Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (5)

    Syn rasstralanaj Wolhi Ciruk Uładak świedczyŭ, szto Jurczenia adnaho razu spytaŭ, jak im żywiecca biez maciary i skazaŭ: nie żałujcie matki, bo to komunistka. Mużczyna z mlina ŭ Nietupi na sudzie skazaŭ, szto na druhi dzień pośle egzekucji Jurczenia naławiŭ rybaŭ i zawioz ich dla…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

З мінулага

Гартаючы беластоцкую газету „Вольная праца”, 1940 г. (ч. 2)

У канцы лютага ў Беластоцкім абласным аддзеле мастацтва адбыўся арганізацыйны сход кампазітараў Беластока. На ім было выбрана арганізацыйнае бюро кампазітараў заходніх абласцей БССР.Пісала „Вольная праца” і пра выраб махоркі. На Беластоцкай дзяржаўнай фабрыцы працавала 110 чалавек. На фабрыцы выпускаліся махорка і нюхальны тытунь. З верасня 1939 года да лютага 1940 года фабрыка выпусціла 82.245 кіраграмаў махоркі.

Адзін з нумароў Вольнай працы
Адзін з нумароў Вольнай працы

Згодна плану, як паведамляла газета напрыканцы лютага, у 1940 годзе планавалася пабудаваць звыш 300 кіламетраў новых дарог. Акрамя гэтага планавалася каля 300 кіламетраў дарог адрамантаваць.

24 сакавіка ў БССР праходзілі выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. Напярэдадні выбараў у Беластоку выйшаў літаратурны зборнік „На вызваленай зямлі”. Пачынаўся зборнік радкамі Пятра Глебкі:

Па зямлі па гэтай я ступаю,

Як свабодны, дбайны гаспадар.

Гэта ўсё – ад краю і да краю –

Сталіна вялікаснага дар.

Першая старонка Вольнай працы падчас выбараў 24 сакавіка 1940 г.
Першая старонка Вольнай працы падчас выбараў 24 сакавіка 1940 г.

20 сакавіка „Вольная праца” апублікавала невялікі матэрыял пра зборнік „На вызваленай зямлі”. У ім паведамлялася, што „асноўная тэматыка вершаў, надрукаваных у зборніку, гэта – вобраз Сталіна, гераічная Чырвоная Армія, радасць вызваленага народа”. У зборнік увайшлі вершы беларускіх, рускіх, польскіх і яўрэйскіх паэтаў. Творы былі напісаны аўтарамі Беластока, Масквы, Мінска, якія прымалі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. А завяршаўся зборнік радкамі Пімена Панчанкі:

Сталін-бацька родны

Хлеба даў галодным,

Расчыніў нам насцеж

Вароты да шчасця.

Пад нататкай пра кнігу „На вызваленай зямлі” газета апублікавала падзяку Пятра Глебкі і Паўла Германа дырэкцыям і рабочым друкарні „Беластокер штэрн” і першай дзяржаўнай друкарні Беластока за тое, што ў кароткі тэрмін выпусцілі літаратурны зборнік „На вызваленай зямлі”, прысвечанага выбарам у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. За дзень да выбараў тыя ж Глебка і Герман напісалі і надрукавалі станоўчы водгук пра кнігу, які называецца „Першы вопыт”.

Да выбарчых урнаў
Да выбарчых урнаў

У дзень выбараў „Вольная праца” выйшла з друку ў двух колерах – чорным і чырвоным. На першай паласе газеты быў змешчаны вялікі малюнак мастака Э. Гольдберга. На малюнку адлюстраваны сцяг са Сталіным і Леніным, які трымаюць выбаршчыкі. Пад малюнкам надрукаваны верш на рускай мове Германа „24 марта”, дзе апошняя страфа гучыць так:

В этот светлый день, хрустальный,

Улыбающийся день,

Миллионы скажут: Сталин,

Опуская бюллетень.

У дзень выбараў газета надрукавала думкі выбаршчыкаў. Адны загалоўкі кажуць самі за сябе: „Галасую за шчаслівую старасць”, „За шчасце сваё і сваіх дзяцей”, „За светлае жыццё”, „Буду галасаваць за радасць працоўных”, „Радасць і лікаванне”, „Сялянства даражыць савецкай уладай”, „Гордасць савецкай моладзі”, „Вялікія творчыя магчымасці”, „Свабодны грамадзянін”, „Партыя дала мне новае жыццё” і іншыя.

Старонка з Вольнай працы пра Сяргея Прытыцкага
Старонка з Вольнай працы пра Сяргея Прытыцкага

Пасля выбараў „Вольная праца” грунтоўна асвятляла дзень выбараў, пішучы, што „гэты дзень увойдзе ў гісторыю”. Вось некалькі вытрымак з газетных публікацый:

  1. Заблудава апранулася ў святочнае ўбранне. Сцягамі, плакатамі, партрэтамі правадыроў партыі і ўрада ўпрыгожаны вуліцы і дамы. У цэнтры плошчы вісяць вялікія партрэты любімага Сталіна і Молатава. У клубах, на выбарчых участках, у дамах – усюды пануе небывалае ажыўленне. Многія не спалі ў гэту ноч… Ужо з чатырох гадзін раніцы горад не спіць. Па вуліцах спяшаючыся ідуць выбаршчыкі. На першым выбарчым участку сабралася больш за 25 чалавек, а да пачатку галасавання яшчэ паўтары гадзіны…
  2. Святочным убраннем красуе горад Васількова. Усюды лозунгі, плакаты, партрэты правадыроў партыі і ўрада, чырвоныя сцягі. На вуліцах шматлюдна. Адусюль нясуцца песні і песні. Выбарчы ўчастак № 99 перапоўнены народам. Да 12 гадзін дня 510 выбаршчыкаў выканалі свой свяшчэнны доўг… Выбаршчыкі горада Васількова прадэманстравалі любоў і адданасць сваёй сацыялістычнай радзіме і вялікай партыі Леніна-Сталіна.
  3. Горад Саколка яшчэ быў апрануты прадрассветнай імглой, але людзі даўно не спалі. Групамі і паасобку выбаршчыкі ішлі да сваіх выбарчых участкаў. Калі дзвярэй участка № 94 бліжэй да гадзіны ночы стаялі ўжо каля двух дзясяткаў людзей…

Як толькі савецкая ўлада прыйшла на Беласточчыну, адразу ў Беластоку перайменавалі шмат вуліц. Пастанова гарадскога выканаўчага камітэта аб перайменаванні вуліц Беластока ад 8 студзеня 1940 была апублікавана ў „Вольнай працы”. Замест вуліц Сянкевіча, Дамброўскага, Ерусалімскай, Шляхецкай, 3 траўня, 11 лістапада, Сабескага, Харцэрскай і іншых вуліц, саветы хутка перайменавалі ў вуліцы Савецкую, Чырвонаармейскую, Ленінскую, 17 верасня, Кастрычніцкую, Рэвалюцыйную, Першамайскую, Энгельса, Астроўскага, Чкалава, Талстога, Шчорса, Маякоўскага, Валадарскага, Чапаеўскую, Горкага і гд. — адным словам у тыя вуліцы, якія і сёння ёсць ва ўсіх гарадах Беларусі.

Пасля выбараў „Вольная праца” на сваіх старонках пачала больш пісаць пра культуру, мастацтва і літаратуру. У асобных нумарах друкаваліся вершы беларускіх паэтаў Максіма Танка, Анатоля Астрэйкі, Пімена Панчанкі, проза малавядомых сёння аўтараў. Дарэчы, Максім Танк абіраўся дэпутатам Беластоцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Пра яго пісала газета, друкавала біяграфічныя звесткі і фотаздымак.

Алесь Кучар напісаў вялікі артыкул пра Змітрака Бядулю, прысвечаны 30-годдзю яго творчасці. З’яўляліся публікацыі-агляды вершаў пачынаючых аўтараў. А 16 лістапада газета надрукавала першы верш „Думкі” Сяргея Крыўца (1909-1945), які тады вучыўся ў Беластоцкім педінстытуце, а загінуў у красавіку 1945 года пры штурме Гдыні. Апошняя страфа верша гучыць так, як быццам яна напісана сёння:

Сыплюць думкі, сыплюць мроі

Іскаркі з-пад крэсіва.

Прыйдзе час (і мы героі!),

Ну й гульнём жа весела!..

Сяргей Чыгрын

Фотаздымкі і малюнкі з газеты „Вольная праца”, 1940 г.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У лістападзе

    505 – 1519 г. Заканчэньне пабудовы Барысаглебскай царквы ў Навагарадку, помніка архітэктуры готыкі. 445 – 1579 г. Пераўтварэньне Віленскай Езуіцкай Акадэміі ў Віленскі Унівэрсытэт – першы унівэрсытэт ва ўсходняй Эўропе. 405 – 1619 г. Надрукаваньне „Грамматики словенския правильная синтагма” Мялеція Сматрыцкага. 325 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (138) – 30.11.1886 г. у Вільні нар. Юліяна Вітан-Дубейкоўская (дзявочае Мэнке), беларуская грамадзкая дзеячка. Зьвязана была зь беларускім нацыянальным рухам з 1915 г. Памерла 28.09.1969 г. у Нюрнбэргу ў Нямеччыне.
  • (117) – 30.11.1907 г. у в. Грэлікі Вілейскага павету нар. Мікалай Лапіцкі, царкоўны дзеяч, сьвятар з 1934 г. (пачаткова ў Ашмяне). Удзельнік усебеларускага царкоўнага сабору ў 1942 г., на якім было абвешчана стварэньне Беларускай Аўтакефальнай Царквы. З 1944 г. у эміграцыі, настаяцель прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (ЗША). Памёр 8.08.1976 г., пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis