Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў ліпені-жніўні

955 – 10.07.1067 г. на Дняпры каля Воршы адбылася сустрэча князёў Яраславічаў з полацкім князем Усяславам Брачыславічам. Кіеўскі князь Ізяслаў пад прысягай цалаваў крыж ды прысягаў, што не прычыніць зла Усяславу і яго сынам. Аднак яны былі спайманы, закаваны ў кайданы, адвезены ў Кіеў ды кінуты ў астрог.

630 – 5.08.1392 г. было падпісана ў маёнтку Вострава каля Ліды пагадненьне паміж каралём Ягайлам ды князем Вітаўтам пра падзел улады ў Вялікім Княстве Літоўскім, якому гарантавалася самастойнасьць у саюзе з Польшчай.

595 –  у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).

505 – 6.08.1517 г. – пачатак выдавецкай дзейнасьці Францішка Скарыны ў Празе.

455 – у ліпені 1567 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Раманам Сангушкам разграмілі пад Чашнікамі расійскія войскі.

430 – 26.07.1592 г. памёр Ян Кішка, магнат, асьветнік ВКЛ. У 1570 г. заснаваў друкарню ў Вэнграве на Падляшшы, якую потым перавёў у Лоск на Меншчыне.

390 –  13(23).07.1632 г. памёр Памва Бярында, дзеяч усходнеславянскай культуры, лексікограф, друкар, аўтар сылябічных вершаў і „Лексікона славенароскага…” (1627), самага вялікага на Беларусі слоўніка ХVII ст. (каля 7000 слоў).

230 – 26.08.1792 г. у Прапойску (Слаўгарадзе) нар. Іван Грыгаровіч, археограф, гісторык, краязнавец. Закончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1812) і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1819), з 1829 г. быў cаборным протаіерэем у Віцебску, з 1931 г. – у Пецярбургу, збіраў матэрыялы да палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі – „Беларуская іерархія” (1824), выдаў першы беларускі археаграфічны зборнік „Беларускі архіў старажытных грамат” (1824), склаў слоўнік заходнерускай гаворкі (4259 слоў на літары А, Б, В). Памёр 13.11.1952 г. С.-Пецярбурзе.

220 – 31.07.1802 г. у Недзьвядцы на Наваградчыне нар. Ігнат Дамэйка, вучоны, геоляг, выпускнік Віленскага унівэрсытэта, сябра А. Міцкевіча, удзельнік паўстаньня 1830-1831 гг. Пасьля жыў у эміграцыі, з 1837 г. – у Чылі. Памёр 23.01.1889 г. у Санцяга-дэ-Чылі.

210 – 28.07.1812 г. у Варшаве нар. Юзаф Ігнацы Крашэўскі, пісьменьнік і гісторык. Дзяцінства правёў у вёсцы Доўгае каля Пружан, вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. У1841-1851 гг. рэдагаваў віленскі часопіс „Aetheneum”. Пасьля студзеньскага паўстаньня выехаў у эміграцыю. Памёр у Жэневе 19.03.1887 г., пахаваны ў крыпце заслужаных на Скалцы ў Кракаве. Напісаў каля 600 прац (проза, паэзія, драматургія, гістарычныя і літаратуразнаўчыя нарысы), м.інш.: „Ulana” (1843), „Zygmuntowskie czasy” (1846), „Borysław” (1848), „Starożytna Litwa” (1847-50), „Chata za wsią” (1854-55), „Bajki i bajeczki” (1855), „Dzieci Starego Miasta” (1863), „Panie Kochanku” (1867), „Polska w czasie trzech rozbiorów” (1875-77), „Stara baśń” (1875), „Król w Nieświeżu” (1885).

205 – 31.07.1817 г. у Кахановічах каля Верхнедзьвінска нар. Ігнат Храпавіцкі, паэт, фальклярыст, супрацоўнік у 1840-ыя гг. альманаху „Rubon” (яго верш „Dźwina” апублікаваны ў першым нумары альманаху). З 1800 г. маршалак Віцебскай губерні. Памёр 25.12.1893 г. у Кахановічах.

175 – 23.08.1847 г. у Ротніцы (зараз у межах Друскенікаў) памёр Ян Чачот, паэт і фальклярыст, сябра А. Міцкевіча (нар. 7.07.1796 г. у Малюшычах на Наваградчыне), аўтар філамацкіх і філарэцкіх песьняў, зборнікаў „Piosnki wieśniacze” (1837-1843), „Pieśni ziemianina” (1846).

145 – 25.07(6.08.)1877 г. памёр у Мсьціславе Іван Насовіч, мовазнавец-лексікограф, фальклярыст, этнограф (нар. 26.09.(7.10.)1788 г. у Гразіўцу на Магілёўшчыне), закончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю (1812), працаваў у Аршанскім і Mсьціслаўскім духоўных вучылішчах, Маладзечанскім, Сьвянцянскім дваранскіх вучылішчах (1813 -1843), з 1843 г. жыў у Мсьціславе. Асноўная яго праца „Словарь белорусского наречия” (1870), у якім больш за 30 тыс. слоў.

140 – 7.07.1882 г. у фальварку Вязынка Менскага пав. нар. Янка Купала  (сапр. Ян Луцэвіч), народны пясьняр Беларусі, змагар за беларушчыну і Беларусь. Першы верш на беларускай мове „Мужык” апублікаваў у 1905 г. у газэце „Северо-Западный край”, першы зборнік вершаў „Жалейка” (1908), супрацоўнік а потым рэдактар „Нашай Нівы”. Найбольш вядомыя паэмы: „Курган” (1910), „Бандароўна”, „Магіла льва”, „Яна і я” (1913), драматычныя паэмы: „Адвечная песьня” (1910), „Сон на кургане” (1912), п’есы: „Паўлінка”, „Раскіданае гняздо” (1913), „Тутэйшыя” (1924). Памёр трагічна 28.06.1942 г. у Маскве.

135 – 7.07.1887 г. у Віцебску нар. Марк Шагал, сусьветнай славы жывапісец, графік. У 1918-1919 гг. у Віцебску вёў майстэрню жывапісу, пасьля жыў у эміграцыі. Памёр 28.03.1985 г. у Сен-Поль-дэ-Ванс (Праванс, Францыя).

130 – 7.07.1892 г. памёр у пас. Калымскі ў час экспэдыцыі Іван Чэрскі, геоляг, географ, дасьледчык Сібіры (нар. 15.05.1845 г. у Свольне на Віцебшчыне). За ўдзел у студзеньскім паўстаньні высланы ў Сібір. Яго імем названа сыстэма горных хрыбтоў у Якуціі Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкальлі, Таварыства Беларусаў у Іркуцку.

125 – 16.07.1897 г. памёр у Менску Янка Лучына (сапр. Ян Неслухоўскі), паэт (нар. 24.06.1851 г. у Менску).

105 – 4.08.1917 г. у Адэсе нар. Янка Брыль, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Дзяцінства і маладосьць правёў у Заходняй Беларусі. У верасьні 1939 г. будучы жаўнерам польскага войска абараняў ваколіцы Гдыні. У 1941 г. уцёк з нямецкага палону, пасьля ўдзельнічаў у савецкім партызанцкім руху. Друкаваўся з 1938 г., выдаў больш за 20 кніг прозы, сярод гэтага раманы: „Граніца” (1949), „Птушкі і гнёзды” (1964), аповесьці, апавяданьні, мініяцюры, нарысы, публіцыстыку. Некаторыя творы былі перакладзены на польскую мову і апублікаваны ў Польшчы, якую часта наведваў. Памёр 25.07.2006 г. у Менску (пахаваны ў Калодзішчах пад Менскам).

105 – 23.08.1917 г. у Таліне нар. Пімен Панчанка, паэт, аўтар больш за 30 зборнікаў паэзіі. Яго побыт на Беласточчыне знайшоў адлюстраваньне ў паэме „Беластоцкія вітрыны” (1940). Памёр 2.04.1995 г. у Менску, пахаваны там на Усходніх могілках.

90 – 7.08.1932 г. у Расолах Віленска-Троцкага пав. нар. Адам Мальдзіс, літаратуразнавец, гісторык, актыўны дзеяч беларускага адраджэнскага руху, плённы дасьледчык сувязяў беларускай культуры з суседнімі культурамі, асабліва з польскай. Памёр 3.01.2022 г. у Менску, пахаваны ў Задворніках Астравецкага р-на.

90 – 25 08.1932 г. у Крушынянах на Беласточчыне нар. Пятрусь Макаль, пісьменьнік; выдаў каля 20 кніжак паэзіі. Памёр 31.08.1996 г. у Менску.

85 – у жніўні 1937 г. у БССР пачалася чарговая хваля масавых арыштаў, м.інш. пісьменьнікаў, вучоных.

45 – 20.07.1977 г. памёр у Мюрэй (ЗША) Іван Любачка (нар. 1.05.1915 на Магілёўшчыне), вучоны і настаўнік.

25 – 25.07.1997 г. памерла ў Рочэстэр (ЗША) Натальля Арсеньнева (нар. 20.09.1903 г. у Баку), паэтэса, аўтарка рэлігійнага гімну «Магутны Божа…».

Апрацавалі Лена Глагоўская і Вячаслаў Харужы

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis