Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Нашы чытачы

Мы чытаем „Часопіс”

У вёсках Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета чытаюць штомесячнік „Часопіс”. Сярод чытачоў пераважаюць жанчыны. Беларускі штомесячнік ахвотна чытаюць Ніна Карпюк з Капітаншчыны, Яўгенія Богуш і Таіса Драўноўская з Міклашэва, Ірэна Харкевіч і Валянціна Ігнацюк з Новага Ляўкова, Міраслава Балтромюк са Старога Ляўкова, Зіна Пацэвіч з Нараўкі, Крыстына Касянко, Вера Клімюк, Галіна Бірыцкая і Марыя Янель з Плянты ды Ліля Кіслая з Семяноўкі. Не пастаянна, але даволі часта еду я з „Часопісам” да Яўгеніі Бура ў Бандары і да Марыі Хлябіч у Рыбакі. 

„Часопіс” чытаюць Віталь Скепка, Канстанцін Целушэцкі і Аляксандр Максімюк з Новага Ляўкова, Віталь Бачынскі з Капітаншчыны, Аляксей Сухадола з Падляўкова і Мікалай Кардаш з Семяноўкі. 

У „Часопісе” цікавыя рэпартажы, артыкулы, аповесці, успаміны, размовы, дзённік рэдактара, запіскі і эсэ. Ёсць што пачытаць і добра дапасаваныя здымкі. Месячнік асабліва любіць чытаць Крыстына Касянко (яе дзявочае прозвішча Грыцук). Яна жыве ў Варшаве. Шмат падарожнічала па свеце. У вёсцы Плянта Нараўчанскай гміны мае бацькоўскі прыгожы дом, вялікі панадворак, шэсць гектараў лесу і стаў каля дому. Вясну, лета і восень пераважна праводзіць у вёсцы. Любіць быць на прыродзе. Летам адпачывае над ціхай пушчанскай ракой Нраўкай (тут Белавежская пушча), збірае маліны і грыбы ў сваім лесе. Гэты лес расце на ўзгорку і высіцца над надрэчнымі прасторнымі лугамі. На левым беразе ракі на балоце і ў кустах маюць свае гнёзды жураўлі.

У гэтае старонне яшчэ нядаўна прыязджаў з Варшавы да Грыцукоў – пісьменнік Яўгеній Кабатц. Падарыў ён спадарыні Крыстыне (ён яе двуюродны брат) свае кнігі. Яна беражэ іх, яны з аўтографамі пісьменніка. У „Часопісе” быў надрукаваны яго цікавы ўспамін пра жыхароў тутэйшых беларускіх вёсак пад загалоўкам „Млын над Нараўкай”.

Янка Целушэцкі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com