Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

На апошнім паверсе над вадасховішчам

Блёк другі, кватэра 14. Пад самым пляскатым дахам тыповага блёка. Кажа пра гэты дом Марыя Каральчук – „камуністычны”. Пасялілі яе сюды ў той час, калі загналі ў блёкі жыхароў вёсак залітых Семяноўскім вадасховішчам.

У цёплы дзень жанчынкі сядаюць на лавачцы. Асабліва прыемна, як пры канцы бандарскага „аседля” пачынаецца беларускі фэст. Тады збіраюцца тут выхадцы тутэйшай ваколіцы і іхнія сваякі. І да бубулі Марыі з’яўляецца радня, нават з далёкага замежжа. Ёсць і праўнукі з Нью-Йрка.

– Весялей! Як папрыязджае народ – весялей. І песні вясёлыя, бадзёрыя. Яшчэ чую досыць добра! – смяецца старажылка. – І ўвесь час пытаюцца ў мяне пра былое, бо я тут, здаецца, найстарэйшая. Злезу з чацвёртага паверха, пасяджу на лаўцы, пасля зноў караскаюся на свой апошні паверх. І гэта ўся мая хадня!

…То ж вазьмеце – колькі лет пражыла! З 1921 я року! Дзякуй Богу, што яшчэ памяць яшчэ трохі трымаецца. Добра выглядаю, бо апеку маю добрую – з дачкой жыву. Калі б адна была – не вытрывала б. Дачка пільнавала ў дачукі ўнука. Кажу: едзь да яе, жыві там, я адна застануся дома. Але як хапіла мяне язва на пухіры! Дачка прыехала ў суботу, а я ледзь дыхаю. І кроў ляціць з мяне. Пазваніла дачка па скорую дапамогу. У шпіталі мне зараз наранак зрабілі аперацыю: тое паправілі, палячылі, іншае папсавалі… От такое жыццё.

Блёк на Аседлі Бандары Фота Міры Лукшы
Блёк на Аседлі Бандары
Фота Міры Лукшы

… Як нас высялялі? Пачалі той „залеў” рабіць – возера. І нас – сюды. „Камуна” ставіла гэты блёкі. Мы не спадзяваліся, што мы тут будзем жыць. Але наша ўсё прайшло. Ніц няма. Ані гаспадаркі – нічога. І гэтак усё да гэтых блёкаў усадзілі… То яшчэ не давалі гэтага блёка. Мы былі ў сына ў Васількове – там наш сын жыве. Мы яму памагалі будаваць кватэру, дык нам не давалі кватэры. Пасядзелі мы ў сына. Прыязджае да яго з ВЗІРу, пытаецца ў сына: Дзе ойцец, дзе матка? Кажа ім ён: Дзе?!. Не даеце кватэры, то ў мяне тыдзень, то ў дачкі тыдзень, то ў другога сына тыдзень… І так, кажа, жывуць. Дык сказалі, што калі бацькі вернуцца, каб ехалі да іх, яны дадуць кватэру – бо ўжо яна ёсць. Мы прыязджаем сюды, а тут толькі гэтая адна кватэра, усе іншыя занятыя. Дык мы гэту кватэру і ўзялі. Купілі на ўласнасць. І так ад гэтае пары ў гэтым „мяшканні” і жывем. А муж мой, Аляксандар, ужо памёр, 18 гадоў таму… А ў Луцэ ў нас добрая хата была, і мураваная з цэлаў стадола, і другая стадола драўляная, і гаспадарка ўся была… Бач, а нумар хаты сваёй я забылася… І ўсё пайшло… Хацелі мы тое сваё адкупіць, адкупіць сваю стадолу – але яе хтосьці ўжо іншы адкупіў. І так ужо і сталося. Ніц нашага. Не паспелі мы! З роду я Віткоўская. Дзед быў „польскі”, бабця была „польская”, а тату ўжо хрысцілі ў царкве. Дзедка мой называўся Казьмеж, а бабця Тэрэса, а тата называўся Лукаш. Наша хата ў Луцэ стаяла каля Жукоўскае Манькі, чалавек яе Бэнэк называўся. Колькі гаспадароў у Луцэ было! Хаты былі і на адзін бок і на другі вуліцы, і на агародах, на адным падворку па тры хаці! І хлявы былі, і новая хата пастаўлена была, харошая. Ну і што, ну? Усё прайшло. І цяперака, каб у сваёй хаце, то сядзець бы там нам спакойна… Добра было. Муж таксама рабіў, у Беластоку, і сын там рабіў, ездзілі ўсё на працу на будовы, там працавалі, а я ўсё на гаспадарцы рабіла. Прыедуць яны, мне памагаюць трохі, а тады зноў раніцай едуць. Самаход давозіў то сюды, то туды. І от так жылі. Чацвёра дзяцей у нас было, два сыны, дзве дачкі – адна, з якой разам тут жыву, другая аж у Валчу, там замужам. А сын адзін жыве ў Васількаве, другі ў Германоўцы за Беластокам. Зямлі ў нас не было так і многа, так з дванаццаць гектараў. Мелі мы садок, вельмі хораша радзіў. Пад акном яблынькі пасаджаны… Рака блізка, паветра добрае. А вёска Лука была вялізная! Файна было, усё было! Рэчка Нарва каля самай вёскі…. Весяло было. А яшчэ і ў той час чалавек малады быў. А далі тэрмін. І мусілі да яго высяліцца. Забралі мы з хаты ўсё што ў сярэдзіне было. А ўся рэшта – засталася. А з таго, што наша старое было – гэта канапа яшчэ лучанская, са старое хаты. Другую ўжо купіла. Тут маем адзін пакой, другі, кухню, лазеньку, балкон. Яшчэ як мы дзве, нам досыць, але як прыедзе радня – месца мала. На падлозе кладзем матрасы, і на іх кладзем спаць. Шасцёх унукаў было, а ўнучак дзве. Праўнукаў саміх трынаццацёра маю!

Вось нявестка мая, з Германоўкі. Часта сюды прыязджаюць, а сваякі ўсе па свеце раз’ехаліся. Цяпер мы толькі тут дзве з дачкой. А гэтая поўная хата – мае ўнукі і праўнукі. На свята прыехалі. Ведаеце, усе да бабці едуць, я – прабабця, а мая дачка ўжо бабця.

Шкода Лукі. Так было добра ў сваёй Луцэ. Ой! А тут колькі трэба плаціць! Божа! А колькі тае рэнты маю. З гаспадаркі толькі семсот злотых. А заплаціць за кватэру трэба, за святло, за ваду… А жыць жа трэба, і есці, і на лякарствы… Дачка за апошні месяц заплаціла за ўсё тысячу злотых. Такое жыццё, не дай Божа… Камуністычныя вокны і дзверы нічога нявартыя былі, мусілі ўставіць новыя. І дах мусілі пакрыць, бо жывем жа ж на апошнім паверсе. Усё было пароблена чортведама як! Купілі мы новыя вокны ў Беластоку, зрабілі крыты балкон. Цяплей цяпер, а то дзьмула ад возера.

За страчанае грошай крыху нам далі. Ці атрымала я грошы за „вспульноту!” Не. Я была ў спіску тых хто грошы дастаў? Хіба дастала сваю долю іншая Віткоўская, Вера, брата майго таты нявестка. Жыве яна ў Беластоку.

Як Аляксандар мой памёр, хацеў мой зяць забраць мяне ў Валч. Гэта дзесь аж пад нямецкай мяжой. Але я не згадзілася. Не, не, не – я так далёка не паеду! Бо калі там памру, хачу, каб мяне пахавалі тут. Тут дзе ўся мая радня. У Ляўкове на могільніку. Бо Лука належала да ляўкоўскай парафіі. А Бандары – належаць Юшкаваму Груду. А там – мая старонка.

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (241) – 10.10.1783 г. памёр Людвік Грынцэвіч (нар. 29.01.1717 г.), архітэктар, прадстаўнік віленскага барока. Праектаваў касьцёл аўгусьцінцаў у Валынцы каля Верхнедзьвінска, касьцёл дамініканцаў у Друі, дамініканскі кляштар у Несьвіжы. 
  • (228) – 10.10.1796 г. у Барсукаўцах Ушацкага пав. Падольскай губ. нар. Міхал Без-Карніловіч (пам. 19.01.1862 г. у Пецярбургу), выдатны беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі Беларусі (даказаў між іншым паходжaньне вялікага князя літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў). Стварыў карту Беласточчыны. Пахаваны на Ваўкавыскіх лютэранскіх могілках у Пецярбургу.
  • (107) – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.
  • (86) – 10.10.1938 г. у лягэрнай бальніцы ў п. Княж-Пагост (Комі АССР) памёр Адам Бабарэка (нар. 14.10.1899 г. у в. Слабада-Кучынка каля Копыля), беларускі пісьменнік і крытык. У 1927 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт у Менску, працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі і ў БДУ. У 1930 г. рэпрэсіраваны, засуджаны на 5 гадоў высылкі. У 1937 г. арыштаваны паўторна. Друкаваўся з 1919 г., быў адным з арганізатараў літаратурных аб'яд’аньняў „Маладняк” і „Узвышша”.
  • (85) – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis