Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

ў кастрычніку

760 – У канцы 1262 г. быў заключаны дагавор між князем Міндоўгам і князем уладзімірскім Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць інфлянцкіх крыжакаў.

590 – 15.10.1432 г. князь Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонт (малодшы брат Вітаўта) аднавіў унію з Польшчай, але пасьля перамогі над Сьвідрыгайлам зноў вырашыў вызваліцца ад саюза з Польшчай.

435 – атрыманьне ў 1587 г. горадам Лідай самакіраваньня паводле магдэбурскага права.

355 – адкрыцьцё ў 1667 г. першага на беларускіх землях міждзяржаўнага паштовага маршруту Вільня-Менск-Магілёў-Смаленск-Масква.

345 – 6.10.1677 г. памёр Вайцех Каяловіч (нар. у 1606 у Коўне, гісторык і генеолаг, член ордэна езуітаў, у 1653 – 1656 гг. – рэктар Віленскай акадэміі, аўтар гісторыі Літвы.

310 У 1712 г. нар. Сьцяпан Аскерка (год сьмерці невядомы, паходзіў зь сям’і заможнага шляхціца з Наваградчыны), дарадчык прускага караля Фрыдрыха ІІ. Напісаў і прадставіў яму выдатнае наватарскае эканамічнае дасьледаваньне „Плян, які не зьяўляецца нормай”.

305 – У 1717 г. нар. Кароль Вырвіч (пам. у 1793 г.), пэдагог, філёзаф. Паходзіў зь сям’і незаможнага беларускага шляхціца з Браслаўшчыны. Выкладчык Collegium Nobilium. Аўтар падручнікаў „Паходжаньне сучасных дзяржаў і народаў”, „Кароткае сыстэматычнае выкладаньне ўсеагульнай гісторыі”, „Сучасная геаграфія”, „Усеагульная геаграфія”.

205 – 15.10.1817 г. у Золотурне ў Швайцарыі пам. Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка (нар. 30.11.1745 г. у фальварку Сяхновічы на Берасьцейшчыне ў сям’і  беларускага шляхціца) – вядомы палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.

130 – 30.10.1892 г. у Клешняках нар. кс. Ян Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, у 1911 г. выехаў у ЗША. Адзін з пачынальнікаў беларускага руху ў Амэрыцы. Пам. 11.06.1973 г. у абацтве сьв. Пракопа ў гор. Лайл каля Чыкага.

105 – 7-10.10.1917 г. у Маскве адбыўся Першы Усерасійскі Зьезд бежанцаў-беларусаў, скліканы па ініцыятыве Беларускай Народнай Грамады.

95 – 1.10.1927 г. у Вільні выйшаў з друку першы нумар царкоўна-грамадзкага двухтыднёвіка “Праваслаўная Беларусь”. Рэдактарам быў протаіерэй Лука Голад. Часопіс зьяўляўся прэсавым органам Праваслаўнага Беларускага Дэмакратычнага Аб’яднаньня.

95 – 1.10.1927 г. у Вільні пад рэдакцыяй Т. Ліхача выйшаў з друку першы нумар грамадзка-палітычнай газэты “Наша Праца”.

90 – 7.10.1932 г. нар. у Задроздзі на Лагойшчыне нар. Іван Пташнікаў, пісьменьнік. Памёр 28.07.2016 г. у Менску, пахаваны там на Паўночных могілках.

85 – 22.10.1937 г. расстраляны Лукаш Калюга (Канстанцін Вашына), нар. 27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава, пісьменьнік.

85 – 22.10.1937 г. расстраляны Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 28.10.1884 г. у Менску). Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спектаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917 г. У 20-ыя гг. быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам Беларускага Дзяржаўнага Тэатру (БДТ-1) у Менску. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал.

85 – 23.10.1937 г. расстраляны Уладзімір Крыловіч (нар. 1.11.1895 г. у Крыловічах каля Койданава), акцёр.

85 – 29.10.1937 г. расстраляны Якаў Бранштэйн (нар. 10.11.1897 г. у Бельску на Падляшшы), пісьменьнік і літаратурны крытык.

85 – 29.10.1937 г. расстраляны Анатоль Вольны (Ажгірэй), нар. 2.12.1902 г. на станцыі Пухавічы на Меншчыне, пісьменьнік, аўтар аповесьцяў „Два” (1925), „Антон Савіцкі” (1927), зборнікаў вершаў ”Чарнакудрая радасьць” (1926), „Табе” (1927), песьняў і сцэнарыяў для кіно.

85 – 29.10.1937 г. расстраляны Міхась Зарэцкі (Касянкоў), нар. 20.11.1901 г. у Высокім Гарадцы Талачынскага р-на, пісьменьнік, аўтар раманаў „Сьцежкі-дарожкі” (1927), „Вязьмо” (1932).

85 – 29.10.1937 г. расстраляны ў Менску Алесь Дудар (Аляксандр Дайлідовіч) нар. 24.12.1904 у Навасёлках Пертыкаўскага  р-на, паэт і тэатральны крытык (Тодар Глыбоцкі).

85 – 29.10.1937 г. расстраляны ў Курапатах Платон Галавач, нар. 18.04.1903 г. у Пабокавічах каля Бабруйска, пісьменьнік, аўтар аповесьцяў „Вінаваты” (1929), „Спалох на загонах” (1930), „Праз гады” (1934).

85 – 30.10.1937 г. расстраляны Янка Нёмаскі (Пятровіч), нар. 12.04.1890 г. у Шчорсах, пісьменьнік і грамадзкі  дзеяч, працаваў у планава-эканамічных органах БССР, вучоны сакратар Інстытута Эканомікі АН БССР, намесьнік старшыні Дзяржплана БССР.

85 – 31.10.1937 г. расстраляны Антон Баліцкі, нар. 17.09.1891 г. у Балічах на Гарадзеншчыне, асьветны дзеяч БССР, рэалізатар палітыкі беларусізацыі.

75 – 30.10.1947 г. у Баку нар. Валянцін Елізар’еў, выдатны беларускі балетмайстар.

45 – 24.10.1977 г. памерла Лідзія Ржэцкая, нар.17.04.1899 г. у Менску, актрыса з 1921 г. у Тэатры ім. Я Купалы.

30 – 31.10.1992 г. у Гародні памёр Міхась Ткачоў (нар. 10.03.1942 г. у Мсьціславе), археолаг і гісторык, з 1978 г. працаваў у Гродзенскім унівэрсытэце, з 1989 г. намесьнік БНФ.

Апрацавалі Лена Глагоўская

і Вячаслаў Харужы

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com