Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памяці паэта

Мой першы паэт не ў рамках

100 гадоў таму 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора на Гайнаўшчыне  нарадзіўся беларускі паэт Віктар Швед, журналіст, грамадскі дзеяч, паэт, аўтар дваццаці кніжак.

Помню, як у нашу школу ў Семяноўцы прыехала госця з «Зоркі» (пані Яніна Чарнякевіч), беларускі дзеяч, вельмі высокі – дзядзька Васіль (Дзун), і паэт у акулярах, ціхі і лагодны, які чытаў нам свае вершы. 

Віктар Швед на сустрэчы са школьнай моладдзю вёскі Іванкі, 1960-я гады Фота з архіва тыднёвіка „Ніва”
Віктар Швед на сустрэчы са школьнай моладдзю вёскі Іванкі, 1960-я гады
Фота з архіва тыднёвіка „Ніва”

Мы першы раз убачылі жывога паэта – а ж на сцяне класа, дзе мы вывучалі беларускую мову і літаратуру, тыя паэты віселі – не за гасцямі (каля арла віселі партрэты польскіх кіраўнікоў краіны) – а на сцяне збоку. Былі там Колас, Купала, Багдановіч, Крапіва. Мы чыталі вершы гэтых вельмі старых, падручнікавых паэтаў, прыгожыя, але… папяровыя. А перад намі стаяў жывы, румяны, усміхнуты дзядзька, які казаў нам пра родную старонку, парог у нашай хаце і пра нас, непаседлівых жэўжыкаў, што тупаталі па нашай прыгожай школе, вакол яе і каля царквы святога Георгія, што забіў злога змея. Гэта таксама было наша месца, звычайнае, але і святое, пад старымі дрэвамі, адкуль да нас азываліся сотні гракоў: «Птак! Птак!». 

І цяпер, калі чую пошум векавых дрэў і гоман птушак, успамінаюцца мне сонечныя блікі ў акулярах заўжды жывога Віктара Шведа і радкі з яго вершаў. А тады я нясмела прызналася, калі паэт і пані Яня спыталіся: «Хто з вас піша?»  – « Я пішу!». Тады я не ведала, што і пані «Зорка», і паэт прывядуць мяне ў «Ніву» і «Белавежу». Атрымала я тады ад іх алавяны радок з друкарні, які зрабіла пані Вера, што набірала на вялікім апараце – лінатыпе «Ніву», і я пасля даведалася як друкавалася «Ніва» з «Зоркай», і Беларускія календары ды кнігі, і сама таксама надрукавала гарачым волавам «Школа ў Семяноўцы» – мой родны парог. 

Дзякуй Вам, Віктар Швед, за крокі да роднага слова!

Міра Лукша 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com