Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фільм

Народжаны пад шчаслівым мінералам

Тамаш Гжывачэўскі ў Чылі з прадстаўніком народу мапучаў
Тамаш Гжывачэўскі ў Чылі з прадстаўніком народу мапучаў

Такую назву атрымаў фільм пра Ігната Дамейка – таленавітага вучонага, моцна звязанага як з польскай, так і з беларускай гісторыяй і культурай. Прэм’ера адбылася у 220 – гадавіну народзін нашага славутага земляка на канале TVP-2.

Сцэны фільму здымалі ў Польшчы і Паўднёвай Амерыцы, а галоўным спонсарам праекту выступіла фірма KGHM, якой належаць медныя руднікі ў Чылі. Вядучым выступіў журналіст і аўтар дакументальных кніг Томаш Гжывачэўскі. Паводле яго слоў, мэтай фільму было паказаць жыхарам Польшчы дасягненні Дамейкі ў Чылі, а чылійцам – радзіму Дамейкі, то бок Польшчу, Літву і Беларусь. Ідэя зняць падобны фільм, кажа пан Томаш, паўстала падчас падарожжа ў мястэчка Мір у Беларусі, дзе каля мясцовага касцёла ён убачыў магілу Іпаліта Дамейкі, бацькі вучонага: „Я зацікавіўся біяграфіяй Дамейкі і даведаўся , што ён нарадзіўся на Навагрудчыне. Яго лёс – гэта незвычайная гісторыя выгнанніка, якая мяне захапіла!”.

Перад падарожжам у Паўднёвую Амерыку ўдзельнікі здымачнай групы пазнаёміліся з творчасцю Дамейкі, перад усім з лістамі, якія вучоны дасылаў Адаму Міцкевічу.

Ігнат Дамэйка
Ігнат Дамэйка

Падчас падарожжа ў Чылі журналісты спаткаліся з рэктарам універсітэту ў Сант’яга, а таксама з патомкамі Дамейкі, якія дагэтуль жывуць у гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Дарэчы, сярод нашчадкаў Ігната ёсць не толькі навукоўцы. Некаторыя прадстаўнікі роду ўнаследавалі яго мастацкія здольнасці. Асабліва цікавым было спатканне з прадстаўнікамі народу мапучаў. Гэтыя людзі гістарычна пражывалі ў Араўканіі – рэгіёне на поўдні Чылі. У ХІХ стагоддзі яны доўга супраціўляліся каланізацыі. Дамейка ажыццявіў два падарожжы да мапучаў, стаў абаронцам іх правоў і прысвяціў ім кнігу „Араўканія і яе жыхары”. Падчас спаткання з мапучамі ўдзельнікі здымачнай групы паўдзельнічалі ў спецыяльнай цырымоніі прывітання – такой самай, у якой у свае часы ўдзельнічаў Ігнат Дамейка – у традыцыйнай хаце з удзелам мясцовых правадыроў і жанчын шаманак.

Варта сказаць, што асоба Дамейкі дагэтуль вядомая ў Чылі перад усім у навуковым асяроддзі. Яго помнік стаіць на тэрыторыі ўніверсітэту ў сталіцы краіны, Сант’яга. Менавіта Дамейка ажыццявіў там рэвалюцыйныя змены, што дазволілі вучэльні стаць на адным узроўні з вядучымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі.

На тэрыторыі Польшчы здымкі фільму адбываліся ў Варшаве і Кракаве, бо Дамейка меў цесныя сувязі з Ягелонскім універсітэтам. Пасля прэм’еры ў Польшчы фільм будзе паказаны і ў Амерыцы.

Ігнат Дамейка (1802 – 1889) нарадзіўся ў маёнтку Мядзвядка на Навагрудчыне. Падчас вучобы ў Віленскім універсітэце ўдзельнічаў у таварыстве філаматаў, за што быў арыштаваны, а пазней знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Пасля лістападаўскага паўстання вымушаны быў эміграваць у Чылі, дзе арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, увёў метрычную сістэму, напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Адначасова быў здольным мастаком, пакінуў таксама цікавыя ўспаміны. Згодна са шматлікімі крыніцамі, наш славуты зямляк таксама уяўляў сабой прыклад сапраўднага веруючага хрысціяніна. Недарма чылійскія католікі патрабуюць распачаць працэс яго бэатыфікацыі.

Віктар Пачук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (240) – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. падскарбі надворны літоўскі, гродзенскі стараста. Быў ініцыятaрaм развіцьця прамысловасьці, рамяства і культуры ў Гродне, пазьней – у Паставах, дзе правёў апошнія гады жыцьця. Пахаваны ў Жалудку.
  • (56) – 31.03.1969 г. пам. у Чыкага (ЗША) Мікола Шчаглоў-Куліковіч (нар. 4.04.1893 г. на Смаленшчыне) кампазытар, этнограф, паэт. Выпускнік Маскоўскай Кансэрваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі, з 1939 г. быў дырыжорам сымфанічнага аркестра Усебеларускага Радыёкамітэту ў Менску. У час нямецкай акупацыі займаўся творчай працай у Менску. З 1950 г. жыў у ЗША. У 1950 г. заснаваў у Нью-Ёрку беларускі хор, потым  кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе й Чыкага. Пакінуў вялікую музычную спадчыну; быў аўтарам опэр, сымфоній, вакальных твораў, апрацовак народных песень. Пахаваны на могілках сьв. Адальбэрта ў Чыкага.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis