Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Hurtok

Як беларускую мову папулярызуюць у Познані

У мясцовым універсітэце імя Адама Міцкевіча ўжо больш за год дзейнічае гурток пад назвай „Беларусістычная секцыя ва Усходнеславянскім навуковым згуртаванні”.

Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто цікавіцца навукай і папулярызацыяй беларускай мовы, студэнтаў розных гадоў навучання і выкладчыкаў. Аб’яднанне было створана у 2023 г., на пачатку навучальнага года. Заснавалі яго студэнты, прычым гэта былі як беларусы, так і палякі. 

Ідэя стварэння гуртка ўзнікла праз тое, што яго стваральнікам хацелася аб’ядноўваць студэнтаў, каторыя цікавяцца беларускай мовай і культурай, а таксама пашыраць гэта сярод іншых навучэнцаў, асабліва палякаў. Дарэчы, сярод апошніх павялічылася колькасць тых, хто жадае вывучаць беларускую філалогію. Аднак, як адзначаюць удзельнікі гуртка, сярод жадаючых вывучаць усходнеславянскія мовы пакуль яшчэ большасць выбірае рускую.

Сярод заснавальнікаў гуртка былі студэнты-філолагі Дар’я Ваніцкая, Дамініка Жэрка, Андрэй Ліхач. На дадзены момант кіраўнічкай Беларусістычнай секцыяі з’яўляецца д-р прафесар Анна Жэброўская. 

Асноўнымі мэтамі секцыі абвешчаны, перш за ўсё, навуковыя даследаванні, сацыялінгвістычныя, псіха-лінгвістычныя, гістарычныя, а таксама папулярызацыя беларускай мовы сярод навучэнцаў і выкладчыкаў універсітэта, а таксама ўсіх неабыякавых. Пад гэтым удзельнікі гуртка разумеюць папулярызацыю менавіта вывучанне беларускай мовы, а таксама яе ўнікальных асаблівасцей, даследаванне таго, як мова ўплывае на культуру і распаўсюджванне сваіх даследаванняў.

Дзеля гэтага ўдзельнікі гуртка ладзяць выставы на студэнцкіх імпрэзах, арганізуюць і удзельнічаюць у канферэнцыях прысвечаных беларускай мове і культуры. 

На прыклад, у красавіку мінулага года яны прымалі ўдзел у Познаньскім дню навуковых аб’яднанняў, у Кірмашы навуковых аб’яднанняў факультэтаў неафілалогіі і этна-лінгвістыкі, дзе арганізавалі майстар-клас па пляценню традыцыйнай беларускай жаданіцы – традыцыйнай лялькі з якой у даўнія часы размаўлялі пра свае жаданні і дарылі ёй падарункі, а яна дапамагала гэта жаданне здзейсніць. Студэнты-беларусісты з Познані таксама арганізавалі і выступалі на 1-й агульнапольскай студэнцка-доктарскай беларусістычнай канферэнцыі, на якую прыехалі госці з розных універсітэтаў Польшчы.

Акрамя таго, у канцы мінулага году ўдзельнікі гуртка зладзілі на „Беларусістычную Вілею”, дзе рабілі падсумаванне сваёй дзейнасці і арганізавалі для ўдзельнікаў квіз і настольныя гульні.

У гэтым годзе студэнты плануюць працягваць сваю дзейнасць і ў траўні павінны ўдзельнічаць у чарговай навукова-даследчай канферэнцыі. Пажадаем ім поспехаў.

Сяргей Александровіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (452) – У 1573 г. апрацаваны і прадстаўлены да зацьвярджэньня кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай Генрыхам Валезіюшам прывілеі для шляхты, паводле якіх між іншым яна свабодна выбірала караля.
  • (129) – 2.06.1896 г. у Гайніне Слуцкага павету нар. Пётр Татарыновіч, беларускі каталіцкі святар, нацыянальны дзеяч, між іншым пераклаў на беларускую мову „Quo vadis” Генрыка Сянкевіча. Памёр у Рыме 3.09.1978 г.
  • (120) – 2(15).06.1905 г. у г. Веліж, Віцебскай губэрні. нар. Юрка Віцьбіч (сапраўднае прозьвішча Георгій Шчарбакоў) – пісьменьнік. Закончыў гімназію. Друкаваўся з 1929 г. У час нямецкай акупацыі праяўляў вялікую пісьменьніцкую актыўнасьць, ягоныя творы былі друкаваны ў многіх часопісах. Выдаў у той час два зборнікі публіцыстыкі „Вяліскія паўстанцы” ды „Нацыянальныя Сьвятыні”. У Нямеччыне ў 1946 годзе разам з Н. Арсеньневай

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com