Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Я – беларус, мы – беларусы!

Так ад некалькіх тыдняў на кароткіх відэароліках у інтэрнэце выступаючыя ў іх асобы заахвочваюць нашу супольнасць да дэкларавання беларускай нацыянальнасці ў перапісе насельніцтва. Такую важную акцыю прыдумалі сябры фонду „Tutaka”. Сфільмавалі яны вядомыя ў нашым асяроддзі, але i звычайныя асобы розных прафесій. На экране патлумачылі яны, часам на польскай мове, чаму запісаліся беларусамі. У фільміках дагэтуль выступілі між іншым старшыня фонду „Tutaka” Павел Станкевіч, прафесар Лявон Тарасэвіч, журналісты Мікола Ваўранюк і Уршуля Шубзда, наш рэдакцыйны сябра Вячаслаў Харужы, стаматолаг Наталля Балтрамюк ці выкладчыца беластоцкага ўніверсітэта Кацярына Савіцкая-Межыньская.

Такая акцыя паводле яе ініцыятараў мае таксама паказаць, што „шматкультурнасць гэта, асабліва на Падляшшы, не пустыя словы, але элемент, які ўзбагачае краіну і непарыўна звязаны з яе гісторыяй і спадчынай”.

З красавіка, калі пачаўся ў Польшчы перапіс насельніцтва, у Радыё Рацыя паяўляюцца гутаркі з беларусамі Падляшша наконт важнасці, каб запісаць беларускую нацыянальнасць. Таксама таму, як сказаў у эфіры наш даўні рэдакцыйны сябра, а цяпер супрацоўнік Белсату, Юры Каліна, – „бо беларусаў на Падляшшы штораз менш”. Відаць гэта паводле яго па колькасці вучняў, якія вывучаюць беларускую мову, ці слухачоў беларускіх перадач па радыё або чытачоў беларускамоўных выданняў”. Юры Каліна сцвердзіў, што „працэс вымірання беларусаў на Падляшшы такі саым, як у дачыненні да ўсіх нацыянальных меншасцяў не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце”.

Сваю адозву, каб пазначаць у перапісе беларускую нацыянальнасць на старонцы ў Фейсбуку змясціў таксама Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Яго старшыня Дарафей Фіёнік адначасова заклікае беларусаў на Бельшчыне, каб сваю хатнюю мову падаваць як „падляска-рускую” („język domowy: podlasko-ruski”). У выніках перапісу, якія ізноў будуць абвешчаны пэўна няхутка, акажацца тады, што тыя ж самыя людзі і размаўляюць на дзвюх ўсё-такі розных мовах, паколькі Ян Максімюк заклікае сваіх землякоў – між іншым на старонках Часопіса – называць сваю мову падляскай („język domowy: podlaski”).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com