Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

20 красавіка 2024 г.

Аўтарка рэпартажаў з «Часопіса» таксама падпісала сваю кнігу на красавіцкім кірмашы ў Беластоку Фота з Інтэрнету
Аўтарка рэпартажаў з «Часопіса» таксама падпісала сваю кнігу на красавіцкім кірмашы ў Беластоку
Фота з Інтэрнету

На коратка заглянуў сёння на кніжны кірмаш пад трыбунамі гарадскога стадыёну ў Беластоку. Пабачыў аграмадную колькасць стэндаў і натоўпы наведвальнікаў. Такі буйны кірмаш ужо адзінаццаты раз зладзіў беластоцкі Фонд Суседзі. Яго старшыня Анджэй Каліноўскі яшчэ 25 сакавіка падчас канцэрту з нагоды Дня волі ў Беластоцкай філармоніі папярэдзіў мяне, што сёлетні выпуск будзе надта багаты. Сказаў, што экспанентамі з усяе Польшчы ўжо ўсе месцы выкуплены. З сумам даведаўся я, што сярод іх няма беларусаў, напрыклад Яраслава Іванюка. Ён заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і кіраўнік Фонду Kamunikat.org, які ў апошніх гадах выпусціў таксама шмат кніжак беларускіх аўтараў.

Каліноўскі патлумачыў мне, што ад беларускіх выдаўцоў не было заявак для ўдзелу ў кірмашы. Трэба дадаць, што гэта камерцыйнае мерапрыемства і за выставачную прастору адпаведна трэба заплаціць.

Аказалася аднак, што беларускія акцэнты на кірмашы ўсё-такі былі. З Варшавы прывёз кніжкі выдавец Андрэй Янушкевіч, які нядаўна ў польскай сталіцы адкрыў кнігарню „Кнігаўка”.

Падчас кірмашу ў рамках Літаратурнага фестывалю „На паграніччы культур” адбыліся аўтарскія сустрэчы між іншым з Уладзімірам Арловым, Ганнай Кандрацюк, Валянцінам Аксак і Алесем Аркушам. З увагі на недахоп часу (меў іншыя абавязкі) не трапіў я на іх, таксама як на сустрэчы з Евай Звежынскай і Анэтай Прымакай-Онішк.

Я хутка сарыентаваўся, што на кірмашы амаль не было тыпова мастацкай літаратуры, толькі дакументальныя кнігі на розныя тэмы, падручнікі, навуковыя выданні. Пасля я запытаў нават Еву Звежынскую, ці ёсць у Польшчы наследнікі маіх улюбёных аўтараў, як Веслаў Мысліўскі, Эдвард Рэдлінскі ці Сакрат Яновіч. Пра класікаў не ўспамінаючы. Сяброўка шчыра мне адказала, што нават не ведае. Пры тым паясніла, што ёй цікавыя перад усім менавіта дакументальныя кніжкі.

Успомнілася мне, што кніжныя кірмашы ў сямідзясятых і васьмідзясятых гадах мінулага стагоддзя праходзілі заўсёды ў траўні ў рамках славутых Dni Kultury, Książki i Prasy. Хаця насычаныя камуністычнай прапагандай, людзям яны аўтэнтычна падабаліся, грамадства чагосьці такога сапраўды патрабавала.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis