Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Жыццё ў Беларусі

Колькі каштавала адсвяткаваць зімовыя святы ў Беларусі

Да зімовых святаў як у Польшчы так і ў Беларусі рыхтуюцца загадзя. Гаспадыні наводзяць парадкі ў хатах, а тыя, хто не жадае стаяць у доўгіх чэргах у крамах, прадбачліва стараецца купіць усё неабходнае хаця б за некалькі дзён раней.

Аднак калі спытаць першых і другіх, якое з зімовых святаў яны лічаць найбольш значным, то меркаванні будуць адрознівацца. Жыхары Польшчы, y сваёй большасці, напэўна назавуць Божае Нараджэнне. У Беларусі ж рыхтуюцца, перш за ўсё, да сустрэчы Новага года. Тое самае тычыцца й беларусаў-эмігрантаў. Прычынай гэтаму з’яўляецца спадчына савецкіх атэістычных часоў. І хаця сёння можна свабодна наведваць царкву ці касцёл, толькі адзінкі па ўсіх правілах святкуюць рэлігійныя святы. Аднак у гэты ж час храмы на 24 снежня або 6 студзеня поўныя, бо шмат хто туды прыходзіць менавіта ў тыя дні, большую частку году не прымаючы ўдзелу ў рэлігійным жыцці.

Колькі ж каштавала прыгатаваць святочную вячэру ў Куццю ці на Новы год? Каб аб гэтым даведацца, мы паглядзелі цэны ў беларускіх крамах і на прадуктовых рынках.

Што тычыцца цэнаў на прадукты да традыцыйнай поснай вячэры перад Божым Нараджэннем, то выглядалі яны наступным чынам. Дробнага карпа можна было набыць за 6,5 беларускіх рублёў за 1 кілаграм (каля 7,8 злотых – далей будзем прыводзіць лічбы ў злотых у дужках), вялікага за 8,5 – 9,5 (10 – 11,3 злотых). Патрашоны карп каштаваў да 11 рублёў (трохі больш за 13 злотых). Замест карпа можна было абысціся селядцом, але цэны на яго былі не „дэмакратычнейшыя” – напрыклад, 400-грамовая упакоўка селядца без касцей каштавала 5,45 руб (6,5 зл.). Можна было купіць і іншую жывую рыбу: таўсталобіка па 6,5 руб (7,8 зл.), белага амура па 8,5 руб (10 зл.), шчупака па 8,5-9,5 руб (10 – 11 зл.) за кіло.

Цэны на гародніну былі наступныя:

Буракі ад 1,20 да 2,89 руб за 1 кг (1,43 – 3,45 зл.)

Капуста каля 1,30 руб (1,55 зл.)

Морква 3 руб (3,6 зл.)

Яблыкі 2,85 руб (3,40 зл.)

Шампіньёны 11,3 (13,5 зл.)

Перац быў адным з найбольш дарагіх і каштаваў амаль 17,8 руб (21,25 зл.)

За адзін кілаграм мукі беларускай вытоворчасці трэба было заплаціць 1,8 руб (2,15 зл.), а за кілаграм цукру 2,45 руб (2,9 зл.).

Паўтарымся, што новы год у Беларусі сустракаюць з большым імпэтам, таму й выдаткі на прыгатаванні да яго заўсёды больш істотныя. Хаця хапае тых, хто жадае правесці святы ціха і спакойна, не выдаваючы вялікіх сум, шмат у якіх сем’ях дагэтуль ладзяць шумныя застоллі з вялікай колькасцю алкагольных напояў і розных каларыйных страў, якія потым пад’ядаюць на працягу некалькіх наступных дзён. 

Згодна са старымі савецкімі традыцыямі за сталом 31 снежня збіраецца адразу некалькі пакаленняў, дарослыя дзеці прыязджаюць да бацькоў з вялікіх гарадоў у малыя ці ў вёскі.

Адной з найбольш папулярных страў на навагоднім стале, няглядзячы на матэрыяльнае становішча сям’і, з’яўляецца аліўе – зноў жа савецкая інтэрпрэтацыя французскага салату, якая ўвайшла ў моду яшчэ ў 1950-я гады. Для яго прыгатавання часцей за ўсё выкарыстоўваюць свініну ці ялавічыну, што каштуюць адпаведна ад 12 да 19 руб за 1 кг (14,3 – 22,7 зл.) і  ад 13 да 25 руб (15,5 – 29,85 зл.), або курыцу, цана на якую была ад 7 да 12 руб (8,35 – 14,3 зл.). Танны варыянт замест мяса прадугледжвае вараную каўбасу, купіць яе можна за 8-9 рублёў (9,55 – 10,7 зл.). Яшчэ патрабуюцца бульба, 3,39 руб за 1 кг (4,04 зл.), яйкі, ад 3,16 да 4,52 руб за дзясятак у крамах (3,77 – 5,4 зл.) або 5,5 – 6 руб за хатнія на рынку (6,6 – 7,1 зл.), кансерваваны гарошак, 4 руб за 400-грамовы слоік расійскай вытворчасці (4,77 зл.) або 3,23 руб беларускай (3,85), а таксама морква і маянэз. Апошні каштаваў 3,63 руб (4,33 зл.) за 400-грамовую ўпакоўку. Мяса, яйкі і гародніна адварваюцца, затым наразаюцца кубікамі і запраўляюцца маянэзам.

Іншы папулярны салат – з крабавымі палачкамі (імітацыяй крабавага мяса). Каб яго прыгатаваць, бяруць, перад усім, крабавыя палачкі, кансерваваную кукурузу. Каштуюць яны адпаведна ад 2,25 руб за 200-грамовую упакоўку (2,68 зл.) і 3,99 руб за 340-грамовы слоік (4,8 зл.). Іншыя інгрэдыенты могуць адрознівацца.

Шмат дзе на святы падаюць канапкі са шпротамі. Шпроты каштуюць ад 4,29 руб (5,12 зл.) за 160 г, масла 82 % –  каля 5 руб (амаль 6 зл.) за 180 г, пшанічны хлеб – каля 2 (2,38 зл.) руб за 0,5 кг. 

Навагоднія застоллі рэдка дзе абыходзяцца без алкагольных напояў, якія ў беларускіх крамах зараз у асноўным беларускай, грузінскай, армянскай, расійскай, малдоўскай ці азербайджанскай вытворчасці. Можна, аднак, спаткаць і тавары з іншых краін, хаця тых у апошнія часы стала менш. Традыцыйна на стале можна ўбачыць шампанскае (газіраванае віно). Таннае беларускае „Савецкае шампанскае” каштавала 8-10 рублёў за 0,75 л (9,55 – 12 зл.). Больш якасныя газіраваныя віна ці звычайныя віна каштуюць недзе ад 17 руб (20,3 зл.). Цэны на больш-менш якасны каньяк (брэндзі) пачынаюцца прыкладна ад 22 рублёў за 0,5 літра (22,7 злотых).

Зноў жа згодна са старымі традыцыямі на сталах часта можна спаткаць мандарыны, якія ў крамах каштуюць 7-8 руб (8,35 – 9,55 зл.), а на рынку, больш сакавітыя і смачныя, каля 10 руб (амаль 12 зл.) за кілаграм.

Сыр у крамах зараз у пераважнай большасці беларускай вытворчасці. Сярэдняя яго цана каля 4 руб за 200 г (4,77 зл.).

Тыя, каму дазвалялі сродкі, маглі набыць больш „экзатычнае” мяса ці птушку, на прыклад, індыка ці перапёлку. Каштавалі тыя апошнія адпаведна 15-20 (18 – 23,9 зл.)  і 30 руб (35,80) за 1 кг. Традыцыйным далікатэсам з’яўляюцца ласосевая (чырвоная) і чорная (асятровая) ікра. За 90-грамовы слоік першай трэба было заплаціць каля 55 руб (65,6 зл.), а за 30-грамовы слоік другой ажно 120 руб (143 зл.).

Трэба дадаць што мінімальная зарплата ў Беларусі ў пералік на злотыя складае зараз каля 747 зл., а сярэдняя каля 2821 злотых.

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (104) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis