы да напісання. Газеты чытае дакладна. Ён імі зацікаўлены здаўна. 

Наш чытач з Новага Ляўкова Віталь Скепка з „Часопісам” Фота Янкі Целушэцкага
Наш чытач з Новага Ляўкова Віталь Скепка з „Часопісам”
Фота Янкі Целушэцкага

Падчас нашай размовы мой субяседнік неаднойчы вяртаецца да мінулых беспаваротна гадоў, калі быў вучнем і сваіх былых настаўнікаў, з якіх некаторыя адыйшлі ад нас назаўсёды, асталіся ўсяго адзінкі. – А ты мой былы настаўнік глыбока жывеш у маёй памяці – кажа. – І пра гэта магу табе сказаць пры вось гэтай нашай сустрэчы. Зычу табе творчых поспехаў і не забывай пра сваіх вучняў, так як яны пра цябе памятаюць.

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com