Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў лютым

555 – 29.02.1468 выданьне „Судзебніка” Казіміра IV – першага збору законаў Вялікага Княства Літоўскага.

495 – У 1528 г. нар. князь Андрэй Курбскі, нашчадак у простай лініі роду Рурыкавічаў. Заслужаны паплечнік Івана IV Жахлівага (Грознага), здольны палкаводзец, адукаваны чалавек. У 1564 г., баючыся сьмерці з рук цара, уцёк да караля Зыгмунта Аўгуста ў Вялікае Княства Літоўскае. Яго сям’ю замучыў маскоўскі цар. Быў актыўным абаронцам праваслаўя, знаёміўся зь беларускімі друкарамі І. Фёдаравым, П. Мсьціслаўцам, Г. Івановічам, братамі Мамонічамі, перапісаваўся з Канстанцінам Астрогжскім.

265 – 16.02.1758 г. у Скоках каля Бярэсьця нар. Юльян Урсын Немцэвіч, пісьменнік і гісторык, удзельнік паўстаньняў касьцюшкоўскага (1794) і лістападаўскага (1830-1831). Выхоўваўся ў Кленіках на Беласточчыне. Памёр 21.05.1841 г. у Парыжы. Пахаваны на могілках Монтморэнсы пад Парыжам.

255 – 28.02.1768 г. утварэньне Барскай канфэдэрацыі.

225 – 12.02.1798 г. памёр апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, родам з Волчына пад Брэстам.

215 – 4.02.1808 г. у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павету нар. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (пам. 29.12.1884 г.), паэт, драматург, клясык беларускай літаратуры. Жыў у Люцынцы каля Івянца. Дзейнічаў у Менску. Напісаў п’есы: „Рэкруцкі яўрэйскі набор”, „Чарадзейская вада”, „Спаборніцтва музыкаў”, „Сялянка”, паэмы: „Вечарніца”, „Гапон”, „Купала”, „Шчароўскія дажынкі”, „Травіца брат-сястрыца”, „Быліцы, расказы Навума”, „Халімон на каранацыі”, камэдыя „Пінская шляхта”, пераклаў „Пана Тадэуша” на беларускую мову. Да „Сялянкі” музыку напісаў Станіслаў Манюшка і яна ставілася як опэра ў Менску ў 1852 г. Памёр 29.12.1994 г. у Люцынцы (Менскі ўезд), пахаваны на могілках у Тупальшчыне, недалёка Люцынкі (зараз Валожынскі р-н).

190 – 12.02.1833 г. у Вялікіх Луках Пскоўскай губ. нар. Іван Сьцебут (пам. 20.10.1923 г. у Маскве), прафэсар, адзін з заснавальнікаў навуковага расьлінаводзтва ў Беларусі, працаваў у Беларусі ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце ды розных вышэйшых селькагаспадарчых школах Расіі.

190 – 2.02.1833 г. у Мастаўлянах каля Ялоўкі на Беласточчыне нар. Кастусь Каліноўскі (павешаны ў Вільні 22.03.1864 г.), кіраўнік паўстаньня 1863-1864 г.г. у Беларусі (у тым на Беласточчыне), публіцыст, адзін з заснавальнікаў „Мужыцкай Праўды”, якая друкавалася праўдападобна ў Беластоку.

160 – 1.02.1863 г. паўстаў Часовы правінцыянальны ўрад Літвы і Беларусі, быў цэнтрам падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаньнем, узначальваў яго Кастусь Каліноўскі. У гэты дзень зьвяртаўся да насельніцтва з маніфэстам аб паўстаньні.

155 – 10.02.1868 г. у Табольску на Сібіры нар. (зь сям’і ўдзельніка паўстаньня 1863-1864 родам зь Меншчыны) Карусь Каганец (сапраўднае прозьвішча Казімір Кастравіцкі, пам. 20.05.1918 г. у Прымагільлі), палітычны дзеяч, пісьменьнік, мастак. Удзельнік і ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі, адзін з заснавальнікаў ды кіраўнікоў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады і Беларускай Сацыялістычнай Грамады, вязень царскай турмы, старшыня зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый (25-27.03.1917 г.). Друкаваўся з 1893 г., сталы карэспандэнт „Нашай Нівы”, аўтар вершаў, апавяданьняў, бытавых драм, навукова-папулярных артыкулаў для дзяцей, складальнік „Беларускага лемантара” (1906), аўтар славутага вадэвіля „Модны шляхцюк” (1910), мастак-графік. Пахаваны на могілках у Вялікіх Навасёлках на Меншчыне.

140 – 7.02.1883 г. у Пецярбурзе памёр Каятан Касовіч, першы вучоны санскрытоляг Расійскай імпэрыі (нар. 14.05.1814 г. у Полацку).

140 – 10.02.1883 г. у маёнтку Мэйшты Браслаўскага пав. нар. Станіслаў Булак-Балаховіч, ваенны і палітычны дзеяч. У студзені 1920 г. са сваім конным аддзелам быў уключаны ў войска БНР. У міжваенны час жыў у Белавежы, у 1937-1939  гг. прымаў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі па баку Ф. Франка, у 1939 г. удзельнічаў у абароне Варшавы. Расстраляны 10.05.1940 г.

135 – 17.02.1888 г. у Гальшанах нар. кс. Янка Вярсоцкі, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху і ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 г. З 1919 г. служыў у Забялах на Віцебшчыне. У 1927 г. быў арыштаваны і сасланы на Салаўкі, а ў 1931 г. – у Алма-Ату, дзе ў турме НКУС быў расстраляны 22.12.1937 г.

130 – 8.02.1893 г. у Пецярбургу нар. кс. Антон Неманцэвіч, першы экзарх беларускай уніяцкай царквы (1939), уніяцкі сьвятар ў Альбэртыне і ў Сынкавічах, рэдактар часопіса „Да злучэньня” (1932-1937) і „Злучэньне” (1938). Памёр 1.04.1943 г. у бэрлінскай турме.

130 – 18.02.1893 г. у в. Малая Багацькаўка Мсьціслаўскага павету нар. Максім Гарэцкі (расстраляны 10.02.1938 г.), адзін з заснавальнікаў новай беларускай прозы, крытыкі, фальклярыст, настаўнік, нацыянальны дзеяч. Быў цяжка паранены ў І Сусьветнай вайне, вязень польскай турмы. З 1923 г. у БССР. Вывучаў і выкладаў беларускую мову і літаратуру ва ўнівэрсытэце ў Менску, працаваў у Інстытуце Беларускай культуры. Зьняволены ў 1931 г. Друкаваўся з 1912 г. у „Нашай Ніве”, драматызаваная аповесьць „Антон” (1914), раманы: „Віленскія камунары” (1932), „Камароўская хроніка” (1932), дасьледаваньні „Гісторыя беларускай літаратуры” (1920), „Хрэстаматыя беларускай літаратуры. Да 1905 г.” (1922), расійска-беларускія слоўнікі, нарысы, артыкулы. Зь верасьня 1921 г. да студзеня 1922 г. зьяўляўся  рэдактарам, друкаванага ў Вільні тыднёвіка „Беларускія Ведамасьці” (выданьне было забаронена польскімі ўладамі, за што быў зьняволены).

130 – 26.02.1893 г. у Драздах Дзісенскага пав. нар. кс. Язэп Гайлевіч, дзеяч беларускага руху ў Латвіі (навучаў закону божага ў беларускіх школах). Звязаны з парафіяй (1921-1934, 1943-1949, 1959-1971) у Бальбінаве, дзе памёр 18.10.1971 г. З 1949 па 1956 г. знаходзіўся ў лагеры ў Мардовіі.

125 – 12.02.1898 г. у Докшыцах нар. Пётр Жынгель, мастак і рэстаўратар, закончыў мастацкі факультэт Віленскага ўнівэрсытэта. З 1946 г. жыў і працаваў у Гданьску, дзе памёр 27.01.1983 г. Пахаваны на Ластавіцкіх могілках.

120 – 10.02.1903 г. у Будславе на Вілейшчыне нар. Вінцэнт Жук-Грышкевіч – грамадзка-палітычны дзеяч, настаўнік. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Будславе да часу яе ліквідацыі, а пасьля ў Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1922 г. Вышэйшую адукацыю  закончыў ва Унірэсытэце ў Празе ў 1926 г. У гадах 1927-1939 быў настаўнікам Віленскай Беларускай Гімназіі. Актыўны ўдзел прымаў у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, знайшоўся ў польскай арміі ген. В. Андэрса. Пасьля вайны з 1950 г. жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў гадах 1971-1982. Памёр 14.02.1989 г. у Канадзе.

115 – у лютым 1908 г.у Менску быў заснаваны Царкоўна-архэалягічны музэй.

115 – 19.02.1908 г. у Бакінаве на Меншчыне нар. Станіслаў Шушкевіч, паэт. Друкаваўся з 1924 г. Двойчы арыштаваны і сасланы – у 1936 г. у Кемераўскую вобласьць (да 1946 г.), у 1949 г. у Краснаярскі край (да 1956 г.). Памёр 1.01.1991 г. у Менску, пахаваны ў Шчытомірычах (Менскі р-н).

115 – 26.02.1908 г. у Пецярбурзе нарадзіўся Аўген Бартуль, беларускі паэт і дзеяч Беларускага студэнцкага саюзу, закончыў права на Віленскім унівэрсытэце. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыў і працаваў судзьдзёй і натарусам у Лембарку на Памор’і. Памёр там 22.06.1992 г.

115 – 29.02.1908 г. у Улан-Удзэ (Бур’яцыя) нар. Ядвіга Бяганская, пісьменніца і перакладчыца. У 1922 г. вярнулася з бацькамі ў Беларусь. Закончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта ў Менску (1930). У 1936 г. дэбютавала вершамі ў часопісе „Малады араты”. Працавала выкладчыцай рускай і беларускай мовы ў менскіх школах. У 1937 г. была арыштаваная і сасланая на Калыму, адкуль вярнулася на Гомельшчыну ў 1947 г. Пасяліцца ў Менску змагла толькі ў 1954 г. У гг. 1956-1964 працавала старшым рэдактарам перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. Памерла 3.04.1992 г.у Менску, пахаваная на Паўночных могілках.

110 – 1.02.1913 г. у Гаркавічах на Сакольшчыне нар. Сяргей Прытыцкі (пам. 13.06.1971 г. у Менску), актывіста падпольнага камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі. З 1945 г. партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. Пахаваны на Усходніх могілках.

110 – 9.02.1913 г. у Вільні адбылася першая пастаноўка камэдыі Я. Купалы „Паўлінка”. Ажыцьцявіў яе Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні. На прэм’еры прысутнічаў аўтар.

105 – 5.02.1918 г. была заснавана Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя. Яе узначальвалі: Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Антон Луцкевіч.

105 – 19.02.1918 г. у Менску Выканаўчым Камітэтам Усебеларускага Зьезду пакліканы да жыцьця Народны Сакратарыят Беларусі – часовы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, у яго ўваходзілі Язэп Варонка (старшыня), Кастусь Езавітаў, Пятро Крачэўскі, Васіль Захарка, Аркадзь Смоліч і інш.

95 – 23.02.1928 г. у Вільні пачаўся суд над 56 дзеячамі Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады; 26.02.1928 г. у Менску ўтварыўся Камітэт абароны БСРГрамады на чале з Янкам Купалам.

85 – 4.02.1938 г. памёр Алесь Гурло, паэт (нар. 31.01.1892 г. у Капылі). Пахаваны на Вайсковых могілках у Менску.

80 – 17.02.1943 г. у Росіцы на Віцебшчыне разам з мясцовымі вернікамі спаленыя беларускія ксяндзы Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч.

80 – 26.02.1943 г. у Самаркандзе памёр Канстанцін Алексютовіч, балетмайстар (нар. 20.05.1884 г. у Бахаравічах каля Пухавіч), у 20-ыя і 30-ыя гады быў аўтарам пастановак балету, м. ін. „Капэлія” Л. Дэліба, „Зачараваны лес” Р. Грыга. Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

80 – 10.02.1943 г. у Ніжне-Сталінску ў Якуцыі нар. Міхась Тычына, літаратуразнавец, навуковы супрацоўнік АН Беларусі, выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Памёр 7.11.2022 г. у Менску.

65 – 15.02.1958 г. у ЗША (Лісле каля Чыкага) памёр кс. Язэп Рэшаць (Язэп Рушчанец) – сьвятар, нацыянальны дзеяч, пісьменьнік. Нар. 26.07.1890 г. у в. Рушчаны каля Харошчы на Беласточчыне. За сваю нацыянальную дзейнасьць быў прасьледаваны польскімі касьцельнымі і дзяржаўнымі ўладамі. Супрацоўнічаў зь беларускай хрысьціянскай прэсай, зьяўляецца аўтарам кніг „З гісторыі аполёгетыкі хрысьціянскай”, „Сьвятыя”, „Катэхізіс”, п’ес „Першыя ластаўкі” і „Зорка-Ідэя”.

60 – 20.02.1963 г. у Вільні памёр Канстанцін Галкоўскі, кампазытар, дырыжор і пэдагог (нар. 16.06.1875 г. у Вільні). У 1908 г. закончыў Пецярбургскую кансэрваторыю, пасьля працаваў у Вільні, аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклёры і музыкі да твораў беларускіх паэтаў – Я. Купалы, Я. Коласа, Ф. Багушэвіча.

45 – 4.02.1978 г. у Несьвіжы памёр Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт (нар. 6.02.1914 г. у Саматэвічах на Магілёўшчыне). Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

10 – 17.02.2013 г. у Крынках на Беласточчыне памёр Сакрат Яновіч – беларускі пісьменьнік (нар. 4.09.1936 г. у Крынках).

Апрацавалі Лена Глагоўская i Вячаслаў Харужы

 

Калісь пісалі….

Які ў нас «самаўрад».

(м. Мілейчыцы Бедьскага пав.).

Выбралі мы солтыса, Андрэя Баярскага, які добра жыве з людзьмі і добры для іх. Але войту п. Кацыку і раднаму Сц. Дземяновічу, Язэпу Тынкевічу, Нарбуту, маці якога «графіня» і ў добрых адносінах з бельскім старостаю, – не спадабаўся гэты солтыс, і рашылі яны пазбыцца яго.

І вось, гэная «графіня» ўрабіла патрэбнае ў старосты, скуль і прышло: звольніць солтыса з прычыны малой граматнасьці. І тут-то адбыліся цікавыя выбары. Жыхары выставілі на солтыса Янку Высоцкага, а гмінная рада – Васіля Дземяновіча, бацька якога і цесьць – Тынкевіч – гміннымі раднымі. За Янкам Высоцкім было 36 галасоў, а за Васіля Дземяновіча толькі – 12.

Аднак-жа, зацьвердзілі ў гміне Васіля Дземяновіча. Жыхары Мілейчыцаў паслалі пратэст у Бедьскае староства. Але гэты пратэст, дзякуючы захадам гміннае рады, папаў «пад сукно». Мілейчыцкія жыхары, будучы ў старостве, выцягнулі справу з «пад сукна».

Але ці паможа, ці не ўцячэ яна ізноў туды-ж?

Справядлівы.

«Беларуская Ніва», № 16, 25.02.1925 г., с. 4

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (104) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis