Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

„Lusterka” – tekst piosenki nie tyle w języku podlaskim, co języku z Podlasia. Jej słowa łączy tytuł po białorusku.

14 лютага 2025 г.

Ніка Юрчук і Віктар Шчыгел з Беластока на няпольскай мове з Падляшша праспявалі на ўсю Польшчу і дасягнулі вялікага поспеху Фота з прэс-рэлізу выканаўцаў (Аліны Мазовец)
Ніка Юрчук і Віктар Шчыгел з Беластока на няпольскай мове з Падляшша праспявалі на ўсю Польшчу і дасягнулі вялікага поспеху
Фота з прэс-рэлізу выканаўцаў (Аліны Мазовец)

Прайшоў фінальны адбор за права прадставіць Польшчу на конкурсу „Еўрабачанне 2025” ў траўні ў Базелі. Вырашалі тэлегледачы TVP2 у смс-галасаванні. Было адзінаццаць фіналістаў, а сярод іх дуэт „Sw@da i Niczos” з Беластока, які заняў высокае другое месца. Уступіў толькі вядомай зорцы польскай эстрады, Юстыне Стэчкоўскай. Гэта незвычайны гурт, якога ствараюць Віктар Шчыгел – музычны прадзюсар з калумбійскімі карнямі па бацьку, і Ніка Юрчук родам з Бельска, якая свайго часу спявала ў калектыве „Жэмэрва” Студыі фальклору падляшскіх беларусаў Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Вестка пра іх удзел у фінале польскага „Еўрабачання” выклікала эйфарыю ў нашым рэгіёне і не толькі. А гэта таму, што двое сімпатычных маладых людзей прыдумала праспяваць на ўсю Польшчу песню на мове з Падляшша пад загалоўкам „Люстэрка”. Гучаць у ёй словы наперамен сакольска-беластоцкай простай мовы і бельска-гайнаўскай гаворкі. У сацсетках артысты рэкламавалі сябе і сваю песню так:

Мы з Падляшша і на падляшскай мове наша песня „Люстэрка”. (…) Галасуйце за нас, за Падляшша, за нашую мову, каб яна загучала на ўвесь свет з галоўнай сцэны „Еўрабачання”.

На працягу месяца перад фінальным канцэртам яны з дапамогай многіх асоб выканалі аграмадную працу. І ў рэзультаце паказалі сапраўднае шоў. Іх выступ быў на вышэйшым узроўні. Безумоўна падыходзіў пад стандарты неабходныя на сцэне ў Базелі. Зааняўшы ў адборы другое месца набралі 23,69 працэнта галасоў (пераможца Юстына Стэчкоўская – 39,32 прац., а канкурэнт, які заняў трэцяе месца – 13,94 прац.).  

„Sw@da i Niczos”, безумоўна, найбольш галасоў атрымалі з Паляшша. Галасаваць за іх заклікалі людзі з нашага асяроддзя і не толькі, таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. А ў Бельску з’явіліся нават улёткі з заклікам падтрымаць „сваіх”.

Найбольшы шум узнік аднак вакол мовы песні „Люстэрка”. Тэрмін „па-падляшску” – не цалкам дакладны. Бо выканаўцы мелі на ўвазе разнастайную мясцовую мову на Падляшшы. Тымчасам нашага сябра Яна Максімюка з Прагі, стваральніка ўніфікаванай падляскай мовы з яго роднай Бельшчыны і Гайнаўшчыны, ахапіла аграмадная радасць. Ад дваццаці гадоў намагаецца ён разам з жонкай Галінай, каб яе ажыццявіць, а прынамсі запісаць у друку пакуль тыя гаворкі канчаткова не глыне хваля пальшчызны. На жаль робіць гэта крыху насуперак літаратурнай беларускай мовы. Але як толькі даведаўся, што Ніка Юрчук з сябрам прыдумалі пакарыстацца ў сваёй песні пад Еўрабачання” часткова бельска-гайнаўскімі словамі дзень у дзень пераконваў у допісах у Інтэрнэце і інтэрв’ю для журналістаў, што гэта доказ, што падляская мова гэта не нейкая яго выдумка і ўрэшце пачуе пра яе ўся Польшча. 

Справа аднак ў тым, што словы песні ў прынятай арынжароўцы з прымяненнем шумнай электроннай музыкі, не былі надта чутныя. Але калі ўважліва іх паслухаць, можна заўважыць, што песня не так на падляскай, колькі шырэйшай падляшскай менавіта мове. Для мяне ў многіх месцах яна „па-просту”, значыць па-беларуску. Так як яе загаловак. У складзеным Максімюком слоўніку падляскай мовы няма слова „люстэрка”, ёсць люстэрко” (дарэчы так як і ў маёй беларускай простай мове).

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com