Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Каб ведаць і ўсведамляць, хто мы такія

Дзіцяча-моладзевы хор з парахвіі Усіх святых у Беластоку-Выгодзе пад кіраўніцтвам Анны Пятроўскай Фота са старонкі Брацтва праваслаўнай моладзі у Фейсбуку
Дзіцяча-моладзевы хор з парахвіі Усіх святых у Беластоку-Выгодзе пад кіраўніцтвам Анны Пятроўскай
Фота са старонкі Брацтва праваслаўнай моладзі у Фейсбуку

13 лістапада ў памяшканні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку адбыўся І Конкурс рэлігійнай і народнай песні. Сарганізавала яго Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі. Гэта новая ініцыятыва ў нашым асяроддзі. Што важнае – накіраваная да наймалодшых удзельнікаў, дзяцей і моладзі. Спрыяе яна пашане спадчыны іх продкаў.

Конкурс сабраў шмат удзельнікаў. Гэта дае надзею на будучыню, што наступнае пакаленне ўсё-такі працягне нашу духоўна-культурную традыцыю, нягледзячы на тое, што яно ўжо амаль цалкам польскамоўнае. Як сказаў для радыё Артадоксія свяшчэннік-апякун брацтва, а. Пётр Амяльчук, такі конкурс заахвочвае працягваць і развіваць спеўна-музычнае багацце праваслаўных вернікаў на Падляшшы – царкоўныя напевы і народныя песні, найперш беларускія. Дзякуючы таму дзеці і моладзь захочуць спяваць у харах у цэрквах, таксама выступаць на сцэне падчас беларускіх імпрэзаў.

Журы на чале з Юркам Астапчуком з гурта «Прымакі», уручаючы дыпломы і ўзнагароды, звярнула ўвагу (на польскай мове, вядома), што павінны яны звяртаць большую ўвагу на як мага чыстае вымаўленне няпольскіх слоў песень. Але найважнейшае, падкрэслівала, каб ведалі хто яны і кім былі іх продкі.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com