Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вясковая адзінота

Дзед Язэп

Дзед Язэп ужо гадоў дзесяць як сышоў ад жонкі і жыве з іншай кабетай, хаця афіцыйна развёўся не так даўно. Ён заўсёды быў занадта гаваркі. У дзяцінстве вымаўляла яму за гэта маці, не трапі, казала, столькі языком. Потым тое самае казала былая жонка. Яны ўвогуле са старым былі розныя. Яна размаўляла і дагэтуль размаўляе няшмат, нават с суседзямі, і ніколі не цікавілася ані спортам, ані тэхнікай, ані, тым больш, палітыкай. Прапрацавала ўсё жыццё на адной працы і адзінае, бадай  што яе турбавала, гэта падтрыманне сякога-такога дабрабыту ў сям’і, каб не быць горшымі за іншых. Пакуль жылі разам, амаль штодзённа папракала старога, каб „не малаціў языком” і не дзяліўся ўсім, што думае, з першым сустрэчным. 

Але дзеда было не стрымаць. Ён мог і дагэтуль можа гадзінамі распавядаць, як падчас вайсковай службы браў удзел у лыжных спаборніцтвах, як працаваў у маладосці калгасным пастухом, якія зараз прымае таблеткі і робіць аналізы ў шпіталі. Прычым робіць гэта пры кожным спатканні, пры гэтым пераказваючы ў соты раз усе трагічныя выпадкі на дарогах, калі ён яшчэ рабіў кіроўцам. Таму, хто не ведае гэтай асаблівасці дзеда Язэпа, цяжка прыйдзецца, бо пойдзе па размове з моцным галаўным болем.

З маладых гадоў Язэп схільны быў да разнастайных бізнэс-праектаў, да якіх былая жонка ставілася скептычна. Марылася яму вялікая гаспадарка, з якой ён бы меў стабільны даход. Дзеля гэтага набываліся ў свае часы трактар з матаблокам, браліся ў калгасе „соткі” пад бульбу. Потым купляліся кураняты-бройлеры, каб гадаваць іх на мяса. Але, дзякуючы шматлікім абставінам, бізнэс не ішоў у яго. Матаблок з трактарам згінулі невядома дзе, хутчэй за ўсё былі прададзены за бясцэн. З бульбы вялікіх грошай атрымаць не ўдалося. Гэтак жа выйшла з птушкай. Урэшце рэшт бройлераў парэзалі і сям’я некалькі месяцаў запар харчавалася амаль адным курыным мясам, пакуль яно не абрыдла. Што было прычынай краху бізнэс-пачынанняў старога, адказаць цяжка. Магчыма, яго тэмперамент і тое, што стары хранічна не мог „трымаць язык за зубамі”. Магчыма, адсутнасць паразумення з жонкай, якая не мела камерцыйнай жылкі і ў глыбіні душы лічыла ўсе ідэі мужа чарговым глупствам.

Успамінаючы мінулае, дзед часта ўздыхае і кажа: „Вось раней шмат хто хацеў мець зямлю і на ёй працаваць, але камуністы не давалі, а зараз бяры колькі хочаш у арэнду, а рабіць ужо няма каму, вёскі пустыя”.

Трэба аддаць дзеду Язэпу належнае, ён ніколі не губляў духа, нават калі правальваўся чарговы праект ці калі мусіў запазвацца. Так неяк яны пражылі з жонкай трыццаць гадоў, але урэшце разышліся. Дзед знайшоў сабе такую кабету, што не піліла яго і магла спакойна слухаць бясконцыя апавяданні. Як у народзе кажуць, знайшоў „вольныя вушы”.

Выглядае ён зараз не тое каб вельмі добра. Апранаецца абы як, месяцамі не здымаючы старой камуфляжнай курткі, голіцца зрэдку. Новая жонка перад ім змяніла яшчэ некалькі мужыкоў. Яна трымае ў сябе банкаўскую картку старога і сама кіруе яго грашыма. Дзед Язэп зрабіў ёй прыбудоўку ў хаце, кожныя выходныя возіць яе ў горад на закупы ці глядзець футбол. Але на жыццё ён не наракае, бо зараз ніхто не прымушае маўчаць і можна колькі хочаш вырошчваць бульбы, бо ў новай жонкі вялікі агарод. Рабіць, праўда, з такой колькасцю бульбы асабліва нечага. Прадаваць яе дзед Язэп не прадае, а дачка, што жыве ў горадзе, кажа, што ёй столькі яе не трэба.

Вось дзед і адвозіць мяхі з бульбай у прытулак для бяздомных. Зрэшты, гэта для яго чарговая магчымасць з кімсьці пагутарыць пра апошнія навіны ці пра лячэнне болю ў суставах.

Падарожнічае ён на вельмі старых жыгулях. Аўто ламаецца амаль кожны тыдзень. Былая жонка скардзіцца, што каб дзед з ёй застаўся, мог бы набыць новую машыну з салону. Але Язэп не надта пераймаецца паломкамі і старанна ладзіць свой аўтамабіль. А на новы, кажа, грошай няма ў яго, бо жыццё ў апошнія гады дарагое стала.

Апрача агароду з бульбай і гарбузамі ніякай гаспадаркі стары не трымае.

– Не акупаецца зараз парася трымаць, – адказвае ён тым, хто закранае гэтае пытанне, – за адзін камбікорм, каб карміць, трэба больш аддаць, чым гэтая свіння потым каштаваць будзе. З курамі тое самае.

Пры ўсім гэтым у іх з новай жонкай хаце жывуць больш за дзесяць катоў. Па выходных Язэп купляе для іх у горадзе спецыяльны корм, каўбасу ці сала, а сярод тыдня едзе за вёску каб накапаць пяску ім для туалета. Здаецца, што тыя каты, адкормленыя і выпешчаныя, выглядаюць лепш за сваіх апекуноў. Калі дзеда з лёгкай іроніяй пытаеш, ці сапраўды лепш трымаць на двары катоў чым свіней ці курэй, стары ад адказу ухіляецца: „Вам, маладым, шмат чаго не зразумець яшчэ”.

Можа, сапраўды мае ён рацыю. У маладосці марыш сабе аб дабрабыце, грашах, уласным бізнесе. А потым раптоўна разумееш, што сапраўднае шчасце, аказваецца, не ў гэтым. А ў тым, каб рабіць тое, чаго сапраўды душа хоча 

Сяргей Александровіч

Фота аўтара

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (98) – 30.05.1927 г. у Менску нар. Вітаўт Кіпель, актыўны грамадзкі дзеяч, гісторык. Пасьля ІІ сусьветнай вайны жыве ў эміграцыі. Выпускнік Лювэнскага Унівэрсытэту (геоляг), Ратгерскага Унівэрсытэту (бібліятэказнаўства). Актыўна дзейнічаў і дзейнічае ў беларускім грамадзка-палітычным ды навуковым жыцьці.
  • (44) – у траўні 1981 г. быў заснаваны арганізацыйны камітэт Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў у Польшчы. 30 траўня 1981 г. 45 членаў-заснавальнікаў накіравала ліст у міністэрства навукі, вышэйшага школьніцтва і тэхнікі ПНР дамагаючыся рэгістрацыі арганізацыі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com